Твен Марк - Прыгоды Тома Соўэра стр 20.

Шрифт
Фон

Але праз некаторы час непакой і згрызоты Тома пачалі сцішацца; яму надакучала скардзіцца на боль зубоў, і ён ужо не завязваў галавы на ноч. Калі Сід і зрабіў якія-небудзь вывады з урыўкаў слоў, якія яго брат гаварыў праз сон, ён нікому аб гэтым не гаварыў.

Том кожны дзень, ці праз дзень, прабіраўся да маленькага акна турмы, дзе сядзеў «забойца», і кантрабандай прыносіў яму розныя ласункі, якія яму траплялася здабыць. Будынак турмы быў невялікі; ён быў пабудаваны з цэглы на балоце, на самым канцы гарадка. Вартаўніка пры ёй не было спадзяваліся на краты ў вокнах, ды ў ёй і рэдка хто сядзеў. Гэтыя маленькія падарункі значна супакойвалі сумленне Тома.

Жыхары гарадка мелі вялікае жаданне пакараць метыса

Джо за крадзеж трупаў, вымазаўшы яго смалой, выкачаўшы ў перях і выгнаўшы ў такім выглядзе з горада. Але яго ўсе так баяліся, што не знаходзілася нікога, хто адважыўся-б пачаць, а таму гэты намер быў пакінуты. На допыце метыс абодва разы пачынаў свой расказ проста з бойкі, не кажучы пра папярэдняе запаганенне магілы і крадзеж трупа; з гэтай прычыны палічылі за лепшае пакуль не ўзнімаць гэтага пытання на судзе.

Раздзел XI



У Тома зявілася новае гора: Бэкі Тэчэр перастала хадзіць у школу. Том некалькі дзён стараўся прыглушыць свой сум, але не мог. Ён пачаў па начах хадзіць вакол яе дома, і адчуваў сябе вельмі няшчасным. Бэкі была хворая. А што, калі яна памрэ? Гэтая думка прыводзіла яго да роспачы. Ён не цікавіўся больш ні вайной, ні нават морскім разбоем. Уся прывабнасць жыцця знікла, засталося толькі нудная неабходнасць. Ён закінуў нават свой абруч і палку: яны не цешылі яго болей.

Цётка занепакоілася аб яго здароўі і пачала яго лячыць, спрабуючы на ім усялякія сродкі. Яна была з тых людзей, якія захапляюцца ўсялякімі патэнтаванымі лякарствамі і кожным новым зеллем, і яна безупынна рабіла спробы. Як толькі ў медыцыне зяўлялася што-небудзь новенькае, яна зараз-жа спяшалася выпрабаваць гэтую навінку не на сабе, бо сама яна ніколі не хварэла, але на першым, хто трапляўся ёй пад руку.

У той час толькі што ўваходзіла ў моду лячэнне вадой, і прыгнечаны стан Тома трапіўся вельмі дарэчы. Цётка падымала яго з пасцелі ледзь золак, вяла ў сарай для дроў, аблівала яго халоднай вадой і дачырвана церла рушніком, жорсткім як скрабло; потым загортвала яго ў мокрую прасціну і накрывала цёплымі коўдрамі, каб ён добра прапацеў, і небарака пацеў да таго, што, як ён казаў, у яго «ўсе плямы з душы вышлі напаверх скрозь скуру».

Не гледзячы на ўсё гэта, хлопчык усёроўна бляднеў і худзеў, і выгляд яго быў мізэрны. Цётка далучыла да ранейшага лячэння гарачыя ванны, сідзячыя ванны, душы і апусканне ў ваду. Хлопчык заставаўся панурым, як хаўтурныя драбіны. Цётка дадала да вады лёгкую аўсяную дыету і плястры ад скулляў. Яна кожны дзень ліла ў яго, нібы ў гладыш, усялякія лякарствы.

Паступова Том зрабіўся абыякім да ўсяго на свеце, і гэта трывожыла старую цётку да глыбіні душы. Трэба было, чаго-б гэта ні каштавала, вывесці яго з такога стану. Тут яна ўпершыню пачула пра новае лякарства, «болесупакойнік», і зараз-жа выпісала вялікую колькасць гэтага лякарства пакаштавала яго, і сэрца яе напоўнілася ўдзячнасцю: гэта быў сапраўдны вадкі агонь! Яна пакінула вадзяное лячэнне і ўсклала ўсе свае надзеі на новае зелле. Яна дала Тому выпіць поўную чайную лыжку і з хваляваннем чакала выніку. Трывога яе адразу прайшла, і душа супакоілася, бо абыякавасць у Тома адразу знікла. Каб хлопчыка пасадзілі на гарачае вуголле, ён не мог-бы выявіць больш гарачага ўдзелу ў гэтай спробе.

Том адчуў, што трэба ўжо і сапраўды прачнуцца. Ён пачаў прыдумваць усялякія спосабы вызваліцца ад далейшых вопытаў над сабой і нарэшце натрапіў на думку прытварыцца, што «болесупакойнік» прышоўся яму вельмі да густу. Ён так часта прасіў, каб яму далі гэтага зелля, што густу. Ён так часта прасіў, каб яму далі гэтага зелля, што нарэшце надакучыў цётцы, і тая загадала яму прымаць лякарства самому, калі захоча, а да яе больш не лезці.

Каб гэта быў Сід, цётка была-б не толькі задаволеная, але і спакойная, а як справа тычылася Тома, то яна паціху наглядала за бутэлькай. Лякарства сапраўды змяншалася, але ёй і ў галаву не прыходзіла, што Том заместа сябе лечыць шчыліну ў падлозе.


Аднаго разу, калі ён такім чынам выліваў лякарства ў шчыліну, да яго падышоў цётчын руды кот, муркаючы і прагна пазіраючы на лыжку, нібы просячы, каб і яму далі пакаштаваць.

Ох, Піт, не прасі, зусім табе гэта не трэба.

Але Піт даў зразумець, што яму гэта трэба.

Глядзі, не памыліся, пашкадуеш...

Піт выказаў упэўненасць, што не пашкадуе.

Ну, калі ўжо ты так просіш, я дам, я не зайздросны, але глядзі, калі табе не спадабаецца, дзякуй сябе самога.

Піт згадзіўся. Том расчыніў яму рот і ўліў туды лыжку «болесупакойніка». Піт падскочыў на два метры, выдаў ваяўнічы кліч і пачаў кідацца па пакою, натыкаючыся на мэблю, перакульваючы вазоны з кветкамі і ўзнімаючы страшэнную мітусню. Потым ён, задраўшы галаву, пачаў танцаваць на задніх лапах у шалёным захапленні і галасіць на ўвесь дом пра сваё невыказнае шчасце. Потым зноў пачаў кідацца па ўсім доме, несучы на сваім шляху хаос і руйнаванне. Цёця Поллі ўвайшла акурат у той момант, калі ён, зрабіўшы некалькі фінальных сальто-мартале, з лютым мяўканнем выскачыў у адчыненае акно, захапіўшы з сабой тыя вазоны, якія яшчэ заставаліся цэлымі.

Ваша оценка очень важна

0
Шрифт
Фон

Помогите Вашим друзьям узнать о библиотеке