Севярын Квяткоўскі - Як стаць беларусам. Сто гісторый стр 38.

Шрифт
Фон

Аднак дакладна памятаю, як пішу практыкаванне, дзе трэба перакласці на беларускую слова «мешок», і перакладаю яго як «мех» (і адкуль я толькі ўзяла гэтае слова? Магчыма, з дзіцячых вершаў Барадуліна або Бураўкіна). Настаўніца мне яго выправіла на «мяшок», а я абурылася: як мне падавалася, рускія і беларускія словы для аднаго і таго ж павінныя быць рознымі!

Быць беларусам гэта без сумневу лічыць сябе беларусам. А моўныя, этнічныя або іншыя прыкметы, на мой погляд, зяўляюцца другаснымі.

Важна быць Кімсьці. Калі ты Хтосьці, а не Нехта.

Самаідэнтыфікацыя, у тым ліку нацыянальная, фундамент асобы. Калі гэты фундамент хісткі, калі ты сам не ведаеш, хто ты, то вельмі цяжка будаваць на ім гарманічны светапогляд, які дапаможа ў няпростых публічных ды прыватных сітуацыях.

Юля Аляксеенка: Гарманічнае развіццё

У жыцці ці не кожнага маладога чалавека надыходзіць момант, калі ў яго ўзнікаюць памкненні нешта глабальна змяніць у сабе. Хтось змяняе стыль адзення ці фрызуру. Хтось пачынае курыць ці курыць кідае. А я пачала размаўляць па-беларуску.

Мой асяродак быў расейскамоўным хаця бацькі мае паходзяць з Браншчыны, г. зн. з гістарычна беларускіх земляў, а бабуля нават выкладала беларускую мову і літаратуру. Таму беларушчына спярша прыйшла да мяне праз кнігі гадоў у адзінаццаць. Натуральным працягам гэтаму сталася цікаўнасць да гісторыі сваёй краіны і культуры.

«Моўнасць» прыйшла крыху пазней. Прыехала я неяк да сваякоў у Маскву і быццам убачыла сябе збоку. Мова, на якой размаўляла я, моцна адрознівалася ад мовы маскоўскіх сяброў. Мае «дз», «ц» ды яканне за нейкі месяц давялі мне, што сапсаваную рускую лепей замяніць літаратурнай беларускай моваю.

Беларуская мова гэта тая плынь, злавіўшы якую, я сапраўды стала адчуваць сябе больш ёмка. Дарэчы, мова для мяне ні ў якім разе не праява апазіцыйнасці, як і не спроба стаць «элітаю».

Мова галоўны сродак мыслення. Таму яна накладае на паводзіны чалавека моцны адбітак, хоча ён гэтага ці не.

КОНЕЦ ОЗНАКОМИТЕЛЬНОГО ОТРЫВКА

Мова галоўны сродак мыслення. Таму яна накладае на паводзіны чалавека моцны адбітак, хоча ён гэтага ці не.

Як на мяне, дык нельга ўявіць нацыю, якая хоча вылучацца, але не хоча заявіць пра сябе на сваёй, адметнай мове. Таму будучыня беларускай нацыі залежыць толькі ад нашага выбару. Я зрабіла яго на карысць беларускай мовы.

Быць беларускай самае натуральнае, кім можа быць дзяўчына, якая нарадзілася і жыве ў Беларусі, дзе ўсе дарагія яе сэрцу повязі. Быць беларускай гэта значыць быць сабою. І не саромецца гэтага.

Паўлюк Канавальчык: Адчуваць сябе абсалютна камфортна

Усведамленне сваёй беларускасці да мяне прыйшло на пачатку 1980-х, калі я вучыўся ў чацвертым ці пятым класе. У нас былі два вучні дзеці вайскоўцаў. Раней мы неяк на гэта не звярталі ўвагі. Але калі прыйшла пара вывучаць родную мову, іх нечакана для нас вызвалілі ад яе вывучэння: пачалі адпускаць з урока. І пакуль мы вучыліся дзекаць і цекаць, гэтыя халяўшчыкі хадзілі ў магазін па «калеўскую» жуйку і пілі малочныя кактэйлі. За гэта іх пачаў ненавідзець увесь клас. Вось так мы і ўсвядомілі, што ёсць беларусы, а ёсць дзеці вайскоўцаў.

Быць беларусам вельмі важна. Гэтак жа сама важна, як быць індзейцам або неграм. Адпаведна быць беларусам гэта дзекаць, цекаць, вымаўляць цвёрда «р» і «ч» і пры гэтым адчуваць сябе абсалютна камфортна.

Я вучыўся ў старэйшых класах у 1989-91 гг., калі ўсё ў краіне (СССР) віравала. Я быў ужо зацятым незалежнікам-антысаветчыкам. Памятаю, як у 10-м класе з гэтай прычыны мне яшчэ ставілі «неуд» за паводзіны, а ў 11-м класе ўжо «выдатна», і нават даручылі весці палітінфармацыю. Вось так я зразумеў, што навакольны свет можа прагінацца пад нас, нягледзячы на выразнае «дзеканне» і «яканне».

Сяргей Харэўскі: Цэласнасць асобы

Мо не гэтак важна ўсведамляць сябе менавіта беларусам, але кімсьці (носьбітам калектыўнае памяці, традыцыі, менталітэту, комплекса ідэяў). І ўсведамляць з пункту гледжання цэласнасці асобы, паўнавартаснае персанальнае ідэнтыфікацыі. Гэта як усведамляць сябе мужчынам ці жанчынаю. Быць нікім ненармальна.

Быць беларусам сёння гэта імкнуцца згадаць бабчыны калыханкі, дзедавы словы, асэнсаваць, што насамрэч гаварылася за сямейнымі сталамі пра паноў і царкву, вайну і калгасы.

Гэта вымысляць і праектаваць ўласную краіну, што мы збудуем для сваіх дзяцей; гэта, перад сном змружыўшы вочы, марыць пра далёкую, але ззяючую прышласць, у якой і даробак нашых дзядоў і прадзедаў не пайшоў на глум, а тое, што засеялі мы, расквітнела дагэтуль нябачанымі краскамі дзівоснае прыгажосці.

Нарадзіўся ў беларускай сямі, дзе палова радакоў былі начальнікамі, а палова вяскоўцамі і пралетарыямі, скончыў элітную менскую школу з мастацкай спецыялізацыяй 26, дзе ўсё было па-расейску, але настаўнікі, збольшага габрэі, не душылі маёй беларускасці.

Менскае мастацкае вучылішча імя Глебава, дзе маімі добрымі сябрамі сталі Лявон Вольскі, Міхал Анемпадыстаў, Тодар Кашкурэвіч, Віктар Корзун, іншыя хлопцы і дзяўчаты, дзякуючы якім я выпрастаў плечы, бо быў ужо не самотны.

Інстытут імя Рэпіна Акадэміі Мастацтваў у Пецярбурзе, дзе мая этніка ўжо моцна вылучалася, што дало мне сілы расправіць і крылы. Давучваўся ў Менску і Варшаве, выкладаў тамсама, а яшчэ ў Вільні й Празе, ужо як мастацтвазнаўца, культуролаг, беларусіст.

Ваша оценка очень важна

0
Шрифт
Фон

Помогите Вашим друзьям узнать о библиотеке

Скачать книгу

Если нет возможности читать онлайн, скачайте книгу файлом для электронной книжки и читайте офлайн.

fb2.zip txt txt.zip rtf.zip a4.pdf a6.pdf mobi.prc epub ios.epub fb3