Севярын Квяткоўскі - Як стаць беларусам. Сто гісторый стр 36.

Шрифт
Фон

19921993: «Няма больш смешнай аповесці ў свеце»


Паралельна з вучобай патрапляю ў тэатральна-багемна-постдысідэнцкую тусоўку, дзе пануюць інтэлект, снабізм і пагарда да нацыянальнага руху. «Наша девочка не будет бегать по баррикадам. Фу.» Але дзевачку ўпарта й насуперак усяму цягне туды, дзе свежы вецер перамен. Дзе Пазняк, велічэзны як помнік. Дзе Курапаты. Дзяды. Там адкрываецца іншая праўда, усё аказваецца не такім, як падавалася і як вучылі, і аднойчы на мітынгу са страхам, змяшаным з гідлівасцю запісваюся ў шэрагі БНФ. Далей ідзе лавінай: першая акцыя, якую пад снега-дажджом ладзім з сяброўкай перад Домам урада. Дэпутат 12-га склікання Крыжаноўскі, вяртаючыся з абеда, забірае ў святая святых наш мокры плакат «АБАРОНІМ СВАБОДУ СЛОВА!» з дваццаццю сабранымі подпісамі, а мы застаемся поўныя светлых надзеяў. (Дарэчы, мой расейскамоўны мужык, ашмянскі каталік, кпіў з дзейснай жонкі й не ўхваляў маёй палітактыўнасці («не, толькі не БНФ»), але дапамагаў маляваць трафарэтам той першы й апошні плакат, бо мае мастацкія здольнасці роўныя нулю). Потым я пачынаю кожную сераду бегаць на Маскоўскую Раду БНФ, мае новыя знаёмыя ціхія інтэлігенты з Паўднёвага Захаду і актыўныя рабочыя стуль жа Працы шмат, крылы адрастаюць, зяўляецца сэнс жыцця і штодзённыя заданні. З сяброўкай у кухонных размовах практыкую беларускую. Уголас і на людзях шчэ баюся.


19941995: О Феліні, о Антаніёні


У віры. Ніводная акцыя не абыходзіцца без актыўнага ўдзелу ў яе падрыхтоўцы і рэалізацыі. Знаю пайменна ўсе першыя шэрагі калоны, знаю на памяць усе нашыя мэты і шляхі іх дасягнення. У Зянона не закаханая, не. Можа, таму так лёгка пагаджаюся паспрабаваць уладкавацца ва Управу, дзе патрэбная студэнтка-сакратарка. І мяне бяруць! Нягледзячы на татальную рускамоўнасць. Пазняк пагаджаецца а я абяцаю яму, што перайду на мову. Пераходжу. Сябры Управы пачынаюць больш рэгулярна й ахвотна збірацца на пасяджэнні.

Мае багемныя расейскамоўныя сябры тым часам пераконваюць мяне, што ніякай Беларусі няма, што наіўных дзетак выкарыстоўваюць на «пушачнае мяса», што трэба думаць пра высокае й не разменьвацца дзеля хцівых палітыкаў. Мне прыводзяць у прыклад Мандэльштама й Бродскага, і Пастэрнака, і Высоцкага, і Акуджаву, а я й сама іх люблю, і мне не хочацца нікому\нічому здраджваць, і цяжка нешта супрацьпаставіць, апрача вызваленчай барацьбы, якую трэба весці вось цяпер, менавіта цяпер і я гэта фанатычна разумею. З мяне смяюцца, а я ўцякаю з высокадухоўных пасядзелак на мітынгі, не ўсведамляючы, што разрыў заўжды дзейнічае ў два бакі і што сыход маленькай дзяўчынкі крыўдзіць тых, хто застаецца Я разумею пакуль толькі тое, што чую ад іх што Беларусі няма як культурнага факту, і што нягожа барыш

10. БЫЦЬ АСОБАЙ, БЫЦЬ КІМСЬЦІ


Прага да індывідуальнасці ў мяне асабіста вылілася ў беларускасць. Важна быць Кімсьці. Калі ты Хтосьці, а не Нехта. Я зразумеў, што навакольны свет можа прагінацца пад нас, нягледзячы на выразнае «дзеканне» і «яканне». Мо не гэтак важна ўсведамляць сябе менавіта беларусам, але кімсьці сябе ўсведамляць важна з пункту гледжання цэласнасці асобы. Любая адрознасць гэта патэнцыйная перавага. Я ішоў за большасцю, напэўна, камплексаваў. Можа, думаў, што застануся адзін, калі пачну размаўляць па-беларуску. Калі ты не ўяўляеш сабой штосьці як чалавек нацыянальны, то наўрад ці будзеш варты чагосьці і як глабальны, як касмапаліт. Словы пачыналі выклікаць захапленне ад вымаўлення, ад гукаў невядомай да гэтага часу прыгажосці. Беларусам можна нарадзіцца, каб потым стаць кім заўгодна.

КОНЕЦ ОЗНАКОМИТЕЛЬНОГО ОТРЫВКА

Віталь Сіліцкі: Быць у сваім часе

Я рос за савецкімі часамі, калі ў пятай графе бацькоў абодвух было выразна запісана «беларус» і «беларуска», і нікім іншым, акрамя як беларусам, па канонах савецкай нацыянальнай палітыкі я быць не мог. Ды і ідэалагічная машына тады працавала напоўніцу.

Партызаншчына і Машэраў, Хатынь і Курган Славы, МАЗ і БелАЗ, «Песняры» і «Верасы», тэлевізар «Гарызонт» і найлепшая савецкая лядоўня, «Нарачанскі» хлеб, Дынама-Менск і СКА-Мінск, Вольга Корбут і Аляксандр Мядзведзь, пяць гатункаў каўбасы ў краме пры галечы на паліцах у Расеі (бацькі і дзядзькі вярталіся з камандзіровак і расказвалі страшылкі пра іх Смаленскі ды Іванавы) гэта была разгалінаваная сістэма сімвалаў і брэндаў, якая мацавала гонар за тое, што мы жывем у самай крутой савецкай рэспубліцы БССР.

Канечне, у Маскве тавараў было нават больш, але тое Масква, у Прыбалтыцы мянты з доўгімі валасамі і рок-музыка легальная, але тое ж антысаветчыкі, а ў нас усё, як мусіла быць ва ўзорнай савецкай дзяржаве лепш і больш правільна, чым там, у самым цэнтры. Таму тое, што потым казаў Лукашэнка, пра беларусаў, як тых жа расейцаў, толькі са знакам якасці, проста стоадсоткава адпавядала майму дзіцячаму светапогляду, з якім я жыў, можа, гадоў да 1314, пераходнага ўзросту.

Гонар за дасягненні БССР для мяне асабіста нікуды не знік, ён проста гарманічна пераплёўся з тымі новымі сімваламі і святынямі, якія актуалізаваліся падчас трансфармацыі ў «свядомага».

Пазіцыю атаясамлення ўсяго БССРаўскага з акупанцкім ці каланіяльным лічу проста глупствам. Усё ж такі БССРаўскі патрыятызм ствараў нейкую прастору брэндаў. А з паспяховымі брэндамі трэба рабіць тое ж, што зрабілі хрысціяне з паганскімі сімваламі проста іх інкарпаравалі.

Ваша оценка очень важна

0
Шрифт
Фон

Помогите Вашим друзьям узнать о библиотеке

Скачать книгу

Если нет возможности читать онлайн, скачайте книгу файлом для электронной книжки и читайте офлайн.

fb2.zip txt txt.zip rtf.zip a4.pdf a6.pdf mobi.prc epub ios.epub fb3