Севярын Квяткоўскі - Як стаць беларусам. Сто гісторый стр 29.

Шрифт
Фон

Беларусам быць цяжка яшчэ і таму, што пакуль у нас не шмат нагоды для радасці і больш падставаў для суму. Але ж калі ў нас зяўляецца нагода для радасці, то гэта сапраўды вялікая радасць, бо яна ў нас агульная з нашымі продкамі, якія стагоддзямі і стагоддзямі жылі на гэтай зямлі.

КОНЕЦ ОЗНАКОМИТЕЛЬНОГО ОТРЫВКА

Цяжка быць беларусам, аднак цяпер мне нічога не муляе.

Алена Савеня: Усё адно што адказаць, як быць чалавекам

Сорамна ўспомніць, але ў школе я не любіла гісторыю Беларусі. Не тое каб я яе не ведала, але школьная праграма досыць сціпла згадвала пра паходжанне беларусаў, затое стракацела сухімі фактамі пра Вялікую Айчынную. Нудна было страшэнна.

Неяк класе ў 8-м ішлі мы на Вялікдзень на могілкі з бацькамі (хто ходзіць на Радаўніцу, а на Ганцаўшчыне, адкуль я родам, на Вялікдзень). І тут бацька пачынае ўзгадваць: «Вось у гэтых лясах твой прапрадзед паляваў разам з Радзівілам, а парабкі хадзілі да яго на працу». Ганарліва так сказаў, накшталт «а ты думала!» І ў той момант мяне як ударыла: «У мяне быў прапрадзед!!!» Хто, адкуль, прычым тут парабкі?

І я пачала даймаць бабуль-дзядуль, жывых на той час, каб яны апавядалі пра сваё жыццё, продкаў, звычаі Так, па сутнасці, у мяне зявілася Радзіма.

Сярод маладых і апантаных гісторыкаў ідуць спрэчкі (добра, што камянямі не кідаюцца) пра месца ліцвінаў у нашай гісторыі, пра сялянскае паходжанне беларускай нацыі (многія з гэтага камплексуюць чамусьці).

А па мне галоўнае жыць на зямлі, якая мае сваю гісторыю. Дзеля гэтага трэба толькі развіваць нацыянальную адукацыю, каб мае дзеці размаўлялі па-беларуску не толькі дома, але і ў школе.

Шчыра прызнаюся, што да канца не ведаю, як гэта быць беларусам? Усё адно што адказаць, як быць чалавекам.

Юры Несцярэнка: Беларускамоўныя людзі закрыты клан

Карані маёй беларускасці звязаныя хутчэй не з бацькамі, а з дзядамі і бабулямі. Гэта былі вясковыя людзі з адпаведнымі побытам і гаворкай, распаўсюджанай толькі ў іх мясцовасці. Тыя ўражанні дзяцінства хай і досыць позна, ужо пасля 30 гадоў паўплывалі на тое, што я падахвоціўся ўжываць і захоўваць беларускую мову.

Вельмі моцна на мяне паўплывала творчая сустрэча з пісьменнікам Уладзімірам Арловым і бардам Змітром Бартосікам. Арлоў мяне здзівіў тым, што ён, сучасны высокаадукаваны чалавек, піша кнігі на беларускай мове. А напрыканцы сустрэчы я даведаўся, што Бартосік не беларус. Але так, як ён размаўляў на беларускай мове, я, беларус, на той момант размаўляць не мог. І для мяне гэта быў шок.

Згадаю яшчэ адну сустрэчу. У нас, у мястэчку Бялынічы на Магілёўшчыне, была невялікая дыяспара каўказцаў з Грузіі, Арменіі, Аджарыі Яны тут жылі і працавалі трымалі крамы. Аднойчы каўказцы наладзілі сустрэчу з актыўнымі беларускамоўнымі людзьмі. З каўказскага боку быў малады вядоўца, а старэйшы сядзеў недзе далей. Малады вядоўца пачаў казаць: «Поднимем тост за эту землю, которая дала нам возможность здесь жить без войны и работать. Выпьем за самостийность Беларуси!» А старэйшы паправіў: «Ты что, не понимаешь? Не за самостийность, а за незалежность!»

На жаль, пакуль на Беларусі з іншаземцамі размаўляць па-беларуску немагчыма. Таму тыя людзі, што ў нас карыстаюцца беларускай мовай, выглядаюць як своеасаблівы клан. Застаецца хіба спадзявацца, што некалі сітуацыя зменіцца да лепшага.

8. ВЕДА


Трэба было перажыць шмат чаго, каб усвядоміць і ацаніць вартасць гэтых двух словаў: «Я беларуска». Чаму мы павінныя змяніць нашы сімвалы, якія мне вельмі падабаліся, на нешта іншае. На нешта, у чаго няма каранёў. У пэўны час я зацікавіўся гісторыяй. Прычым гісторыяй навакольнага краю, а не ўсёй планеты. Быць беларусам гэта калі ўвесь традыцыйны космас рэзануе з зямлёй спевы, строі, легенды і паданні, вясковыя хаты, крыжы на могілках. Гэта наш спосаб існаваць, спосаб адчуваць і разумець сусвет і сябе ў ім.

Настасся Шамрэй: На падсвядомым узроўні я заўсёды ведала сваю нацыянальнасць

Памятаю, калі я пайшла ў першы клас, то мела даволі вялікую праблему з беларускай мовай. Неяк на мяне накрычала настаўніца, што я не маю з сабой «алоўка». А мае «карандаши» ляжалі ў пенале і не ведалі, што гэта гаворка пра іх. Але з цягам навучання ў беларускамоўнай школе я пачала прызвычайвацца да мовы і яе адрозненняў ад «русского языка». Любіла беларускія казкі, з задавальненнем чытала беларускую літаратуру.

Недзе ў пятым ці шостым класе настаўніца па гісторыі запыталася, хто якой нацыянальнасці. «Хто лічыць сябе палякам?» палова класа падняла рукі (і я ў тым ліку). «Хто лічыць сябе рускім?» рукі падняла другая палова. «А цяпер скажыце, хто лічыць сябе беларусам?» мы былі ў шоку. Як гэта беларусам? У Лідзе ўсе ці каталікі, то бок «палякі», ці праваслаўныя, то бок «рускія». Наўрад ці менавіта тады я ўсвядоміла сябе беларускай, але добра запомніла, што каталічка гэта не абавязкова полька.

КОНЕЦ ОЗНАКОМИТЕЛЬНОГО ОТРЫВКА

Потым доўгі час мне было ўсё адно, хто якой нацыянальнасці. Галоўнае, каб чалавек быў цікавы. Калі сутыкалася з беларускамоўнымі, не вылучала іх з агульнага шэрагу звычайныя людзі, я іх разумею, яны мяне таксама. Толькі яны трошкі часцей за іншых размаўляюць пра палітыку. А ў астатнім усё окей.

Ваша оценка очень важна

0
Шрифт
Фон

Помогите Вашим друзьям узнать о библиотеке

Скачать книгу

Если нет возможности читать онлайн, скачайте книгу файлом для электронной книжки и читайте офлайн.

fb2.zip txt txt.zip rtf.zip a4.pdf a6.pdf mobi.prc epub ios.epub fb3