Браво Алена - Рай даўно перанаселены (зборнік) стр 5.

Шрифт
Фон

9

Інтэрпрэтацыя сцэнара

Зрэшты, я не грашыла б толькі на Цвейга ды Фітцджэральда. Для таго, каб атрута рамантычнае літаратуры ўсмакталася ў кроў, трэба з дзяцінства песціць у сабе тонкае пачуццё закінутасці. Ці здагадваецца мая гераіня пра тое, што павуцінне, якое ёй уяўляецца рэальнасцю, выткала для яе Арахна, размотваючы нітку з рота? Юля ўвесь час адчувае: яна жыве па падказцы нябачнага суфлёра, і што б ні рабіла, ёй не ўдаецца пакінуць асветлены прастакутнік сцэны, дзе ляжыць на падлозе шасцігадовая дзяў-чынка. Яна ўладкавалася на дыванку паміж ложкам маці ды балконнымі дзвярыма. З-пад дзвярэй цягне холадам, бо на вулі-цы зіма, а дыванок стары ды выцерты. Затое тут яна можа без перашкод марыць, ніхто яе не патурбуе. Яна ляжыць, скурчыўшыся, прыціснуўшы да жывата голую ляльку з выкалатымі вачыма ды выкручанымі рукамі, гэта яе дзіцёнак, які ўжо ёсць, яна яго толькі што нарадзіла. У зале маці з нейкім новым дзядзькам утаропіліся ў чорна-белы футбол, а мульцікі, яна ведае, ёй усё роўна не дадуць паглядзець. У дзверы звоняць, і маці пасылае яе спытаць, хто там. Гэта папярэдні мамін каханак, дзяўчынка называла яго татам, бо сапраўднага тату ў вочы не бачыла. І ён, гэты сурагатны татачка, прынёс ёй новую ляльку! Неверагодна – ён ніколі нічо-га ёй не дарыў! Але маці чамусьці не ўзрадавана. Маці патрабуе, каб дзяўчынка сказала такія словы: яна дома адна, яе замкнулі на ключ. Дзяўчынка не разумее. Яна ж як-ніяк прызвычаілася да гэтага быццам бы таты, амаль палюбіла яго, зараз яна не памятае, як ён называў яе «шчанючкай» і «дрэнню», яна жадае атрымаць новую ляльку, жадае так жа горача, як жанчына – нарадзіць! Новы дзядзька пагрозліва паказвае ёй кулак. Яна збягае ў сваю схованку паміж ложкам маці ды балконам, яна зліваецца з дыванком на падлозе, каб яе не прымусілі хлусіць. Але маці цягне яе, ледзь не выломваючы ёй руку, назад да дзвярэй, і злосным шэптам паўтарае свой загад. Ёй усяго толькі трэба сказаць, што клапатлівая матуля, як у казцы пра семярых казлянят, адправілася за бутэлькай малака для сваёй хворай дачкі ды зачыніла дзверы на замок, каб ніякі шэры воўк не сцягнуў яе дарагое дзіцятка. Між тым, псеўдататачка за дзвярыма з садысцкім красамоўствам распісвае прыгажосць лялькі, яе залатыя валасы і блакітныя вочы. Калі даць ёй поўху, яна нават кажа «ма-ма»! Хіба не пра такую дзяўчынка марыла ў той час, калі гэты ўмоўны тата яшчэ мірна глядзеў увечары футбол, раскінуўшыся на канапе побач з маці пад засенню югаслаўскай сценкі? У яго зараз цяжкі перыяд, ён не супраць зноў заняць гэта месца – часова, а там будзе бачна, дзеля гэтага і набыта лялька. Маміна рука балюча выкручвае вуха любімай дачцэ, каб дзіця паўтарыла хлусню гучна ды выразна. Яна паўтарае – ледзь чутна, ікаючы ад слёз. Татачка штосьці падазрае. Татачка пакрыўджаны. Татачка сыходзіць. Татачка больш не вернецца. О, які боль! Дзяўчынка ціхутка плача на сваім дыванку, куды ёй нарэшце дазволена ўлегчыся. Яна ніколі не забудзе гэта салодкае ныючае пачуццё страты. У кнігах яна з задавальненнем будзе пазнаваць тых, па чыім вобразе і пада-бенстве створана: гераінь, якія ляжаць ніцма на скразняках адзі-ноты, жарсці ды пакуты.

10

Ці чытала тыя кнігі ў дзяцінстве яе маці, Галіна Іларыёнаўна? Мяркую, ёй былі больш даспадобы іншыя заняткі. Да таго ж – вайна. Апошняе, што запомніла пра сваю радзіму – маленькую вёску пад Мінскам – тоўсценькая дзяўчынка, зверавата пазі-раючая з чорна-белага фотаздымка: вялізны пацук прагна пажы-рае чалавечыя адкіды. Больш яна ніколі не вернецца туды, дзе нарадзілася, бо сама вёска, спаленая дарэшты, перастане існаваць. Адзінае, што ў яе засталося ад даваеннага жыцця, – белае тру-сінае футра, у эвакуацыі яго змяняюць на мяшэчак мукі. Маці казала ёй, што ў жыцці паслухмяных дзяўчынак абавязкова адбываюцца цуды, асабліва пад Каляды. Праўда, на калядных паштоўках ад сваякоў, што раўніва зберагала дачка, не было анёлаў, затое меліся Дзед Мароз з ідэалагічна вывераным чырвоным носам ды чырвонаармейцы ў шлемах, анёлы па сумяш-чальніцтве. А зоркі калі і былі, дык выключна крамлёўскія, па чут-ках, не менш цудатворныя. На маленькай чыгуначнай станцыі, дзе яна правяла гады вайны, найвялікшым цудам былі карамелькі, якія маці, што працавала на ваенным заводзе, прывозіла з горада. Увечары дзяўчынка выходзіла на панадворак, чакала маці ды глядзела на неба. У ясным марозным паветры стаяла Зорка. Як знак надзеі ды веры, як гарантыя таго, што ўсё не дарэмна, а цуд абавязкова будзе.

Вайна скончылася, бацька прыехаў за імі; яны цягаліся па прыгранічных гарнізонах, жылі ў казахскіх мазанках з зямлянай падлогай, у складзеных з плоскага прыбалтыйскага каменя халу-пах. Бацька піў па-чорнаму, хапаўся за зброю, выганяў іх з маці на начную вуліцу, і дзяўчынка звыкла шукала ў небе сваю Зорку. У яе ўсё будзе інакш, чым у бацькоў… Бо ёй абяцалі цуд: цуд Кахання! Прыехаўшы ў Мінск паступаць у тэхнікум, яна ўпершыню ўбачыла тэлефон…

Вядома, яна працягвае спадзявацца. Усё жыццё маладой дзяўчыны пабудавана на чаканні, дзіва што! Пасля тэхнікума яе размяркоўваюць у правінцыйны горад, на завод бытавой хіміі. Ёй прапануюць папрацаваць у цэху, і яна з радасцю згаджаецца: там столькі цікавага! Яна сядзіць у шкляной будцы і шчоўкае кругляшамі драўляных лічыльнікаў. У цэху маецца галёрка – недаразвіты другі паверх, накшталт балкона, дзе захоўваецца ўсякі хлам, туды час ад часу паднімаецца па жалезнай лесвічцы разам з начальнікам цэха то адна, то другая маладая рабочая. Там, пад прыкрыццём расцягнутага ўздоўж балкона лозунга «МЫ ПРЫЙДЗЕМ ДА ПЕРАМОГІ КАМУНІСТЫЧНАЙ ПРАЦЫ!» дзяўчаты стараннай працай зарабляюць у начальніка і яго намеснікаў адгулы. Ёй падабаецца начальнік – ён такі высокі, мажны. Аднойчы настае і яе чарга прагуляцца на галёрку. Яна так мала шануе сваё цела, што з радасцю дазваляе ператварыць яго ў канвеер, больш старажытны, чым заводскія станкі. Ёй здаецца шчасцем ужо тое, што начальнік зрабіў ласку яе заўважыць. Яна раптам набывае нейкую каштоўнасць ва ўласных вачах!

Потым яна зацяжарала і нейкі час спадзявалася, што віноўнік ажэніцца з ёю. Але ён неўзабаве звольніўся, а яе перавялі ў аддзел. Сюды яна вярнулася, здаўшы дзіцятка ў яслі на круглыя суткі.

Яна яшчэ маладая і працягвае спадзявацца на шчасце. Дзіцятка, дзяўчынка, ужо вучыцца чытаць, лежачы ў сваёй улюбёнай схо-ванцы – на дыванку паміж матчыным ложкам і дзвярамі балкона, у той час як новыя і новыя мужчыны прыходзяць, каб пакарыстацца целам яе маці. Некаторыя з іх хутка згінуць у алкагольным віры, другія – у турме, трэція проста знікнуць: вакол столькі жанчын, якія чакаюць цуду, і ўсіх трэба паспець ашчаслівіць! У любым выпадку, ніводны з іх не затрымаецца тут надоўга. Хутка ў жыцці перадавой работніцы хімкамбіната застануцца адно бязрадасная праца, хваробы дзіцяці ды тлумныя сходы ў «чырвоным кутку». На саракагоддзе адміністрацыя і прафкам падораць ёй чыгунны бюст Правадыра, цяжкі ды пусты ў сярэдзіне, як перакулены гаршчок. Чамусьці адзінокім працаўніцам заўжды дораць бескарысныя падарункі, не ў прыклад іх замужнім калегам, якія атрымліваюць ад прафкама то набор каструлек, то какетлівыя фіранкі для кухні. Што зробіш, у правінцыйным гарадку жанчына, якая не мае мужчыны, ператвараецца ў касавы апарат, штодня выбіваючы кошт хлеба ды гарэлкі, бо іншых спосабаў заняць сябе тут няма. Канечне, можна яшчэ патруляваць вуліцы ўвечары з чырвонай павязкай на рукаве, што яна пэўны час і рабіла – з патаемнай мэтай пабрацца шлюбам з малайцаватым дружыннікам. Аднак на яе не спакусіўся нават ніводны парушальнік грамадскага парадку.

Ваша оценка очень важна

0
Шрифт
Фон

Помогите Вашим друзьям узнать о библиотеке

Скачать книгу

Если нет возможности читать онлайн, скачайте книгу файлом для электронной книжки и читайте офлайн.

fb2.zip txt txt.zip rtf.zip a4.pdf a6.pdf mobi.prc epub ios.epub fb3

Популярные книги автора