Стралко Валерый - Мастак. Да 200-годдзя з дня нараджэння Тараса Шаўчэнкі (зборнік) стр 13.

Шрифт
Фон

Што Шаўчэнка не толькі назіраў жыццё «кіргізаў», але і глыбока заклапочаны побытам, фальклорам, лёсам, што яму зразумелай і роднай была душа гэтага народа, пацвярджаюць і такія вершы, як «У Бога за дверима лежала сокира», дзе казахская фальклорная легенда выкарыстана для метафарычнага адлюстравання гістарычнай трагедыі народа, што стаў ахвярай царскіх сатрапаў, і яго спадзяванняў на лепшы лёс, – і шматлікія жывапісныя творы, алоўкавыя малюнкі і інш. Цёплым і людскім стаўленнем да казахскай беднаты прасякнутыя карціны: «Казахскі хлопчык распальвае печку», «Казахскі хлопчык дрэмле ля печкі», «Казахі каля агню», «Казашка»; дзясяткі пейзажаў, жанравых сцэн, партрэтаў паказваюць вялікую зацікаўленасць гісторыяй, звычаямі, бытам, помнікамі матэрыяльнай культуры, этнаграфіяй насельніцтва Казахстана і Сярэдняй Азіі. Па сутнасці, Шаўчэнка першы з такой паўнатой і яркасцю адлюстраваў прыроду і жыццё гэтага краю моваю пэндзля, і ўдзячныя казахі называлі яго заснавальнікам свайго нацыянальнага жывапіснага мастацтва (якога ў іх раней не было).

Вяртаючыся з ссылкі, Шаўчэнка і ў Астрахані, і ў Чабаксарах, і ў Казані, і ў Ніжнім Ноўгарадзе сутыкаўся з жыццём народаў Паволжа. У яго «Дневнике» знойдзем адпаведныя назіранні і спачувальныя запісы, яркія характарыстыкі гаротнага становішча паволжскіх народаў і каланіяльнай палітыкі самадзяржаўя, у прыватнасці гвалтоўнага ўкаранення казённага праваслаўя. Уражанні і разважанні аб ссылцы ўмацавалі і паглыбілі Шаўчэнкавае ўяўленне аб царскай Расіі як турме народаў.

Примечания

1

Цыт. па: Луцький Ю. Між Гоголем і Шевченком. – К., 1998. – С. 90.

2

Луцький Ю. Між Гоголем і Шевченком. – С. 89.

3

Данилевский Г. П. Сочинения. – СПб., 1901. – Т. 14. – С. 98–99.

4

Спогади про Тараса Шевченка. – К., 1982. – С. 72.

5

Шевченко Т. Повне зібрання творів: у 6 т. – К., 1964. – Т. 6. – С. 314.

6

Шевченко Т. Повне зібрання творів: у 6 т. – Т. 6. – С. 315.

7

Луцький Ю. Між Гоголем і Шевченком. – С. 178.

8

Шевченко Т. Повне зібрання творів: у 6 т. – Т. 6. – С. 9.

9

Гоголь Н.В. Полное собрание сочинений: в 14 т. – М., 1952. – Т. 12. – С. 419.

10

Письмо украинца из столицы // Украинский вестник. – 1818. – Ч. 9. – Январь. – С. 223

11

Франко І. Зібрання творів: у 50 т. – К., 1981. – Т. 29. – С. 50.

12

Шевченко Т. Г. Повне зібрання творів: у 6 т. – Т. 6. – С. 312.

13

Соловьев С. М. История России с древнейших времен / Изд. товарищества «Общественная польза». – СПб., 1895. – Кн. 6. – Т. 26. – С. 30.

14

Кирило-Мефодіївське товариство: у 3 т. – К., 1990. – Т. 1. – С. 67.

15

Шевченко Т. Г. Повне зібрання творів: у 6 т. – К., 1963. – Т. 4. – С. 190.

16

Хомяков А. С. Полное собрание сочинений. – 3-е изд., доп. – М., 1990. – Т. 1. – С. 356.

17

Спогади про Тараса Шевченка. – К., 1982. – С. 78.

18

Драгоманов М. П. Літературно-публіцистичні праці: в 2 т. – К., 1970. – Т. 2. – С. 47.

19

Спогади про Тараса Шевченка. – С. 77.

20

Драгоманов М. П. Літературно-публіцистичні праці. – Т. 2. – С. 47.

Ваша оценка очень важна

0
Шрифт
Фон

Помогите Вашим друзьям узнать о библиотеке

Скачать книгу

Если нет возможности читать онлайн, скачайте книгу файлом для электронной книжки и читайте офлайн.

fb2.zip txt txt.zip rtf.zip a4.pdf a6.pdf mobi.prc epub ios.epub fb3

Похожие книги

БЛАТНОЙ
18.3К 188