Севярын Квяткоўскі - Як стаць беларусам. Сто гісторый стр 47.

Шрифт
Фон
КОНЕЦ ОЗНАКОМИТЕЛЬНОГО ОТРЫВКА

ні па барыкадах гойсаць. Хочацца адказаць аргументавана Хочацца супрацьпаставіць. І дзякуй богу тут зяўляюцца яны.



19951996: «Всякие Лявоны Вольские»

Чуваць іх было задоўга да зяўлення курткі-касухі й боты-казакі, спрэс чорная скура ды ланцугі, якімі рокеры, што прывіды, звінелі здалёк. З выгляду страшныя, валасатыя, шумныя, яны гаварылі між сабой па-беларуску, жартавалі і вызнаваліся ў размове інтэлектам (нарэшце!) не горшым, чым тыя, з вежы слановае косці. А самае смешнае іх звалі Алесь Дайнэка, Лявон Вольскі, Зміцер Лукашук, Алена Радкевіч, Кася Камоцкая.

Менавіта знаёмства з рокерамі умоўна назаву вас так, прабачце, Алесь, Кася, Зміцер, на той час вы былі (ці, прынамсі, мне здаваліся) адзіным фронтам дало мне тую, адчайна неабходную дозу беларускай культуры сучаснай, злой, сцёбнай, без «скоцкага сурёзу», без скідак на «недаразвітасць» якая памагла мне выстаяць. Далей мне было што супрацьпаставіць усім апанентам, спрэчкі былі абгрунтаванымі. Не «рушнічочкі, васілёчкі», а Сыс, Глобус, Дубавец. Цяпер я сыходзіла на канцэрты NRM і мне было шкада тых, хто застаецца. Я ведала ўсе песні Касі, запісаўшы іх на рыпучы дыктафон і спісаўшы слова за словам. Я знайшла сваіх герояў, якія спявалі для мяне й пра мяне. І мне ў маёй беларушчыне можна зайздросціць.

не не было, у юнацтве гадаваўся ў Маскве. Хаця, зразумела, чытаю без праблемаў. Тыповая сітуацыя для многіх беларусаў. Але ў той ці іншай ступені кожны беларус мусіць ведаць беларускую мову. Пажадана ў большай ступені.

Ды нават на прыкладзе «Ляпісаў» скажу. Сяргея Міхалка ж ніхто не прымушаў пісаць беларускамоўныя песні. Торкнула штосьці чалавека. І некалькі песняў, на мой погляд, атрымаліся вельмі добра.

Я расказваю пра Беларусь толькі лепшае. Расейцам кажу: у нас як у Еўропе. Заходнееўрапейцам у нас дзікая прырода. У нас няма чагосьці кідкага, як самая вялікая статуя Ісуса ці самая шырокая рака. У Беларусі трэба пабыць, пажыць, каб адчуць прыгажосць. Напрыклад, я ў пятым класе гуляў на ўскрайку Менска, за кружной дарогай, і раптам трапіў на балота. І мяне так уразіла, калі я пабачыў, якім балота можа быць прыгожым!

У нас шмат вады. У паветры, унутры нас, мы гэтым дыхаем, і гэта ўплывае на характар. Людзі з суседніх краінаў, якія працуюць з беларусамі, кажуць, што па заканчэнні супрацы беларус усё роўна да канца не задаволены вынікам.

З адмоўнага беларусы лёгка мімікруюць у іншых краінах. Зразумець, што перад табой суайчыннік, можна толькі тады, калі пачнеш супольную працу ці разам пасядзіш за сталом. Хоць зноў жа хто як. Калі з «Ляпісаў» хацелі зрабіць масквічоў, адмовіліся не згаворваючыся. Міхалок падкрэслівае, што гурт беларускі, і жыць каманда ў Маскве не засталася, хоць маскоўскія прадусары настойвалі.

Беларусы пакуль яшчэ жывуць пры дарозе. Таму можна ўсё страціць, знікнуць сярод іншых, а можна дабудаваць нацыю. Вельмі трэба пастарацца, каб стаць нацыяй дарэшты. Але шанцы ў нас ёсць.

КОНЕЦ ОЗНАКОМИТЕЛЬНОГО ОТРЫВКА

Ваша оценка очень важна

0
Шрифт
Фон

Помогите Вашим друзьям узнать о библиотеке

Скачать книгу

Если нет возможности читать онлайн, скачайте книгу файлом для электронной книжки и читайте офлайн.

fb2.zip txt txt.zip rtf.zip a4.pdf a6.pdf mobi.prc epub ios.epub fb3