Севярын Квяткоўскі - Як стаць беларусам. Сто гісторый стр 43.

Шрифт
Фон

Гэта быў доўгі і цяжкі шлях, але светлы. Потым шмат у чым мне дапамагла журналісцкая дзейнасць у газеце «Культура», дзе я працаваў тры гады. Пазней, праз некалькі гадоў штодзённых практыкаў з мовай, я зразумеў, што не толькі стаў думаць па-беларуску, але і сніць. Чамусьці згадваецца, як ужо будучы літкансультантам Саюза беларускіх пісьменнікаў, мяне спыніў у калідоры Дома літаратараў Янка Брыль і пахваліў з выхадам першай кнігі, якая называлася «Штабкавы тамтам». Наш мэтр сказаў шмат добрых слоў, я быў здзіўлены, што Брыль са сваім рэалістычным поглядам на жыццё ўспрыняў маю паэтычную постмадэрнісцкую гульню.

Я не магу сказаць, што беларус баязлівец, як часам нехта аб гэтым гаворыць не. Цярплівы так. Беларус адрозніваецца ад чалавека з Расеі большай замкнёнасцю. Мне здаецца, што на гэтую рысу характару паўплывалі шматлікія войны, якія пракаціліся па беларускіх землях. Да таго ж беларусы гаспадарлівыя людзі. А яшчэ ў Беларусі многа рамантыкаў, таму ў нас шмат выдатнай паэзіі.

Анатоль Лазар (Wiecier Miechaniczny): Ведаць уласную гісторыю

Само слова і панятак «беларус» вельмі фармальнае. «Беларускасць» выбіраюць як пальчаткі, паглядаючы на ранішні выпуск надворя па ТБ. І атрымліваецца поўная дэмакратыя: «Хачу буду беларусам», «Не хачу не буду», «Беларус па суботах», «Беларус на паўстаўкі». Беларусамі не робяцца, беларусамі нараджаюцца. Толькі па крыві. Усе астатнія «свядомасці», «асэнсаванні», «грамадскія пазіцыі» гэта гульня ў сацыяльную адаптацыю пад прэсам сучаснага грамадства. А вось гены гэта не палітычная партыя, у іх не ўступіш і на плошчу не зрушыш.

Веданне ці няведанне гісторыі аніяк не ўплывае на сам факт гэтай гісторыі. Гісторыю можна прыдумаць, можна трактаваць, можна зрабіць афіцыйнай, можна альтэрнатыўнай Гэта ўплывае толькі на змест субектыўнага стаўлення да пэўнай гістарычнай трактоўкі. На жаль, амаль усё сучаснае грамадства вывучае гісторыю па датах у падручніках. Вельмі мала людзей ведаюць уласную гісторыю, гісторыю сваіх продкаў і цалкам канкрэтнага абсягу зямлі, на якой яны жывуць. Я сустракаў індывідуумаў, якія памятаюць кожны радок са «100 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі», але не ведаюць нават дзявочага прозвішча сваёй маці.

Яўген Барышнікаў: Ідэнтычнасць не этнічнага паходжання

Быць беларусам што гэта значыць? Дзіўна на такое пытанне адказваць чалавеку, у якога ў пасведчанні пра нараджэнне напісана «рускі». Мой дзед быў афіцэрам, служба кідала яго па розных мясцінах, але пазней сямя асела ў Беларусі. Таму падчас усіх перапісаў шчыра кажу, што я рускі. Калі вучыўся ў школе, былі знаёмыя беларускамоўныя, але нашы размовы пра мову заставаліся на ўзроўні лёгкіх сантыментаў.

Пераломным момантам для мяне стала паездка ў ЗША, калі неаднойчы даводзілася тлумачыць, чым ты сапраўды адрозніваешся ад расейцаў, і асабліва калі нарадзіўся сын. Мяне, канечне, яшчэ можна папракнуць, што я маскаль. Таму я хацеў бы, каб каштоўнасці, якія я цаню ў беларуса, ён меў насамрэч. Каб ён мог сказаць: беларуская мова мая родная. А дзеля гэтага трэба ведаць яе і размаўляць на ёй самому.

КОНЕЦ ОЗНАКОМИТЕЛЬНОГО ОТРЫВКА

Людзі ў нас, вывучаючы ў школе беларускую мову і літаратуру, але жывучы ў абсалютна расейскамоўным асяродку, думаюць, што яны могуць вось так пстрык і пачаць размаўляць па-беларуску. Хаця насамрэч нават самага элементарнага, напрыклад, як будзе «чайнік» па-беларуску, не ведаюць. Недзе каля года ў мяне заняло вывучэнне мовы, чытанне тэкстаў, спробы засвоіць камунікаванне на мове.

Выхаваць беларускамоўнае дзіця ў Беларусі гэта праблема. У нашых умовах быць беларусам гэта пэўны пратэст. Тым не менш, цяпер я пачуваюся вельмі гарманічна.

Ідэнтычнасць, яна хутчэй не этнічнага паходжання. Заўсёды ёсць лаяльнасць да пэўных каштоўнасцяў, культурных кодаў, гістарычных падзеяў, асобаў, міфаў. Важны момант адчуванне прыналежнасці да зямлі. Напрыклад, бабулі ў вёсцы тутэйшыя, і ім усё роўна, як называецца пры гэтым дзяржава, бо людзі прывязаныя менавіта да зямлі.

Валянцін Стэфановіч: Мова магла б быць чыннікам, які адрознівае нас ад іншых людзей

Калі казаць у агульным сэнсе, то тыя людзі, якія вызнаюцца грамадзянамі Беларусі, адпаведна зяўляюцца і беларусамі. Калі паглядзець на гэтае пытанне больш вузка, то быць беларусам гэта значыць усведамляць сябе беларусам незалежна ад нацыянальнасці, колеру скуры, месца пражывання і нараджэння.

Я па жыцці беларускамоўны чалавек, і мая сямя таксама. Я гэта раблю не дзеля таго, каб паказаць, які я патрыёт, а таму, што мне гэта падабаецца. Вось гэта для мяне асабіста і азначае быць беларусам.

Я заўсёды крытычна стаўлюся да такіх агульнастатыстычных рэчаў, як нацыянальны характар альбо ментальнасць, бо ўсё залежыць ад канкрэтных людзей. Можна заўсёды сустрэць абвяржэнне любога нацыянальнага стэрэатыпу.

Мне здаецца, што мова магла б быць чыннікам, які адрознівае нас ад іншых людзей.

Аляксандар Грыцанаў: Змагацца за гонар нашай зямлі

Быць беларусам гэта не толькi i не столькi добра разумець тых, хто размаўляе на матчынай мове (а таксама па-расейску, па-польску i па-ангельску), але яшчэ i змагацца за гонар нашае зямлi. Дзеля гэтага ствараць рэчы (найперш у сэнсе творчасцi) сусветнай якасцi.

Ваша оценка очень важна

0
Шрифт
Фон

Помогите Вашим друзьям узнать о библиотеке

Скачать книгу

Если нет возможности читать онлайн, скачайте книгу файлом для электронной книжки и читайте офлайн.

fb2.zip txt txt.zip rtf.zip a4.pdf a6.pdf mobi.prc epub ios.epub fb3