Марк Твен - Прыгоды Тома Соўэра стр 4.

Книгу можно купить на ЛитРес.
Всего за 59.9 руб. Купить полную версию
Шрифт
Фон

Цяпер ён апісваў кругі левай рукой.

Стоп машына! Дзілінь-дзінь-дзінь! Не так шпарка!Заварочвай! Нос правей! Кідай канат! Жывей! Чаго стаіш? Лаві канат! Накінь пятлю вунь на тую палю! Зацягва-а-й! Адпусці! Машына стала, сэр! Дзілінь-дзінь-дзінь! Шт-шт-шт! пераймаў ён сіпенне пары.

А Том мазаў сабе, не звяртаючы ніякай увагі на параход. Бэн са здзіўленнем паглядзеў на яго, а потым сказаў:

Гы-гы! Трапіў бычок на вяровачку!

Адказу не было. Том, як сапраўдны мастак, цешыўся з свайго апошняга мазка, потым яшчэ крыху мазануў і адкінуўся назад, каб паглядзець.

Бэн падвёў сваё судно бліжэй і стаў з ім борт-у-борт. Том аж сліну глынаў, гледзячы на яблык, але прыкінуўся, што нічога не бачыць, і старанна працаваў.


Нарэшце Бэн сказаў:

Што, браток. засадзілі цябе за работу?

Ах, гэта ты, Бэн? А я і не бачыў.

Слухай, брат, я іду купацца, так! Пэўна, і табе хочацца, а? Але табе, відаць, прыдзецца працаваць. Ну, вядома, прыдзецца!

Том паглядзеў на яго і сказаў:

Нарэшце Бэн сказаў:

Што, браток. засадзілі цябе за работу?

Ах, гэта ты, Бэн? А я і не бачыў.

Слухай, брат, я іду купацца, так! Пэўна, і табе хочацца, а? Але табе, відаць, прыдзецца працаваць. Ну, вядома, прыдзецца!

Том паглядзеў на яго і сказаў:

Што ты завеш працай?

А ці-ж гэта не праца?

Том зноў пачаў мазаць і сказаў нядбала:

Можа так, а можа і не. У кожным разе яна па густу Тому Соўэру.

Ну, ну! Не будзеш-жа ты сцвярджаць, што гэта занятак табе падабаецца?

Пэнзаль захадзіў шпарчэй.

Падабаецца? А чаму-ж і не спадабацца? Ці-ж хлопчыкам кожны дзень даводзіцца бяліць плот?

Справа набывала новы сэнс. Бэн кінуў грызці яблык. Том мякка вадзіў пэнзлем узад і ўперад, адыходзіў назад, каб пацешыцца сваім мастацтвам, сям-там падмазваў і зноў крытычна аглядаў зробленае, а Бэн сачыў за кожным яго рухам, усё больш цікавячыся і захапляючыся. Нарэшце ён папрасіў:

Слухай, Том, дай мне памазаць крыху!

Том падумаў і зрабіў выгляд, нібы гатоў згадзіцца, але потым парашыў іначай.

Не, не, Бэн, нельга! Бачыш, цёця Поллі надта вымагальная, плот-жа выходзіць на вуліцу. Каб яно на двор, тады іншая рэч, а тут яна вельмі строгая, трэба бяліць вельмі старанна. Я так думаю, што з тысячы, нават, магчыма, з двух тысяч хлопчыкаў не знойдзецца ніводнага, які здолеў-бы пабяліць яго як след.

Ды няўжо-ж? Ну! Дай мне толькі паспрабаваць, крышачку толькі. Каб я быў на тваім месцы, я-б цябе пусціў. А, Том?

Бэн, я рады быў-бы цябе пусціць, ды цёця Поллі... Вось Джым таксама хацеў, але яна не дазволіла. Прасіўся і Сід яна і яго не пусціла. Цяпер ты разумееш, як мне цяжка даверыць гэтую работу табе. Калі ты пачнеш бяліць, ды што-небудзь выйдзе не так...

Не, не! Я буду асцярожна. Ну, дай паспрабаваць! Слухай: я дам табе за гэта кавалак яблыка.

Добра, давай! Але... не, Бэн, лепш не трэба баюся я...

Я табе ўсё аддам!

Том падаў яму пэнзаль нібы з неахвотай, але з вялікай радасцю ў душы. І пакуль былы параход «Вялікая Місуры» працаваў і пацеў на сонцы, мастак сядзеў на бочцы ў цяньку, боўтаў нагамі, еў яблык і рыхтаваў пастку для новых нявінных ахвяр.

А недастачы ў ахвярах не было: хлопчыкі адзін за адным падыходзілі да плота; яны падыходзілі, каб пасмяяцца, а заставаліся бяліць. У той час, калі Бэн зусім змарыўся, Том ужо прадаў другую чаргу Біллі Фішару за папяровага змея; а калі і Фішар стаміўся, яго замяніў Джоні Мілер, заплаціўшы за гэта здохлым пацуком і вяроўкай, каб прывязаць гэтага пацука за хвост і размахваць; і гэтак далей, і гэтак далей, увесь час.


А палове дня Том з няшчаснага бедняка, якім ён быў раніцой, ператварыўся ў багатыра. Апрача вышэй пералічаных багаццяў, у яго набралася: дванаццаць мармуровых шарыкаў, свісцёлка, чарапок сіняга шкла ад бутэлькі, драўляная пушка, адмычка, кавалак крэйды, шкляная затычка ад графіна, алавяны салдацік, пара палонікаў, шэсць бразгалак, аднаглазае кацянё, медная ручка ад дзвярэй, сабачы ашыйнік (толькі сабакі не было), ручка нажа, чатыры апельсінавых коркі і старая паламаная рамка ад акна з-пад страхі. Ён надта прыемна правёў час, нічога не робячы, у вялікай кампаніі, а на плоце засталіся нават тры пласты вапны! Каб у яго хапіла вапны, ён абабраў-бы ўсіх хлопчыкаў у горадзе.

Раздзел ІІІ


Том зявіўся перад цёткай Поллі, якая сядзела каля расчыненага акна.

Цёця, можна мне ісці гуляць?

Як! Ужо? Колькі-ж ты зрабіў?

Усё зроблена, цёця.

Том! Не мані мне! Я гэтага цярпець не магу.

Я не маню, цёця. Усё гатова.

Цёця Поллі ўсё-ж такі не паверыла. Яна пайшла сама паглядзець і была-б рада, каб словы Тома хоць на дваццаць процантаў аказаліся правільнымі. Калі-ж яна ўбачыла, што ўвесь плот пабелены, ды яшчэ пабелены густа, у некалькі пластоў, і нават па зямлі ўздоўж плота праведзена белая паласа, яна прышла ў невыказнае здзіўленне.


Ну, ведаеш, гэтага ўжо ніколі не падумала-б!.. Трэба сказаць праўду, Том, ты можаш працаваць, калі захочаш. Тут яна палічыла патрэбным змякчыць камплімент: Толькі вельмі ўжо рэдка табе гэтага хочацца. Ну, ідзі гуляй. Толькі глядзі прыходзь дахаты ўчас, а то я цябе!..

Ну, ведаеш, гэтага ўжо ніколі не падумала-б!.. Трэба сказаць праўду, Том, ты можаш працаваць, калі захочаш. Тут яна палічыла патрэбным змякчыць камплімент: Толькі вельмі ўжо рэдка табе гэтага хочацца. Ну, ідзі гуляй. Толькі глядзі прыходзь дахаты ўчас, а то я цябе!..

Ваша оценка очень важна

0
Шрифт
Фон

Помогите Вашим друзьям узнать о библиотеке

Скачать книгу

Если нет возможности читать онлайн, скачайте книгу файлом для электронной книжки и читайте офлайн.

fb2.zip txt txt.zip rtf.zip a4.pdf a6.pdf mobi.prc epub