Алег Грушэцкі - Рыцар Янка і каралеўна Мілана. Каралеўству патрэбны героi стр 9.

Шрифт
Фон

Юнак шмат чаго новага даведаўся пра таго ж багніка ды іншых, ужо яму вядомых стварэнняў. Напрыклад, ён вычытаў, што багнік мог праводзіць пад зямлёй ваду, кіруючы падземнымі крыніцамі. Мог пры жаданні пашыраць сваё балота, а таксама ўтвараць новыя. Спазнаў Янка шмат чаго новага і пра магчымасці многіх іншых насельнікаў гэтай казачнай зямлі.

Ён з такім запалам паглыбіўся ў вывучэнне, што папросту не мог адарвацца. Толькі праглядаў адну кнігу як адразу ж ставіў яе на месца і прымаўся за іншую. Штосьці адкладаў, у нейкіх рабіў закладкі, некаторыя праглядаў паўторна.

Мілана ж праглядзела яшчэ некалькі кніг, ды, як час быў ужо позні, яе павяло да сну.

 Слухай, нешта я прытамілася,  звярнулася яна да брата.  Гэта ўсё вельмі цікава, але ж дзень такі насычаны выдаўся. Пайду я, мабыць, класціся ўжо.

 Так, бяжы. Я яшчэ, падобна, не хутка. Тут столькі ўсяго Дабранач,  адказаў Янка, нават не падымаючы галавы.

 Дабранач. Паспрабуй доўга не заседжвацца.

Брат толькі моўчкі кіўнуў, згаджаючыся, але думкамі быў цалкам пагружаны ў чарговы фаліянт. І, безумоўна ж, засядзеўся дапазна. Хлопец цёр вочы, трос галавой, усяляк адганяючы ад сябе стому і не падпускаючы сон. Яшчэ ніколі ў жыцці ён не быў настолькі захоплены. Тут было столькі цікавых кніг, столькі ўсяго незвычайнага і новага

Вочы станавіліся цяжэйшымі, сэнс прачытанага пачынаў губляцца і блытацца І тут ён ужо і сам зразумеў: хопіць, трэба даць сабе перадых. Даведаўся Янка багата, нават пэўная мудрагелістая стратэгія ды нейкі план дзеянняў намаляваліся ў галаве. Хоць зараз у бой, а там з гэткімі ведамі і ўсё каралеўства да лепшай долі можна прывесці.

«Але гэта ўсё потым, заўтра, на свежую галаву. А цяпер спаць, пакуль не паснуў за сталом» падумаў Янка. Паўсонны, ён цяжка падняўся і, пазяхаючы, павольна накіраваўся да ложка.

Старыя знаёмыя. План па вызваленні караля Мацея і каралеўства


Першай прачнулася Мілана. Дзяўчынка расплюшчыла вочы, агледзелася і ўсміхнулася.

«Як жа тут файна і ўтульна,  падлавіла яна сябе на думцы.  Усё тут, як у казцы, у якую я чароўным чынам патрапіла. А сама нібы прыгожая каралеўна». І няхай яна была не ў палацавых пакоях, і не спала на сямі пярынах, аднак усё гэта падалося Мілане не менш рамантычным, загадкавым і таямнічым. Распавядзі яна каму хоць частку гэтага ні за што не дадуць веры!

Яна яшчэ раз азірнула пакой, пацягнулася і вылезла з цёплага ложка. Казка казкай, а сёння чакаюцца госці з нагоды іх з Янкам зяўлення, трэба дапамагчы гаспадару.

Пугач ужо клапаціўся па гаспадарцы, але было відаць, што і ён нядаўна падняўся.

 Дзень добры, юная каралеўна! Ці добра вам спалася?  павітаўся ён.

 Дабрыдзень, спадар Пугач! Так, дзякуй! У вас так утульна, што сніліся выключна салодкія сны.

 Хо-хо, дзякуй!  павесялеў птах.  Залічу за камплімент, вельмі прыемна. Юнай пані гарбату падаць ці адразу сняданак?

 Вой, дзякуй, толькі гарбату.

 Як пажадаеце. Тады пакуль умывайцеся, я зараз прыгатую. Акурат нядаўна паставіў імбрычак.

Мілана прывяла сябе ў парадак і выйшла да стала. Гасцінны Пугач прыгатаваў ёй зусім лёгкі сняданак. Дзяўчына прысела, паднесла да вуснаў кубачак гарачай гарбаты і зацягнулася водарам.

 Як шыкоўна пахне,  замілавана прамовіла яна і зрабіла глыточак.  Што гэта?

 Хо, найсмачнейшыя духмяныя і гаючыя зёлкі чабор, ліпавы цвет, крыху мяты і мелісы, ну і так, па дробязі. А для асаблівай асалоды борцевы мёд ад лясных пчол-баровак.

 Ай, як цудоўна!  шчыра здзівілася Мілана.  У нас такога, падаецца, і не знайсці.

 Дык мы жывём у лесе,  сціпла пахваліўся Пугач.  Вам смакуе?

 Шыкоўна!

Яна адпіла яшчэ, і напой, хоць і быў гарачы, прабегся па нутры адначасова цяплом і прыемнай прахалодай мятных траў. І адразу ж зрабілася так прыемна, лёгка і ўтульна

 М-м-м,  была дзяўчына ў захапленні.

А потым яна яшчэ і адкусіла хатняе хрумсткае печыва, клапатліва вырабленае гаспадаром, запіла і тым засталася вельмі задаволеная:

 М-м-м, цудоўны смак.

 Мяне, прызнацца, вельмі цешыць, што так дагадзіў юнай пані, расчулена прамовіў птах.  Але ж дзе наш Янка? Ён дагэтуль яшчэ не выйшаў. Няўжо яшчэ спіць?

 Напэўна. Я ўчора клалася, а ён заставаўся яшчэ пачытаць. У вас такая багатая і цікавая бібліятэка. Мой брат быў настолькі захоплены, што папросту не мог адарвацца. Я нават і не ведаю, а каторай ён лёг. Не здзіўлюся, калі ўжо пад раніцу.

 Ён, пэўна, аматар?..

 Так. Ён і дома шмат вольнага часу праводзіць за кнігамі.

 Гэта вельмі пахвальна, калі малады чалавек прагне ведаў і цягнецца да іх. Вельмі пахвальна! У вас, напэўна, таксама вялікая бібліятэка?

 Дастаткова багатая, але з вашай і блізка не параўнаць,  гаспадар, вядома ж, усцешыўся такім словам, прыняўшы іх за пахвалу.  Яе пачаў складаць яшчэ наш дзядуля, ён быў вучоны.

 Сапраўды?!  прыемна здзівіўся Пугач.

 Так. Потым працягнуў гэты занятак тата, ну і маці далучылася.

 А тата таксама вучоны?

 Не, толькі дзядуля па маці. А маці ў нас лекарка.

 Мая ёй павага.

 Дзякуем! А нейкая частка кніг наш унёсак.

 Вельмі добра.

 Тым не менш у вас кніг значна болей.

 Гэта і зразумела,  усміхнуўся птах.  Іх збірала шмат пакаленняў, многія з гэтых кніг значна старэйшыя за мяне. Ім нават больш гадоў, чым маім бацькам і бацькам маіх бацькоў.

 Ад гэтага яны яшчэ больш каштоўныя.

Нечакана іх размову перапыніў заспаны голас:

 Добрай раніцы! Ці дзень?!

Яны азірнуліся, і на іх тварах зявілася лагодная ўсмешка. У пройме стаяў, пазяхаючы, паўсонны Янка, паціраючы вочы.

 Добрай!

 Нават не буду пытацца, выспаўся ты ці не,  пажартавала сястра.

 І не пытайся,  толькі адмахнуўся брат.

 Але ж а каторай ты лёг?  усё ж пацікавілася яна.

 Нават не ведаю,  толькі пацепнуў ён плячыма.  Але вельмі ізноў пазяхнуў ён.

 Вельмі познай ноччу ці ранняй раніцай?  не пераставала дражніцца сястра.

 Недзе паміж,  усміхнуўся хлопча.  Так засядзеўся, што і не прыпомню.

 Знайшлося што цікавае?  спытаўся гаспадар.

 Так, і дужа багата. У вас шыкоўная бібліятэка. Столькі ўсяго!

 Дзякую! Буду рады, калі яна прынесла карысць.

 Яшчэ і якую! Я дазволіў сабе некалькі кніг адкласці. Вывучаў іх і знайшоў інфармацыю, якой мы можам скарыстацца. І хацеў бы гэтымі знаходкамі і сваім меркаваннем наконт іх падзяліцца з вайскаводцамі, калі вы не супраць.

 Вядома ж! Я толькі за. А калі не сакрэт, што такое цікавае атрымалася адшукаць?

 Для вас не сакрэт. Але я хацеў бы напачатку прывесці розум у парадак. Бо ўстаць устаў, а прачнуцца не паспеў, пажартаваў хлопец.

 Хо-хо-хо,  засмяяўся Пугач.  Добра, мой юны сябра, усё разумею, пачакаю. Мяркую, да вечара амаль усе прыйдуць, там і паслухаю.

 Так хутка?  здзівіліся Янка з Міланай.

 Я ні на імгненне не сумняваўся, што вы прыйдзеце нам на дапамогу.

 Такі давер вельмі нас цешыць,  прызналася Мілана.  Але што было б, каб Вужу не атрымалася нас адшукаць? Бо мы маглі і не быць там.

 Тады я прапоўз бы ўсё ваша каралеўства, але б адшукаў вас,  выказаўся вужык.

 Калі шчыра, у мяне было вельмі моцнае прадчуванне, што ён знойдзе вас. Інакш і не ўяўляю, бо вы насамрэч нам зараз вельмі патрэбныя. Толькі на вас усе нашыя спадзяванні. У любым выпадку сабрацца на нараду не будзе марным. Жыць далей пад прыгнётам, зведаўшы і памятаючы, што такое воля, больш ужо немагчыма. Даўно час абяднацца ўсім ізноў і зрынуць тыранію, гэтае ярмо са сваіх плячэй.

 «Памерці стоячы альбо жыць на каленях?!» згадаў былыя часы Янка.

 Менавіта так!  Пугач яшчэ раз зірнуў на хлопца і прамовіў: Але зараз, мне здаецца, вам трэба надаць бадзёрасці. Бо сёння спатрэбіцца ясны розум і светлая галава.

 Так. Кубачак кавы мне б зараз не зашкодзіў.

 Кавы?  перапытаў птах.

Падобна, ён не ведаў, што гэта. Напэўна, у каралеўстве яго не існавала.

 Ну, гэта напой такі, бадзёрасці надае, дапамагае прачнуцца,  патлумачыў Янка.

 Такога напою, на жаль, я не ведаю. Але магу прапанаваць нешта іншае, не горшае.

Ваша оценка очень важна

0
Шрифт
Фон

Помогите Вашим друзьям узнать о библиотеке

Скачать книгу

Если нет возможности читать онлайн, скачайте книгу файлом для электронной книжки и читайте офлайн.

fb2.zip txt txt.zip rtf.zip a4.pdf a6.pdf mobi.prc epub ios.epub fb3