Лявон Карповіч - Апавяданьні паштовых марак пра Вялікае Княства стр 11.

Шрифт
Фон

Думаў Гедымін, як падзякаваць Ліздзейцы, і вырашыў пабудаваць замак на там самым месцы, дзе знайшоў калісьці маленькага хлопчыка на дрэве ў арліным гняздзе.


Лідзкі замак. Картмаксімум. Марка пошты Беларусі, выдадзеная ў 2005


Бронзавую конную скульптуру заснавальніка Ліды Вялікага Князя Гедыміна адкрылі ў дзень горада 7 верасьня 2019 на 696 дзень нараджэньня.


Ліда  культурная сталіца Беларусі. Марачны канвэрт, выдадзены поштай Беларусі ў 2020


Шасьцімэтровая скульптура стаіць у цэнтры горада ля сцен Лідзкага замку. На полі канвэрту малюнкі: скульптура Гедыміну (2019), Лідзкі замак (1323), Касьцёл Узвышэньня Сьвятога Крыжа (1387), Царква Усіх Сьвятых (2006).

Давыд Гарадзенскі

Давыд Гарадзенскі (каля 12831326)  вайскавод і дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, староста Гарадзенскі, кашталян Гарадзенскага замку, які быў правай рукой Гедыміна і камандаваў войскам Вялікага Княства, калі ў паходах не ўдзельнічаў сам Гедымін. У росквіце славы Давыд загінуў. У 1326 у адным з паходаў здрадніцкім ударам у спіну яго забіў падкуплены крыжакамі здраднік. Паводле легенды, воіны на шчытах прынесьлі цела свайго правадыра ў Гародню і пахавалі яго каля Калоскай царквы.


Канвэрт «Давыд Гарадзенскі», выдадзены поштай Беларусі ў 2008


Упершыню Давыд Гарадзенскі ўзгадваецца ў хроніцы Пятра з Дусбургу пад 1314 годам, калі паспяхова абараніў Наваградак ад крыжакоў. У 1314 крыжакі тройчы нападалі на Вялікае Княства. Буйное рыцарскае войска вёў у паход сам маршал Тэўтонскага ордэну. Гарадзенцы на чале з Давыдам зрабілі свой замак непрыступным. Расчараваныя адсутнасьцю здабычы, немцы рушылі далей на Наваградак. Тым часам Давыд Гарадзенскі захапіў зробленыя крыжакамі ў пушчы харчовыя запасы і варожых коней. На зваротным шляху рыцары ўбачылі на месцы сховаў толькі пабітую варту. Рэшткі галоднага рыцарскага войска ахапіла роспач. Амаль ніхто з тэўтонцаў у Прусію не вярнуўся.

Давыд Гарадзенскі не прайграў ніводнай бітвы з крыжакамі.


Картмаксімум. Камень Давыда Гарадзенскага ля Каложы. Каложа (1969). Віталь Цвірка (19131993). Марка пошты Беларусі, выдадзеная ў 1998


20 верасьня 2003 ля Каложы быў адкрыты памятны знак у выглядзе каменя-валуна з выявай крыжа Эўфрасіньні Полацкай і тэкстам: «Давыду Гарадзенскаму (каля 12871326г.г.), славутаму абаронцу Гродна ад крыжацкай навалы. Ад ўдзячных нашчадкаў».

24 траўня 2018 у цэнтры Гродна ўсталявалі помнік Давыду Гарадзенскаму. Каля падножжа намаляваны Гарадзенскі замак, які неаднаразова абараняў ваявода. З адваротнага боку  Каложская царква, каля сцен якой, паводле легенды, пахавалі Давыда Гарадзенскага. Фігура наезьніка прыкладна два з паловай мэтры вышынёй, яе вага  каля дзевяці тон.

Апошнія гады княжаньня Гедзіміна прайшлі ў барацьбе з крыжакамі. Ён узначальваў ваенныя паходы і заўсёды быў у першых радах войска. Загінуў зімой 1341 у баі падчас асады нямецкай крэпасьці Баербург.


Гедымін. Картмаксімум пошты Летувы, выдадзеная ў 1991


На картмаксімуме помнік заснавальніку Вільні Вялікаму Князю Літоўскаму Гедыміну, які быў адкрыты на Катэдральнай плошчы ў 1996 (скульптар Вітаўтас Кашуба).

Усё яго жыцьцё было працяглай барацьбой з суседзямі, як на ўсходзе, так і на захадзе з крыжакамі, якіх яму ўдалося стрымаць, дзякуючы падтрымцы і гераізму жыхароў Княства. Прыкладам такога гераізму стала абарона замка Піленай у 1336. Калі 4000 жыхароў Піленай і яго ваколіц зразумелі, што будзе немагчыма абараніць сябе ад значна большага па сіле ворага, яны прынялі рашэньне лепшае забіць сябе, але не здацца жывымі тэўтонскім абложнікам, а таксама спаліць замак, зьнішчыўшы ўсю сваю маёмасьць, каб нічога каштоўнага не дасталася ворагу.

Сапраўднае мастацкае ўвасабленьне гісторыя замка Пілены і яго абаронцы князя Маргіціса атрымала ў гістарычным рамане «Кунігас» Юзафа Крашэўскага.


Гіраічная абарона Піленай (1336). Марка пошты Летувы, выдадзеная ў 2004

Падзел краіны

Яшчэ пры жыцьці славуты Гедымін падзяліў краіну паміж сваімі сынамі. Больш за ўсіх пашанцавала Яўнуцію (Яўнуту), менавіта ён атрымаў вялікакняскую пасаду, хоць у Густынскім летапісе ўпамінаецца, што ён быў недастаткова мужны, каб заняць гэта становішча. Альгерд і Кейстут вырашылі ратаваць магутнае княства. Вось што піша аб падзеях тых часоў «Летапіс Вялікіх князёў Літоўскіх»: «Альгерд, бацька караля Ягайлы, і Кейстут, бацька Вялікага Князя Вітаўта, жылі ў вялікай дружбе і любові. I не спадабалася ім, што Вялікі Князь Яўнут так узвысіўся, і змовіліся паміж сабою браты, Князь Вялікі Альгерд і Князь Вялікі Кейстут, як бы яго адтуль (з Вільні) выгнаць, яны выбралі пэўны час, калі б да Вільні прыгнаць і заняць горад пад братам, Вялікім Князем Яўнутам».


Яўнут (1308  пасьля 1366) -Вялікі Князь ВКЛ (13411345). Канвэрт самвыдату, які прайшоў пошту ў 2002


Адбылося гэта ў 1345 годзе. Альгерд быў абяўлены Вялікім Князем, Кейстут захаваў папярэднія пасады.


Вялікія Князі Вялікага Княства Літоўскага і Рускага Альгерд (1345  1377) і Кейстут (13811382). Марка пошты Летувы, выдадзеная ў 1932


Яўнуту далі ў валоданьне Заслаўе. Але ён не пагадзіўся і стаў першым князем-уцекачом, які шукаў падтрымку ў Маскве. Праз два гады вярнуўся, памірыўся з братами і стаў правіць Ізяслаўскім княствам. Адышоў ад вялікай палітыкі і памірае пасьля 1366.

Бітва на Сініх Водах

Траціну стагодзьдзя весь Усход  Захад, як раўнавагу на шалях, трымала сваім вастрыём альгердава дзіда. Павал Севярынец

Альгерд (1296  1377) Вялікі Князь Вялікага Княства Літоўскага і Рускага (1345  1377) -адзін з найвыдатнейшых палкаводцаў, правіцеляў, збіральнікаў і ахоўнікаў старажытнай Беларуска-Літоўскай дзяржавы, за што быў празваны Альгегдам Вялікім. Яму прыйшлося ваяваць з Польшчай, з Масквой, з крыжакамі, з Ноўгарадам, Псковам, Цьвер'ю У 1362 у Вялікай бітве на рацэ Сінія воды Альгерд разграміў войскі трох татарскіх ханаў.


Бітва на Сініх Водах (1362). Канвэрт першага дня, выдадзены поштай Летувы ў 2012 і марка пошты Украіны, выдадзеная ў 2012


Перамога прынесла вызваленьне Кіеўскага княства ад татарскай няволі і Альгерд пасадзіў на чале княства свайго сына Уладзіміра.

Бітва на Сініх Водах  першае буйное паражэньне мангола-татараў ва Усходняй Эўропе. У выніку ўладаньні ВКЛ вышлі на паўднёвы шлях міжнароднага гандлю з Цэнтральнай Эўропай праз Падольле ў Генуэзскія калёніі на паўночным узьбярэжжы Чорнага мора.

Альгерд падчас Літоўска-Маскоўскай вайны 13681372 зьдзейсьніў тры паходы ў 1368, 1370 і 1372 на Маскву, але крэмль захапіць яму не ўдалося. Толькі прыставіў дзіду да варот крамля.


Альгерд ля варот Маскоўскага крамля (1368). Марка пошты Летувы, выдадзеная ў 1932


Не даваў спакою ён і крыжакам. Некалькі разоў нападаў на Лівонію, дайшоў аж да Юрева (сучасны Тарту), змог разьбіць Каралевац (Кёнігсберг).


Літве 1000 гадоў. Блёк пошты Летувы, выдадзены ў 2004


У цэнтры блёку марка «Альгерд. Бітва на Сініх водах. 1362». Зьлева  «Гіраічная абарона Піленаў 1336». Справа  « Хрышчэньне Літвы 1387». Знізу «Вітаўт у Грунвальдзкай бітве 1410». На полі блёку: Грунвальдзкая бітва (фрагмэнт). Ян Матэйка (1838 -1893).

Не жылі спакойна пры Альгердзе і ўсходнія суседзі. Спрабаваў падпарадкаваць сабе Ноўгарад і Пскоў.

Магутны Кейстут

Кейстут заўжды дапамагаў свайму брату Альгерду і той меў у яго асобе моцную падтрымку. На долю самого Кейстута выпала ахова заходняй мяжы Літоўскай дзяржавы ад націску крыжакоў і гэтую задачу ён выконваў каля паўстагодзьдзя з вялікім посьпехам.


Кароль Літвы Міндоўг, Вялікі Князь Літоўскі Гедымін, Вялікі Князь Літоўскі Кейстут. Маркі пошты Летувы, выдадзенгыя ў 1920

Ваша оценка очень важна

0
Шрифт
Фон

Помогите Вашим друзьям узнать о библиотеке

Скачать книгу

Если нет возможности читать онлайн, скачайте книгу файлом для электронной книжки и читайте офлайн.

fb2.zip txt txt.zip rtf.zip a4.pdf a6.pdf mobi.prc epub ios.epub fb3