Севярын Квяткоўскі - Як стаць беларусам. Сто гісторый стр 44.

Шрифт
Фон

Калi Беларусь паўстане сапраўды незалежнай, нам трэба будзе паказаць свету нешта яшчэ, акрамя мовы. Нешта еўрапейскага кшталту, сусветнай значнасці: дзеля гэтага нашае абяднанне Менскае фiласофскае кола зрабiла ўжо дванаццаць энцыклапедый без усялякай падтрымкi ад дзяржавы (ратуй Бог) i ад сучасных «нацыянальных колаў» (сёння амаль тое ж самае варта сказаць i пра iх).

Беларусам уласцівыя самыя розныя і часам супрацьлеглыя якасці.

Могуць шмат часу трываць пэўныя здзекi, але за нейкай мяжой трывання гатовыя выбухнуць паўстаннем.

Не думаюць пра «чысцiню крывi», пакуль суседзi не замінаюць жыць.

Моцна паважаюць працу, але маюць пэўную пагарду да сапраўднай адукацыi.

Упершыню я адчуў сябе беларусам дакладней, жыхаром i грамадзянiнам нашай Айчыны у 1964 годзе. Мой бацька, якi нарадзiўся пад Магiлевам, але ўсё сваё жыццё адслужыў у расейскім войску, даў мне прачытаць даўно чаканую мной кнiжку «Падарожжа на Кон-Цiкi» ў перакладзе на матчыну мову. Гэта было маё першае знаёмства з беларускiмi словамi i нават лiтарамi. Кнiга мне вельмi спадабалася, за тры тыдні я перачытаў яе разоў дзесяць. А потым запытаў бацьку, навошта нам чытаць па-беларуску? На што ён адказаў: «Мы тут нарадзiлiся, мы тутэйшыя; наша жыццё гэта мова».

Жанна Літвіна: Беларусы мусяць прайсці праз спазнанне саміх сябе

Я пачуваюся і хачу пачувацца беларускай, бо Беларусь гэта месца, дзе я жыву і хачу жыць. Быць беларусам гэта мой клопат пра тое, каб мая радзіма займала адметнае месца ў еўрапейскім кантэксце. Я хачу, каб у маіх суайчыннікаў была магчымасць інтэгравання з еўрапейскай супольнасцю. Трэба, канечне, захоўваць сваю самаідэнтыфікацыю, але і рухацца да еўрапейскасці. То бок беларускасць гэта частка маёй грамадзянскай і прафесійнай пазіцыі.

Мне вельмі не падабаюцца такія зацяганыя словы, як талерантнасць альбо памяркоўнасць. Я катэгарычна з гэтым не згодная. Канечне, цяжка вызначыць нацыю адной рысай. Але я думаю, што беларусам уласцівая ўпартасць, уменне прыстасоўвацца і выжываць. Так гістарычна склалася, што нізкі ўзровень жыццёвых патрабаванняў беларуса прадыктаваны генетычнай памяццю, бо на нашай зямлі было столькі войнаў. Гэтым уменнем прыстасоўвацца да жыццёвых цяжкасцяў я таксама б патлумачыла і агульную сітуацыю ў краіне.

КОНЕЦ ОЗНАКОМИТЕЛЬНОГО ОТРЫВКА

З самых значных гістарычных падзеяў на першае месца я б паставіла ўтварэнне БНР. Другая падзея абвяшчэнне суверэннай Беларусі пасля распаду СССР. Гэта адбылося без крыві і не было намі заваявана, таму, відаць, мы не ўсвядомілі да канца значнасць гэтай падзеі.

Асабістую ролю ў маім жыцці гралі часы перабудовы. Гэта быў перыяд усведамлення таго, што мы не проста аморфная маса, а нацыя.

З традыцыяў трэба захоўваць рытуалы ўшанавання памерлых. Гэта тое, на чым базуецца сённяшняя беларуская сямя. Таксама вельмі важная павага да старэйшых.

Я не магу дараваць беларусам няведання мовы хаця б на побытавым узроўні. А яшчэ больш я не дарую няведання мовы журналістам, якія на дзяржаўных каналах робяць сюжэты пра беларускую культуру і дазваляюць сабе гаварыць па-руску з беларускамоўнымі дзеячамі. Я лічу гэта недапушчальным.

Я ганаруся неверагоднай прыгажосцю беларусаў. Я вельмі люблю шчырасць і адкрытасць простых вясковых людзей, нягледзячы на нязгоду з іх грамадзянскай і палітычнай пазіцыяй. Я таксама люблю нашу прыроду.

Па вялікім рахунку, мы шчырыя, адкрытыя і надзейныя людзі. Мне падаецца, што да беларусаў паўсюль з павагай ставяцца як да добрых працаўнікоў.

Мяркую, што беларусы павінныя прайсці праз спазнанне саміх сябе. Мне хацелася б, каб нашыя людзі паставіліся да зменаў улады з разуменнем і ўсвядомілі ўсе складанасці, з якімі яны могуць пры гэтым сутыкнуцца. То бок мне хочацца, каб беларусы перажылі пераломныя часы прыстойна і выйшлі з выпрабаванняў з беларускай мудрасцю і цярпеннем.

Ілона Карпюк: Быць беларусам гэты пэўны выклік

Імкнуся, каб у маім жыцці гэтае слова беларуска было натуральным, звычайным, штодзённым. Каб не трэба было пра гэта нагадваць і думаць, як гэта захаваць. Цешуся, што мой муж таксама беларус з Падляшша, і ў нас будзе такой уся сямя.

І ўсё ж пры нашых умовах быць беларусам гэта пэўны выклік. Цяпер, напрыклад, турбуюся, ці змагу выхаваць беларусам сваё дзіця, ці ў гэтых абставінах навучым яго нашай хатняй, беларускай мове. На беларускасць трэба надалей працаваць, таму прысвячаю гэтаму частку сваёй дзейнасці. І для мяне гэта таксама значыць быць беларусам.

Пра беларусаў наогул гаворыцца, што яны ветлівыя, а з гэтага занадта сціплыя. Трэба хацець больш, мацней, хутчэй! А мы так спакойненька ідзем па сваім шляху, за мэту абіраючы ўласнае выратаванне. Гэта мусім пераадолець. Трэба жыць паўнавартасна і такім сябе лічыць сярод іншых грамадстваў і народаў.

З гісторыі магу, зразумела, пералічыць Грунвальд, Слуцкі чын ці 25 сакавіка, але, па шчырасці, самыя важныя падзеі для мяне адлюстраваныя ў 1990-х пачатку 2000-х. Ніколі не забуду, як у ліцэі мы рыхтавалі розныя ўрачыстасці з нагоды Дня Волі і з гонарам чыталі «Рэквіем для бензапілы» Уладзіміра Арлова. Гэта быў знак новых часоў для нас.

З перспектывы Падляшша шмат зменаў прынес пачатак 90-х гадоў. Гэты час узрушыў беларусаў па абодва бакі польска-беларускай мяжы. Беларусізацыя ў Беларусі вельмі моцна паўплывала і на беларускую суполку ў Польшчы, а дэмакратызацыя Польшчы памяняла магчымасці і ўмовы нашай дзейнасці.

Ваша оценка очень важна

0
Шрифт
Фон

Помогите Вашим друзьям узнать о библиотеке

Скачать книгу

Если нет возможности читать онлайн, скачайте книгу файлом для электронной книжки и читайте офлайн.

fb2.zip txt txt.zip rtf.zip a4.pdf a6.pdf mobi.prc epub ios.epub fb3