Севярын Квяткоўскі - Як стаць беларусам. Сто гісторый стр 46.

Шрифт
Фон

* * *


Недзе яшчэ на пачатку 1990-х, я таксама хацеў зрабіць нешта падобнае, прынамсі тыпалагічна. Тады мы ўсе, хто далучаўся да нацыянальнага Адраджэння, з ахвотай распавядалі адзін аднаму, як хто апынуўся пад бел-чырвона-белым сцягам і гербам «Пагоня». І ў нейкі момант мне ўвідавочнілася, што кожны з нас меў свой адметны, ні да каго не падобны шлях да Беларусі. Разам з тым, персанальна гэта заўсёды была вялікая экзістэнцыйная падзея.

З усяго гэтага мне аднойчы і падумалася, што добра было б з такіх гісторый скласці кнігу. Тым болей, што мае суразмоўцы і самі па сабе былі таго вартыя: філосафы, празаікі, паэты, мастакі Але тую сваю задуму я так і не спраўдзіў, хаця ўсе мае сумоўнікі яе шчыра віталі. Надта шмат усяго рознага прасілася быць зробленым у тую эпоху глабальных перамен.

КОНЕЦ ОЗНАКОМИТЕЛЬНОГО ОТРЫВКА

З усяго гэтага мне аднойчы і падумалася, што добра было б з такіх гісторый скласці кнігу. Тым болей, што мае суразмоўцы і самі па сабе былі таго вартыя: філосафы, празаікі, паэты, мастакі Але тую сваю задуму я так і не спраўдзіў, хаця ўсе мае сумоўнікі яе шчыра віталі. Надта шмат усяго рознага прасілася быць зробленым у тую эпоху глабальных перамен.


* * *


Таму няма нічога дзіўнага, што я моцна абняў Севярына Квяткоўскага, калі ён сказаў пра кнігу, якую збіраецца зрабіць з свайго «будзьмаўскага» праекта.

Пра вартасці (і недахопы) яго працы я казаць нічога не буду. Бо ёсць справы, найбольшая вартасць якіх у тым, што яны ёсць зробленымі.

Як ні скрушна пра гэта думаць, але ў Беларусі і на пачатку ХХІ ст кожны становіцца беларусам паасобку і да таго ж яшчэ праз супраціў дзяржаве, грамадству, школе, часам сямі. Вось чаму пачуўшы пакліканне, чарговы абраннік Беларусі мусіць сам, «уласнымі рукамі» выштукоўваць з сябе беларуса. Ён вучыць беларускую мову, заглыбляецца ў гісторыю, чытае літаратуру, шукае паплечнікаў. Мяркую, дзеля апошняга яму найперш і прыдасца дапаможнік «Як стаць беларусам». Там іх, паплечнікаў, шмат, і ўсе яны ўжо маюць досвед перастварэння сябе ў беларуса. Гэта не можа не натхняць.

Кніга «Як стаць беларусам» яшчэ доўга будзе актуальнай у нашай краіне. Але менавіта таму яна патрэбная ўжо сёння.


* * *


У бальшыні навелак кнігі для іх герояў быць беларусам перадусім азначае размаўляць на беларускай мове. А шлях да мовы звычайна арганізуе сюжэт расповеда. Каб застацца разам з героямі кнігі, напрыканцы сваіх нататак я таксама дазволю сабе хоць трошкі згадаць пра гэта:

Я быў выгадаваны ў мястэчку Свіслач, дзе тады яшчэ панавала беларуская мова. Толькі пазней Менск з Масквой даастачы зрусіфікавалі маю вербальную сутву. Аднак па вяртанні з Расеі ў Беларусь мяне, як злачынцу, пачалі ўсюды пераследаваць беларускія словы. Каб адчапіцца ад назолы, я пачаў сам у сабе перакладаць кожнае рускае слова на роднае. А пасля змусіўся і думаць па-беларуску.

Праз нейкі час я ўжо нязмушана рэфлексаваў і размаўляў так, як яно і належыць тутэйшаму чалавеку. Таму і забыўся на мову, як на ўласную праблему. Аднак неяк прачнуўся і не мог заснуць. Нешта ў маім увогуле звычайным сне было дзіўным. Ды раптам схамянуўся: там усе размаўлялі па-беларуску! Усцешана пасміхнуўшыся, я адразу заснуў.

Але яшчэ больш весела мне было прачнуцца і падумаць, што калі на беларускай мове загаварыла маё падсвядомае, дык ужо можна спакойна паміраць. Паколькі цяпер і на тым свеце, дзе няма ні ратоў ні вушэй, у мяне з роднай мовай праблемаў не будзе.


Валянцін Акудовіч 


Хаця да канца я ўсвядоміла сябе беларускай значна пазней, на першым курсе журфаку БДУ. Менавіта там я пазнаёмілася з сучаснай беларускай паэзіяй. Гэта было дзіўнае адкрыццё цэлы свет з блізкай, але на той момант няроднай мовай.

У школе для таго, каб дзеці не любілі беларускую мову і літаратуру, зрабілі ўсё. Пасля яе Янка Купала і Якуб Колас выглядалі братамі-блізнятамі, жанчын у паэзіі не існавала ўвогуле, самым сучасным паэтам быў Рыгор Барадулін, а адзінай тэмай у літаратуры «сялянская».

І вось журфак. Знаёмства з творамі Валярыны Куставай, Вольгі Гапеевай, Арцёма Кавалеўскага, Насты Кудасавай, Наталлі Кучмель, Анатоля Сыса «Беларуская паэзія можа быць сучаснай» год перад тым ніколі б не паверыла ў такія словы.

Пад уплывам літаратараў пачала вывучаць мову і сама пісаць вершы. Моўны запас папаўняўся з кожнай кнігай, я адкрывала для сябе новыя рыфмы, нечаканыя эпітэты, яркія метафары.

А як цяжка спачатку было размаўляць па-беларуску! Калі ў кожны сказ ублытваюцца расейскія словы, выразы ці калі ты не можаш перакласці думкі з расейскай мовы на беларускую.

Цяпер я часцей карыстаюся роднай мовай у размовах з беларускамоўнымі сябрамі, знаёмымі, але працягваю гаварыць і па-расейску. Я не лічу, што для таго, каб быць беларусам, неабходна размаўляць толькі на сваёй мове.

Можна шмат нагаварыць пафасных прамоваў наконт спадчыны, але самае галоўнае зразумець, што самае каштоўнае для цябе тут, што гісторыя твайго жыцця, летапіс твайго дзяцінства застаецца разам з табой толькі на тваёй радзіме. Яна адзіная суправаджае цябе праз усё тваё жыццё.

ні па барыкадах гойсаць. Хочацца адказаць аргументавана Хочацца супрацьпаставіць. І дзякуй богу тут зяўляюцца яны.

Ваша оценка очень важна

0
Шрифт
Фон

Помогите Вашим друзьям узнать о библиотеке

Скачать книгу

Если нет возможности читать онлайн, скачайте книгу файлом для электронной книжки и читайте офлайн.

fb2.zip txt txt.zip rtf.zip a4.pdf a6.pdf mobi.prc epub ios.epub fb3