Дык вось, гонар за поспехі БССР пры гэтым натуральна ўжываўся з пагардай да беларускай мовы. Не паважаць яе, як і ўсё, што было звязана з Беларуссю да 1917 года, школа і сямя вучылі элегантна і старанна.
Не, ніхто не казаў тады, што беларуская мова гэта гаўно, і нават вадзілі да завуча за тое, што сцябаліся з настаўніка фізікі, які размаўляў з моцным вясковым акцэнтам (і капалі на мазгі, ціпа па беларускай зямлі ходзіш, беларускі хлеб ясі, а з беларускай мовы смяешся!). Але падручнікі і выкладчыкі былі такімі ніякімі, нецікавымі асабліва падручнік гісторыі Абэцэдарскага. Кожны раз, калі па ім нешта задавалі, бляваць хацелася.
Ды і літаратура хто памятае, той пацвердзіць, што ўвесь курс (з гэтымі «Я мужык-беларус» і іншым нудоццем) толькі ўмацоўваў комплекс уласнай непаўнавартаснасці і пачуццё падзякі Расеі ды роднай партыі за тое, што выцягнулі яны нас з гэтага балота на БССРаўскія вышыні.
Як зламаўся гэты ўзорны савецкі беларускі светапогляд? Тут трэба адразу адзначыць, што так званы пераходны ўзрост у мяне прыпаў акурат на часы перабудовы. То бок нармальны юнацкі пратэст супраць шэрай рэчаіснасці атрымаў мегападпітку ад таго патоку контры, які паліўся на галовы ідэалагічна цнатлівых савецкіх грамадзянаў. Бузіў і пратэставаў я разам са сваім пакаленнем і так, як гэта было тады крута быў і хэві-металістам не таму, што любіў «метал», а таму што гэта злавала бацькоў і настаўнікаў. Быў футбольным фанатам і з задавальненнем кідаў камяні ў аўтобусы з заўзятарамі «Жальгірыса» і кіеўскага «Дынама».
Дарэчы, менавіта гэтыя фанацкія групоўкі першымі культывавалі нацыяналістычныя слоганы, што выклікала адпаведную контррэакцыю і самакапанне. Але ўвогуле канец 1980-х быў эпохай, калі на вачах рушыліся міфалогія савецкага часу і свет нашых бацькоў, калі пераасэнсоўваліся каштоўнасці, а моладзь шукала ўсё новыя формы ўцёкаў ад паўсядзённасці і праяваў індывідуальнасці.
Прага да індывідуальнасці ў мяне асабіста вылілася ў беларускасць. Гэта здарылася дзякуючы таму, што я цяпер называю «анталагічным шокам» вонкаваму імпульсу, які імгненна, без шуму і пылу, змяніў маё светаадчуванне. Проста аднойчы да нас у клас прыйшла новая настаўніца беларускай мовы і літаратуры, якая вельмі адрознівалася ад папярэдніх ідэалагічна правільных цётачак. Звалі яе Ніна Міхайлаўна Трушанава, было ёй гадоў 27, і яна была блізкай да тых нефармальных колаў, з якіх паўставалі «Талака» і «Тутэйшыя».
Яна адразу пачала нам апавядаць на ўроку пра тое, што беларуская мова знікае, а гэта ніякая не сялянская мова, а нармальная еўрапейская мова, і што мы такі ж народ, як немцы і французы, і маем уласную гісторыю і гонар, і нам ёсць чым ганарыцца, а мы не дбаем пра гэта. Імпульс быў дадзены.
Яна адразу пачала нам апавядаць на ўроку пра тое, што беларуская мова знікае, а гэта ніякая не сялянская мова, а нармальная еўрапейская мова, і што мы такі ж народ, як немцы і французы, і маем уласную гісторыю і гонар, і нам ёсць чым ганарыцца, а мы не дбаем пра гэта. Імпульс быў дадзены.
Хтосьці слухаў AC/DC, хтосьці насіў доўгія валасы, хтосьці танчыў брэйк, а мая індывідуальнасць выявілася ў тым, што я пачаў размаўляць па-беларуску і не толькі на ўроках беларускай мовы і літаратуры.
Гэта ўводзіла мой асяродак у стан сапраўднага шоку, з чаго я рабіў выснову, што «іду правільным шляхам», ну а калі класная варяцела ад таго, што школьны дзённік я пачаў весці па-беларуску гэта быў супердрайв! Дарэчы, «падняць» белмову да размоўнага ўзроўню я здолеў сам за тры месяцы: проста тупа чытаў у гэты час пераважна беларускую літаратуру прычым добрую літаратуру, дзякуючы той жа Ніне Міхайлаўне (так, дарэчы, адкрыў для сябе Караткевіча), прымушаў сябе думаць па-беларуску і размаўляць сам з сабой; калі не ведаў словаў лез у слоўнік.
Праз некалькі гадоў тым жа макарам выцягнуў і ангельскую мову на ўзровень ад «чытаю са слоўнікам» да свабоднага валодання!
А потым пайшло-паехала. 19881989 гады: Курапаты, БНФ, «ЛіМ», бел-чырвона-белы сцяг і «Пагоня», захапленне ад падзеяў у Прыбалтыцы (і дадатковы драйв ад таго, у які жах яны ўводзілі бацькоў), першае знаёмства з несавецкімі версіямі гісторыі Беларусі, першыя звесткі пра Вітаўта і Сапегу, бітву пад Оршай і Літоўскія статуты
Усё гэта ішло на ўра і мела падрыхтаваную глебу. Так што на гістфак (потым нас адразу пераслалі на філасофска-эканамічны факультэт) у 1989 годзе я ішоў ужо даволі сфармаваным «свядомым» і нефармалам, які паспеў і на мітынгі пабегаць, і ўлёткі паразносіць, і прайшоў праз прафілактычныя размовы з участковым.
Сямя і школа на ўсё гэта глядзела, як на юнацкі максімалізм, кшталту падрасце-перабесіцца. І не ведалі яны, што светапогляд і каштоўнасці, што закладаюцца ў чалавека паміж 15 і 20 гадамі, закладаюць падмурак яго індывідуальнасці на ўсё жыццё. Таму мне проста пашчасціла быць дзіцём свайго часу быць кімсьці, акрамя як беларусам, я ўжо проста не мог.
Алеся Серада: Важна быць Кімсьці
У чацвёртым класе прыйшло ўсведамленне, што беларуская мова мая нацыянальная. Кажуць, да таго я размаўляла на «трасянцы» і мяне пэўны час перавучвалі размаўляць «чыста» па-расейску ды па-беларуску, але сама я гэтага не памятаю.