Твен Марк - Прыгоды Тома Соўэра стр 19.

Шрифт
Фон

Каля забітага знайшлі скрываўлены нож і казалі, што ён належыць Мефу Потэру. Казалі таксама, што ноччу, гадзін каля двух, адзін жыхар, вяртаючыся дадому, патрапіў на Потэра, які мыўся ў рэчцы, і што Потэр, убачыўшы яго, зараз-жа схаваўся факт падазронны, асабліва ўмыванне, для Потэра такая справа была вельмі незвычайнай. Казалі таксама, што паліцыя ператрэсла ўвесь горад, шукаючы забойцу, але нідзе не магла яго знайсці; што ва ўсе бакі разасланы коннікі, і шэрыф упэўнен, што злачынцу зловяць яшчэ да вечара.

Увесь горад пабываў на могілках. Том забыўся на сваё разбітае сэрца і далучыўся да іншых не таму, што ён вельмі хацеў, ён лепш хацеў-бы быць за тысячу міль адсюль, але яго туды цягнула нейкая незразумелая сіла. Прышоўшы на могілкі, ён праціснуўся наперад і зноў убачыў страшную карціну. Яму здавалася, што з таго часу, калі ён быў тут, прайшла цэлая вечнасць. Нехта шчыпнуў яго за руку. Ён адвярнуўся каля яго стаяў Гекльберы.


Яны перазірнуліся, баючыся, каб хто не заўважыў чаго ў іхніх позірках, але ўсе былі занятыя страшным відовішчам.

Няшчасны дзяцюк! Небарака!

Вось вурок тым, хто крадзе трупы. А Потэра-ж павесяць, калі зловяць. Не мінуць яму шыбеніцы такая была агульная думка.

Том задрыжэў ад галавы да ног, убачыўшы недалёка пахмуры твар індзейца Джо. У гэты момант натоўп пасунуўся назад, і пачуліся крыкі:

Гэта ён, ён! Сам ідзе!

Хто, хто? спыталася разам дваццаць галасоў.

Меф Потэр!

Глядзіце, спыніўся. Вось паварочвае! Трымайце яго, а то ўцячэ!

Разявакі, што сядзелі на дрэвах над галавою Тома, паведамілі, што ён і не думае ўцякаць, ён толькі засаромлены і не ведае, што рабіць.

Якая бессаромнасць! сказаў адзін з натоўпу. Прышоў палюбавацца на сваё злачынства і не чакаў, што тут людзі.

Натоўп рассунуўся, і да магілы ўрачыста падышоў шэрыф, ведучы за руку Потэра. У небаракі твар быў зусім збянтэжаны, і ў вачах быў шалёны страх. Убачыўшы забітага, ён затросся ўсім целам, закрыў твар рукамі і заплакаў.

Я не забіваў яго, сябры мае, казаў ён, плачучы, чэснае слова даю вам, не забіваў.


Хто-ж абвінавачвае цябе? загрымеў нечы голас. Страла трапіла ў цэль. Потэр падняў галаву і агледзеўся навакол з жаласнай безнадзейнасцю ў вачах. Убачыўшы індзейца Джо, ён усклікнуў:

О, Джо! Ты абяцаў мне, што ніколі...

Гэта ваш нож? перапыніў яго шэрыф, паказваючы яму нож.

Потэр паваліўся-б, каб яго не падтрымалі і не апусцілі ціханька на зямлю. Потым ён сказаў:

Нешта падказвала мне, што калі я не пайду туды і не знайду... Ён здрыгануўся і, безнадзейна махнуўшы рукою, сказаў: Скажы ім, Джо, цяпер ужо няма чаго!..

Гекльберы і Том з невыказным жахам глядзелі, як забойца без ніякага сораму расказваў выдуманую ім сцэну забойства. Хлопчыкі кожную хвіліну чакалі, што вось-вось сярод яснага неба блісне маланка і ўдарыць у забойцу, і дзівіліся, чаму так марудзіць божя кара. Тады-б яны маглі парушыць клятву і выратаваць невінаватага Потэра. Цяпер-жа, калі Джо і па сканчэнні расказа застаўся цэлы і не пашкоджаны, гэтая баязлівая думка знікла зусім: ясная справа, гэты злодзей прадаў душу дяблу, а дзе ўжо ўмяшаецца дябал, там чалавек не совайся, а то дабра не будзе.

Нехта спытаў Потэра:

Чаму-ж ты не ўцёк і не схаваўся? Навошта прышоў сюды ?

Я не мог іначай, не мог! прастагнаў Потэр. Я хацеў бегчы, але мяне самі ногі прынеслі сюды!

І ён зноў зарыдаў.

Індзеец Джо таксама спакойна паўтарыў сваё паказанне праз некалькі мінут на допыце, пад прысягай, і хлопчыкі, убачыўшы, што гром нябесны ўсёроўна не забівае яго, канчаткова пераканаліся, што метыс прадаў душу чорту.

Індзеец Джо таксама спакойна паўтарыў сваё паказанне праз некалькі мінут на допыце, пад прысягай, і хлопчыкі, убачыўшы, што гром нябесны ўсёроўна не забівае яго, канчаткова пераканаліся, што метыс прадаў душу чорту.

Яны надта баяліся яго, але ў той-жа час ён быў для іх цяпер цікавей за ўсё ў свеце, і яны не маглі адвесці ад яго твара свіх зачараваных вачэй. Самі яны парашылі, калі трапіцца выпадак, пасачыць за ім уначы, каб хоць адным вокам убачыць яго страшнага ўладара.

Жудасная тайна і сумленне доўга не давалі Тому спаць, і аднаго разу ў час снедання Сід сказаў яму:

Том, ты так круцішся і гаворыш у сне, што няма магчымасці заснуць, я палову ночы не спаў.

Том збляднеў і апусціў вочы.

Гэта дрэнны знак, сурёзна сказала цёця Поллі. Што ў цябе на душы, Том?

Нічога! Нічога!

Але рукі хлопчыка дрыжэлі так, што ён разліў каву.

І гаворыш ты ўсё нейкія недарэчнасці, казаў Сід. Напрыклад, мінулай ноччу ты казаў: «Гэта кроў, кроў, вось што гэта такое!» І ўсё паўтараеш тое самае. А потым гаворыш: «Не мардуйце мяне так, я скажу». Што такое ты скажаш?

Усё закружылася і паплыла перад вачыма Тома. Цяжка сказаць, што было-б далей, каб у гэтую мінуту супакоеная цётка Поллі, сама таго не ведаючы, не прышла на дапамогу Тому.

Гэта ўсё ад таго жудаснага забойства. Мне самой яно сніцца бадай што кожную ноч. Часам я бачу ў сне, нібы гэта я яго забіла.

Мэры сказала, што з ёй бывае тое самае, і Сід, як відаць, задаволіўся гэтымі тлумачэннямі.

Том скарыстаў першы повад, каб хутчэй адыйсці ад сваякоў і пасля гэтага з тыдзень скардзіўся на боль зубоў і сціскаў сабе на ноч сківіцы хусткай, каб не балбатаць ва сне. Ён не ведаў, што Сід наўмысля не спаў па начах, часам аслабляў павязку і, абапёршыся на локці, прыслухоўваўся к словам брата, а потым зноў папраўляў павязку.

Ваша оценка очень важна

0
Шрифт
Фон

Помогите Вашим друзьям узнать о библиотеке