Відаць, прысутнасць бабці і яе кпіны прымусілі маці набыць кніжачку Васіля Віткі і пачаць штовечар чытанкі перад сном казак і вершыкаў па-беларуску. А бацька захапляўся класічнай расейскай літаратурай, цытаваў Пушкіна ды Ясеніна, круціў на прайгравальніку кружэлкі з операмі «Яўгеній Анегін» і «Хаваншчына». У сем гадоў я ведаў тую «Хаваншчыну» амаль на памяць.
На пачатку 80-х пайшла мода «вызваляць» школьнікаў ад вывучэння беларускай мовы. Вучняў «вызвалялі» перадусім ад умення пісаць па-беларуску, то бок выказваць свае думкі, хаця пакідалі абавязак ведаць тое-сёе пра беларускую літаратуру. Бацька настаяў-такі на «вызваленні» асноўнай прычынай быў слабы зрок. Не ведаю, што потым адбывалася ў яго душы і якія галасы што нашэптвалі, аднак вось дзіва праз год пасля «вызваленчага» паходу да завуча ён справадзіў мяне на прыватныя рэпетыцыі па беларускай літаратуры да суседкі-настаўніцы. Бабулі тады ўжо не было на свеце.
На пачатку 80-х пайшла мода «вызваляць» школьнікаў ад вывучэння беларускай мовы. Вучняў «вызвалялі» перадусім ад умення пісаць па-беларуску, то бок выказваць свае думкі, хаця пакідалі абавязак ведаць тое-сёе пра беларускую літаратуру. Бацька настаяў-такі на «вызваленні» асноўнай прычынай быў слабы зрок. Не ведаю, што потым адбывалася ў яго душы і якія галасы што нашэптвалі, аднак вось дзіва праз год пасля «вызваленчага» паходу да завуча ён справадзіў мяне на прыватныя рэпетыцыі па беларускай літаратуры да суседкі-настаўніцы. Бабулі тады ўжо не было на свеце.
Бліжэй да магічнай даты «шаснаццаць» у мяне пачаўся прыступ падлеткавага максімалізму. Пасля падарожжаў з таткам па СССР ад Масквы праз Урал да Уладзівастока, ад Кіева да Тбілісі, ад Алматы да Краснаводска (цяпер Туркменбашы) я вырашыў, што быць расейцам гэта крута і пачэсна. Таму, калі пайшоў да пашпартысткі, запісаўся «рускім». Бацька ганарыўся, а маці ўздыхала і нагадвала пра бабулю. Не дапамагло. Два гады я хадзіў пэўны, што зрабіў найлепшы выбар.
Мае расейскія сваякі, канечне, былі не горшыя за беларускіх, але ж У 1989 годзе я паехаў на пахаванне дзядзькі ў вёску ў Тульскую вобласць. Вёска тая, дарэчы, не надта далёка ад беларускай мяжы, і да яе прасцей даехаць са Смаленска. Я трапіў у расейскую правінцыю, у іхную вёску. І, мабыць, тут я адчуў выразную розніцу паміж нашай вёскай, нашымі людзьмі ды расейцамі.
Не было пачуцця, што гэта роднае. Нібыта тое самае, але не тое самае. Я не кажу тут пра моўны аспект. Інтанацыі, выраз твару, атмасфера. Тым больш тады буяла «перабудова», і расейская вёска пачала ператварацца ў нешта жахлівае, бо яе пакінулі ўсе: і дзяржава, і нармальныя людзі Бадай, тады і адбыўся пералом. Я вярнуўся дамоў з пачуццём прыналежнасці да іншай нацыі, а не да той, да якой належаў мой дзядзька-нябожчык, і бацька, і тыя дзядзькі, якія засталіся шчэ жывыя.
Тады я і ўсвядоміў Беларусь як штосьці роднае. І сувязь з зямлёю, людзьмі, больш зразумелай, больш натуральнай для мяне. Нават прырода і тая падалася больш свойскай у параўнанні з расейскімі краявідамі, дзе, дарэчы, было мала хвоі.
На той час сітуацыя ў грамадстве рабілася ўсё больш неадназначнай. Міхаіл Гарбачоў з экранаў тэлевізараў казаў: «Таварышы, трэба вызначацца». Людзі пачалі звяртаць больш увагі на сваю гісторыю, на карані Карацей, і я адчуў, што мне трэба канчаткова вызначыцца, тым больш што я толькі напалову этнічны беларус, то бок па крыві.
Упэўненасць у гэтым падмацавалася паступленнем у БДУ. Хтосьці з новых знаёмцаў на іспыце распавёў пра Ігнатоўскага, хтосьці пра «Сузоре» з «Песняй пра зубра» і «Мрою», і «Бонду». Пачаліся гаворкі пра перабудову, пра стварэнне грамадскіх рухаў накшталт балтыйскіх, у хаце зявіліся самвыдатаўскія кніжачкі. Захапленне дысідэнцкім рухам стала займаць значнае месца ў фармаванні светапогляду. Жаданне змяніць навакольны свет нарэшце прывяло мяне да пытання: які ж ён мае быць, гэты новы свет?
І тут я ўсё часцей стаў прыгадваць бабцю з гэтым яе «муляе», бо штосьці сапраўды пачынала мне муляць, там, у душы. Душэўны неспакой і дыскамфорт ставалі ўсё больш моцнымі. Адной ночы далібог, шчырая праўда прыйшла да мяне ў сне бабуля Ніна і пытаецца: «Ці не муляе табе, унучак?». Вось тады я і зразумеў, што мне муляе беларускасць. Тоіцца сабе недзе ў сярэдзіне, «скрабець і трэць» тваё сумленне, чапляецца за твае думкі Вырашыў я тады даць ёй дарогу і выпусціць на волю. Так я прыйшоў да сябе, дакладней, вярнуўся.
З таго часу і хаджу беларусам. Шчыра кажу цяжка быць беларусам; беларус, які вярнуўся да сваёй мовы, гісторыі, культуры, выклікае раздражненне шмат у каго. Таму што нагадвае тым, хто вырашыў палегчыць сваё жыццё праз расейскамоўнасць, кім яны ёсць насамрэч. І як бы яны ні пазбаўляліся беларускага акцэнту, ні ўладкоўваліся на працу ў Маскву, ні запрашалі на свае дні нараджэння расейскіх зорак (я бачыў гэта на ўласныя вочы), калі яны чуюць такога беларуса, дык разумеюць, што ўсе іх вымогі марныя і яны насамрэч ніколі не стануць сапраўднымі расейцамі, ці там немцамі, ці яшчэ кімсьці. Усе іхнія развагі, што «мне ўсё роўна, кім быць, я чалавек сусвету» гэта лухта.