Марк Твен - Прыгоды Тома Соўэра стр 3.

Книгу можно купить на ЛитРес.
Всего за 59.9 руб. Купить полную версию
Шрифт
Фон

Нарэшце ў чужога хлопчыка вырвалася прыдушанае «пусці!», і Том выпусціў яго, кажучы:

Гэта табе навука. У другі раз не лезь да незнаёмых!

Чужы хлопчык пайшоў сваёй дарогай, атрасаючы пыл з адзення, усхліпваючы, сапучы носам; часам ён абарочваўся і пагражаў жорстка пабіць Тома, «хай толькі ён трапіцца яму яшчэ раз». Том адказваў яму насмешкамі і пайшоў дадому з вялікім гонарам. Але не паспеў ён завярнуцца, як чужы хлопчык запусціў у яго камень і трапіў акурат між лапатак, а сам кінуўся бегчы, як антылопа.

Том гнаўся за здраднікам аж да самага яго дома і такім чынам даведаўся, дзе ён жыве. Некаторы час ён пільнаваў ля форткі, выклікаючы ворага на адкрыты бой; але вораг толькі дражніўся ў акне, а выйсці не захацеў. Нарэшце зявілася матка ворага, абазвала Тома брыдкім, папсаваным вулічным хлапчуком і загадала яму ісці прэч. Ён пайшоў, запэўняючы, што ідзе толькі таму, што не хоча пэцкаць рук аб такую поскудзь.

Дахаты ён вярнуўся позна ноччу і ціханька палез у акно. Але за акном яго пільнавала цётка. І, калі цётка ўбачыла, што зрабілася з яго курткай і штанамі, яе намер засадзіць яго ў свята за цяжкую працу зрабіўся цвёрдым, як дыямант.

Раздзел II


Надышла суботняя раніца.

Том ішоў уздоўж плота з вядзерцам вапны і пэнзлем на доўгім кію. Ён глянуў на плот і ўсё навакол зараз-жа зрабілася цмяным для яго, і глыбокі смутак ахапіў яго душу. Трыццаць метраў шырыні і дзевяць футаў вышыні! Жыццё здавалася яму нейкай бязглуздзіцай, цяжкім бярэмем.

Са ўздыхам абмакнуў ён пэнзаль у вапну і правёў ім па верхняй дошцы; паўтарыў гэта другі, трэці раз і спыніўся: о, як мала ён зрабіў і як многа застаецца! І ён сумна сеў на лаўку.

З варот, падскокваючы і спяваючы, выбег Джым з бляшаным вядром. Насіць ваду з гарадской студні заўсёды было для Тома ненавіснай працай, але цяпер ён з радасцю ўзяўся-б за гэту работу. Ён успомніў, што ля студні заўсёды збіраецца шмат народу: негры, мулаты, белыя. Хлопчыкі і дзяўчынкі, чакаючы сваёй чаргі, адпачываюць, сварацца, вядуць менавы гандаль цацкамі, бюцца, пяюць, як жаўранкі. Ён успомніў таксама, што хоць да студні было не болей за паўтараста крокаў, Джым ніколі не вяртаўся з вадой раней, як праз гадзіну, ды і то яшчэ трэба было хадзіць па яго.

Слухай, Джым, можа хочаш тут крыху пафарбаваць, а я заместа цябе пайду па ваду?

Джым паматаў галавой.

Не магу, маса [1] Том! Старая місіс загадала, каб я ішоў прама па ваду і не спыняўся ні з кім гутарыць па дарозе. Яна кажа: «Я ўжо ведаю, што маса Том будзе клікаць цябе бяліць сценку, дык ты яго не слухай, а ідзі па сваёй справе». Яна кажа: «Я сама пайду глядзець, як ён будзе бяліць».

От, глупства! Мала што яна гаворыць, Джым! Яна заўсёды так гаворыць. Давай сюды вядро я ўраз збегаю. Яна і не пазнае.

Ой, баюся, маса Том, баюся старой пані! Яна мне галаву адарве, далібог, адарве!

Яна? Ды яна пальцам нікога ніколі не кране; можа толькі наперсткам пачне дзяўбсці па галаве, дык гэта-ж глупства. Хто-ж на гэта звяртае ўвагу? Праўда, гаворыць яна жудасныя рэчы, але-ж ад слоў не баліць, калі толькі яна пры гэтым не плача. Джым, я дам табе мармуровую галачку... Я табе дам яшчэ маю белую кеглю.

Джым пачаў хістацца.

Белую кеглю, Джым, дасканалую белую кеглю!

Яно так, штука важнецкая! А толькі ўсё-ж такі, маса Том, я вельмі баюся старой пані!

Не стрымаўшыся ад спакусы, Джым паставіў-быў вядро на зямлю, але праз хвіліну падхапіў яго і з бразганнем панёсся па вуліцы, а Том энергічна пачаў мазаць плот... Гэта цёця Поллі з пантопляй у руцэ прымусіла іх узяцца кожнаму за сваю працу.

Але энергіі Тома хапіла не надоўга. Ён пачаў думаць аб тым, як весела ён збіраўся правесці гэты дзень, і яму зрабілася яшчэ горш. Сёння ўсе хлопчыкі гуляюць. Яны, вядома, збіраюцца на розныя вясёлыя гульні, прыдуць па яго і будуць насміхацца, што яму даводзіцца так цяжка працаваць. Самая думка аб гэтым паліла яго, як агнём.

Ён выцягнуў увесь свой скарб і пачаў разглядаць яго: тут былі ламаныя цацкі, мармуровыя галачкі, кубікі, рознае барахло гэтага нехопіць на тое, каб купіць сабе хоць поўгадзіны волі. Ён палажыў свае багацці ў кішэнь і адмовіўся ад спробы падкупіць таварышоў. У гэтую цяжкую і безнадзейную хвіліну на яго раптам надышло натхненне іменна натхненне, геніяльная бліскучая думка...

Ён узяў пэнзаль і спакойна прыняўся за работу. Здалёк паказаўся Бэн Роджэрс; яго насмешак Том баяўся больш за ўсё. Бэн не ішоў, а падскокваў, ляцеў верная адзнака, што на душы ў яго было лёгка і што ён многа добрага чакаў ад гэтага дня. Ён еў яблык і час ад часу працяжна меладычна свістаў, перамешваючы гэта з больш нізкімі нотамі «дзінь-дон-дон, дзінь-дон-дон», бо ён прадстаўляў з сябе параход.

Падышоўшы бліжэй, ён сцішыў хаду, стаў сярод вуліцы і пачаў павольна, асцярожна, з намаганнем заварочвацца, бо ён прадстаўляў з сябе «Вялікую Місуры», якая сядзіць на дзевяць футаў у вадзе. Ён быў судном, капітанам і матросам у адзін і той-жа час, так што яму даводзілася ўяўляць, што ён стаіць на ўласнай палубе, сам сабе загадвае і выконвае гэты загад.

Стоп машына! Дзінь-дзілінь-дзінь-дзілінь-дзінь! Ён паступова зышоў з сярэдзіны дарогі і набліжаўся да краю. Назад! Дзілінь-дзілінь-дзінь! Ён выцягнуўся, як перад начальствам, трымаючы рукі па швах. Задні ход! Трымай правей! Чшш-чшш-чшш! Правая рука яго апісвала вялікія кругі, цяпер ён прадстаўляў з сябе кола сарака футаў у акружыні. Заварачвай левым бортам! Дзілінь-дзінь-дзінь! Чшш-чшш-чшш!

Ваша оценка очень важна

0
Шрифт
Фон

Помогите Вашим друзьям узнать о библиотеке

Скачать книгу

Если нет возможности читать онлайн, скачайте книгу файлом для электронной книжки и читайте офлайн.

fb2.zip txt txt.zip rtf.zip a4.pdf a6.pdf mobi.prc epub