Севярын Квяткоўскі - Як стаць беларусам. Сто гісторый стр 45.

Шрифт
Фон

Калі гаварыць пра беларусаў Падляшша, дык нашы традыцыі вельмі моцна звязаны з праваслаўнай культурай. Яна вызначае нашу беларускасць. Напрыклад, у нашых вёсках вельмі важныя парафіяльныя святы. Адначасова гэта і беларускія святы: тады мы сустракаемся, гаворым паміж сабой па-беларуску, сядзім за адным сталом.

Раство, Вялікдзень, Дзяды, Правадная нядзеля, калі збіраліся на могілках і ўсе пакаленні бяседавалі з продкамі. Іх я лічу вельмі моцнымі беларускімі традыцыямі. У нашай сямейнай парафіі Пятра і Паўла кшталтавалася і мая беларускасць таксама. А на фоне святаў згадала б яшчэ не толькі традыцыі беларускіх спеваў, але і забудову хаты, дбання пра панадворак, суседскае жыццё. Усё гэта спецыфічнае можам адчуць і сёння, хаця носьбітаў былых традыцыяй штораз менш.

Не магу адмовіць людзям, якія не карыстаюцца беларускай мовай, у праве лічыць сябе беларусамі. У дзяцінстве адзінай мовай, якую ведала я і многія з маіх сяброў, была польская мова, так як і шматлікія беларусы хаваліся ў расейскай мове. Асноўнае, каб прыйшло разуменне, што нашым абавязкам ёсць вывучыць родную мову. Гэта вызначальны чыннік! Мне пашанцавала, бо беларускі дыялект дзядоў пачала засвойваць вельмі рана.

Мы можам ганарыцца беларускай вытворчасцю, у тым ліку спажывецкай. Сыркі, квас, хлеб, касметыка, валёнкі і шмат чаго яшчэ можна пералічваць так доўга, доўга.

КОНЕЦ ОЗНАКОМИТЕЛЬНОГО ОТРЫВКА

Мы можам ганарыцца беларускай вытворчасцю, у тым ліку спажывецкай. Сыркі, квас, хлеб, касметыка, валёнкі і шмат чаго яшчэ можна пералічваць так доўга, доўга.

Мы можам ганарыцца і нашай мовай. Яна адзіная ў свеце, як у выпадку і кожнай мовы, але нашая вельмі спеўная і мілагучная. Дзякуючы гэтаму музыка лёгка ствараецца пад беларускае слова.

Ганаруся нашай матэрыяльнай культурай. Я, праўда, не тая асоба, што сядзіць па вечарах і вышывае. Але ведаю такіх людзей. Праз вышыўку і ўзоры, як і праз нашыя сямейныя традыцыі, мы яднаемся з нашымі продкамі.

Нельга не ганарыцца тым, што пасля доўгіх гадоў русіфікацыі (ці, як у нас, паланізацыі) ёсць людзі, якія ў розных галінах жыцця і мастацтва дэманструюць высокае майстэрства. Без комплексаў. Без прыніжэння.

Нас робіць адметнымі сярод суседзяў і ва ўсім свеце гісторыя барацьбы за захаванне сваёй культуры.

Беларусы не ёсць тым народам, які лёгка дабіваецца свайго. Шмат часу прасядзелі сціпла ў куточку паміж вялікімі нацыямі, якія вырашалі наш лёс. Але нават у такіх умовах мы збераглі сваю спадчыну. Мая беларускасць была прыхаваная дзядамі і бацькамі ад чужынцаў. Трэба было толькі яе пашукаць.

Наша культура будзе развівацца і, можа, некалі стане заўважнай у еўрапейскай перспектыве. Вядома, што магчымасці для папулярызацыі культуры замінае палітыка дзяржавы. Адчуваем гэта балюча тут, на Беласточчыне. Але ж вось, апрача беларусаў, што жывуць у Беларусі, ёсць беларусы па-за межамі. Спадзяюся, што супольна вытрымаем гэтае палітычнае выпрабаванне і ахвотных захоўваць ды папулярызаваць беларускасць не будзе бракаваць і потым. Беларускую традыцыю не так лёгка спыніць.

Яўген Калмыкоў: Вельмі трэба пастарацца, каб стаць нацыяй дарэшты

У мяне бацька беларус, маці украінка. А мог у савецкі час запісацца расейцам. Запісаўся беларусам. Не так проста беларусаў акрэсліць, як, напрыклад, некаторыя іншыя народы: дзяржаўнасць, мова, царква. Быць беларусам значыць мець супольную прастору, любіць яе. Мець супольныя рысы характару. Супольныя звычкі і супольныя стравы кухні, урэшце. Я запісаўся беларусам, бо інакш уявіць сябе не мог. Я нарадзіўся ў Беларусі, вакол усё, што я люблю (мая малая радзіма цэнтр Менска, дзе з кожным месцам мяне штосьці звязвае). Быць беларусам любіць сваё.

Беларусы жывуць на памежжы. У расейцаў так: «Ты за ці супраць, цябе цалаваць ці біць?». У беларусаў можа быць адначасова і цалаваць, і біць. А яшчэ абвостраны індывідуалізм. Памятаю, у савецкім войску ўсе адразу разбіліся па зямляцтвах, а беларусы трымаліся асобна. Дык на нас паўгода іншыя ездзілі, пакуль мы не сцямілі, што да чаго. І вось такі індывідуалізм кепскі для супольных дзеянняў. З іншага боку, дапамагае. Беларус можа моўчкі ківаць, а пасля зробіць як лічыць патрэбным.

Гістарычныя веды ў мяне хаатычныя. Ведаю легенду пра тое, чаму беларуская сямя з-пад Ушачаў на Віцебшчыне мае прозвішча Калмыковы. Нібыта ў Сярэднявеччы пасля чарговай спусташальнай вайны туды запрасілі жыць калмыкаў. Мы сапраўды маем такія крыху ўсходнія рысы ў абліччы.

Што да асноўных для Беларусі падзеяў, то гэта Полацкая дзяржава, падзелы Рэчы Паспалітай, утварэнне БНР.

Я гарадскі чалавек. Мне цяжка ўявіць, каб у сучасным горадзе прытрымліваліся старадаўніх традыцыяў. Відаць, у кожнай сямі ёсць штосьці сваё.

Я магу пэўны час, падбіраючы словы, падтрымліваць размову па-беларуску. Аднак мне цяжка, бо асяродку ў мя

Кароткае пасляслоўе рэдактара


Я быў моцна ўсцешаны, калі ў сваю пару на сайце Budzma.org шырока разгарнуўся праект «Як я стаў беларусам» (і яму ў працяг супольна з парталам Tut. by «Быць беларусам»). Але не толькі таму, што ён інтэрактыўна пашыраў дыскурс беларускай Беларусі. Быў у гэтым праекце і мой уласны «інтарэс».

Ваша оценка очень важна

0
Шрифт
Фон

Помогите Вашим друзьям узнать о библиотеке

Скачать книгу

Если нет возможности читать онлайн, скачайте книгу файлом для электронной книжки и читайте офлайн.

fb2.zip txt txt.zip rtf.zip a4.pdf a6.pdf mobi.prc epub ios.epub fb3