Марк Твен - Прыгоды Тома Соўэра стр 2.

Шрифт
Фон

Цёця Поллі была крыху незадаволена, што хітрыкі яе прапалі дарэмна, але затое яна была рада, што з гэтага часу Том ступіў на шлях паслухмянства.

Але Сід сказаў:

Нешта мне здаецца, што вы прышывалі яго каўнер белымі ніткамі, а тут чорныя.

Ну, вядома, я прышыла белымі ніткамі... Том!..

Але Том не захацеў чакаць працягу і, апынуўшыся за дзвярыма, крыкнуў:

Будзе табе ад мяне за гэта, нягоднік!

Схаваўшыся ў надзейным месцы, Том агледзеў дзве вялікія іголкі, утыркнутыя за каўнер яго курткі і абмотаныя ніткамі. Адна іголка была з чорнай ніткай, другая з белай.

Яна не заўважыла-б, каб не гэты Сід. Ах, чорт, яна-ж рознымі ніткамі шые, то чорнымі, то белымі, дзе-ж мне ўпомніць? Хай ужо шыла-б аднымі!.. А ўсё-такі я Сіду за гэта дам, хай мяне чорт возьме, калі не дам!

Праз дзве хвіліны і нават менш ён ужо забыўся на свае непрыемнасці.

Справа ў тым, што ён навучыўся ў аднаго негра свістаць і цяпер мог без перашкоды практыкавацца ў гэтым мастацтве. Негр пераймаў свіст птушак, перарываючы яго гурканнем, для чаго трэба было трохі датыкацца языком да нёба. Чытач, мусіць, памятае, як гэта робіцца, калі ён калі-небудзь быў хлопчыкам. Дзякуючы надзвычайнай стараннасці, Том хутка зразумеў ў чым тут справа.

Ён весела шагаў па вуліцы.

Улетку вечары доўгія. Яшчэ было светла. Раптам Том абарваў свой свіст. Перад ім быў чужы, незнаёмы хлопчык, крыху большы за яго самога. Зяўленне новай асобы ў такім маленькім гарадку, натуральна, выклікала напружаную цікавасць у Тома. Да таго-ж хлопчык быў добра апрануты, добра апрануты ў будні дзень! Гэта-ж нешта незвычайнае! На ім была надта прыгожая шапачка; яго сіняя суконная куртка, шчыльна ахапляўшая цела і зашпіленая на ўсе гузікі, была зусім новая і чысцюткая, таксама як і яго штаны. На нагах у яго былі чаравікі, хоць дзень не быў святочны. На шыі ў яго была яркая істужка гальштук! Наогул, у яго быў выгляд гарадскога франта, што абражала Тома да глыбіні душы. Чым больш глядзеў Том на гэты цуд, тым вышэй задзіраў ён свой нос, паказваючы, што не цікавіцца такім убраннем, і тым бяднейшым здаваўся яму яго ўласны касцюм. Абодва хлопчыкі не сказалі ні слова. Але варта было аднаму зрабіць крок, як рабіў крок і другі толькі ў бок, па кругу. Пры гэтым яны ўвесь час стаялі тварам да твару і глядзелі адзін аднаму ў вочы. Нарэшце Том сказаў:

А я магу цябе пабіць.


Ну, паспрабуй!

Што-ж, і адлупцую.

Не здолееш, куды табе!

Не, магу!

Не, не можаш!

Не, магу!

Не, не можаш! Крыху памаўчалі. Потым Том сказаў:

А як цябе завуць?

Не твая справа!

Ой, глядзі, задам я табе перцу!

Ну, дык чаму не даеш?

Скажы яшчэ два словы...

Два словы! два словы! два словы!.. Вось табе! Ну?

Во які спрытны! Я-бы мог, каб захацеў, адкалашмаціць цябе адной рукой, прывязаўшы другую сабе за спіну.

Чаму-ж не калашмаціш? Ты-ж кажаш, што можаш.

Чаму-ж не калашмаціш? Ты-ж кажаш, што можаш.

Вядома, магу! І дам, калі ты будзеш чапляцца да мяне.

Ай, ай, ай! Бачылі мы такіх!

Франт! Думаеш, што расфуфырыўся, дык ужо і важная асоба! Ой, які капялюш!

А ну, паспрабуй збіць яго ў мяне з галавы! Вось тады і ўбачыш...

Лжэш!

Сам ты лжэш!

Ты задзіра і манюка!

Добра, правалівай!

Эй ты, слухай, калі будзеш яшчэ дражніцца, я адарву табе галаву.

Ой-ой-ой!

І адарву!

Дык чаго-ж чакаеш? Чаму ты ўсё пагражаеш, а на справе і няма нічога? Баішся, значыцца?

I не думаю!

Не, баішся!

Не, не баюся!

Баішся!

Зноў маўчанка, і зноў хлопчыкі абхаджваюць і аглядаюць адзін аднаго.

Нарэшце яны зышліся плячо ў плячо.

Выносся адсюль! абвясціў Том.

Сам выносся!

Не жадаю.

І я не жадаю!

І абодва сашчапіліся, палаючы нянавісцю адзін да аднаго. Але ні той ні другі не мог атрымаць перамогі. Калі, нарэшце, абодва запыхаліся і расчырванеліся, ваяўнічы запал іх крыху сцішыўся, і Том заявіў:

Ты трус і шчанё. Пачакай, я напушчу на цябе майго старэйшага брата. Ён можа прыціснуць цябе да зямлі адным пальцам, і я прымушу яго гэта зрабіць.

Не надта я баюся твайго старэйшага брата! У мяне самога ёсць брат, яшчэ большы за твайго, і ён можа перакінуць твайго вунь праз той плот. Гэта будзе ляпей!

Абодва браты існавалі толькі ў фантазіі хлопчыкаў.

Лжэш!

Ты сам лжэш!

Том вялікім пальцам нагі правёў рысу па зямлі і сказаў:

Забараняю табе пераступаць праз гэту лінію, а не, дык я цябе так скамечу, што ты і не ўстанеш.

Чужы хлопчык паспяшаўся стаць на гэту лінію, гаворачы:

Ну, паглядзім, як ты мяне скамячыш.

Адчапіся! Кажу табе, лепш абыйдзі!

Але-ж ты выхваляўся, што пабеш мяне! Чаго-ж не беш?

I пабю. Думаеш, не пабю? За два цэнты паб'ю.

Чужы хлопчык вынуў з кішэні дзве медных манеты і з насмешкай працягнуў іх Тому.

Том выбіў іх з рук ворага на зямлю.

Праз міг абодва хлопчыкі качаліся ў гразі, скруціўшыся ў клубок, як дзве кошкі. Некаторы час яны тузалі адзін аднаго за валасы, за вушы, за насы і люта рвалі адзін аднаму адзенне, пакрываючы сябе пылам і славай. Нарэшце праз дым бойкі вызначылася фігура Тома, які сядзеў вярхом на сваім ворагу і садзіў кулакамі ў спіну, прыгаварваючы:

Вось табе, хвастун! Што? Будзе годзе?

Хлопчык дарэмна стараўся вызваліцца і гучна роў, галоўным чынам ад бяссілай злосці.

Што? Атрымаў? Вось табе! вось табе казаў Том, працуючы кулакамі. Прасі ласкі, нягоднік.

Ваша оценка очень важна

0
Шрифт
Фон

Помогите Вашим друзьям узнать о библиотеке

Скачать книгу

Если нет возможности читать онлайн, скачайте книгу файлом для электронной книжки и читайте офлайн.

fb2.zip txt txt.zip rtf.zip a4.pdf a6.pdf mobi.prc epub