Твен Марк - Прыгоды Тома Соўэра стр 21.

Шрифт
Фон

Старая скамянела ад здзіўлення, гледзячы праз верх акуляраў на гэтую карціну, а Том качаўся па падлозе ад смеху.

Том, скажы, калі ласка, што такое з нашым катом?

Не ведаю, цёця, ледзь мог вымавіць Том.

За ўсё сваё жыццё не бачыла нічога падобнага! З чаго-б гэта ён?

Сапраўды не ведаю, цёця Поллі. Мабыць каты заўсёды так танцуюць, калі яны вельмі задаволеныя.

Ці так?

У голасе цёткі было нешта такое, што прымусіла Тома настаражыцца.

Ну так, цёця. Прынамсі, я так думаю.

Ты думаеш?

Але, цёця.

Цётка нахілілася. Том з цікавасцю і трывогай сачыў за яе рухамі, але занадта позна здагадаўся, куды яна «гне». З-пад ложка высоўваўся доказ чайная лыжка. Цёця Поллі падняла яе і паднесла да самага носа хлопчыка. Том апусціў вочы і пасунуўся назад. Цёця Поллі стукнула яго па галаве наперсткам.

А ну, мой любы, скажы мне, завошта ты так мардуеш бедную жывёліну?

Я даў яму лякарства, шкадуючы яго, бо ў яго-ж няма цёткі.

Няма цёткі! што за глупства ты вярзеш, дурное хлапчанё! Якое гэта можа мець дачыненне да таго, што ты нарабіў?

Вельмі вялікае. Каб у яго была цётка, яна сама паклапацілася-б аб ім. Яна высмаліла-б яму ўсе вантробы без ніякай літасці, як чалавеку!

Цёця Поллі раптам адчула сябе вінаватай. Яе лячэнне стала перад ёй у новым выглядзе: тое, што было жорсткім у дачыненні да ката, магло быць жорсткім і ў дачыненні да дзіцяці. Яна памякчэла, адчула жаль да Тома. У яе нават слёзы выступілі на вочы, яна пагладзіла хлопчыка па галаве і лагодна сказала:

Цёця Поллі раптам адчула сябе вінаватай. Яе лячэнне стала перад ёй у новым выглядзе: тое, што было жорсткім у дачыненні да ката, магло быць жорсткім і ў дачыненні да дзіцяці. Яна памякчэла, адчула жаль да Тома. У яе нават слёзы выступілі на вочы, яна пагладзіла хлопчыка па галаве і лагодна сказала:

Я-ж старалася на тваю карысць, Том. І гэта пайшло табе на карысць.

Том сурёзна паглядзеў ёй у твар. Толькі куты яго рота крыху уздрыгвалі.

Я ведаю, цётанька, што вы жадалі мне дабра, і я-ж Піту жадаў дабра. Яму гэта таксама пайшло на карысць. Я ніколі яшчэ не бачыў яго ў такім вясёлым...

Ну, годзе, годзе ўжо, Том, не засмучай мяне. Трымай сябе добра, будзь разумнікам, і табе не прыдзецца прымаць ніякіх лякарстваў.

Том прышоў у школу да заняткаў. Настаўнік заўважыў, што такія незвычайныя здарэнні паўтараліся ў апошні час бадай што кожны дзень. І сёння, таксама, як заўсёды ў апошні час, заместа таго, каб гуляць з таварышамі, хлопчык круціўся па дварэ і каля варот. Ён адмовіўся ад гульні, кажучы, што ён не зусім здаровы, і выгляд яго сапраўды быў не вельмі добры. Ён прытвараўся, што глядзіць у розныя бакі, але ў сапраўднасці ўвесь час глядзеў на дарогу.

Як толькі здалёк паказаўся Джэф Тэчэр, Том прасвятлеўся, але праз мінуту зноў зрабіўся сумным. У школе Том не адставаў ад Джэфа ні на хвіліну і ўсяляк стараўся накіраваць гутарку на яго сястру, але той быў крыху дурнаваты і не разумеў намёкаў. Том усё чакаў і чакаў, кожны раз радуючыся, калі здалёк паказвалася светлая сукенка; калі-ж выяўлялася, што гэтая сукенка надзета не на той, каго ён чакаў, то пачынаў ненавідзець гэтую асобу. Нарэшце сукенкі перасталі зяўляцца, і Том зусім павесіў нос.

Сумны і задуменны ён увайшоў у пусты клас і сеў на сваё месца, каб марыць і пакутваць. У гэты момант ля варот паказалася яшчэ адна сукенка... У Тома ёкнула сэрца. У адзін момант ён апынуўся на дварэ і пачаў лютаваць, як індзеец: ён крычаў, рагатаў, ганяўся за таварышамі, скакаў праз плот з небяспекай для жыцця, хадзіў на галаве, адным словам, геройстваваў і вытвараў усялякія штукі, не забываючыся ўвесь час скосу пазіраць у бок Бэкі ці глядзіць яна. Але яна, відаць, нічога не бачыла і нават не глядзела ў яго бок. Няўжо-ж яна нават не прымячае яго?

Тады ён перанёс арэну сваіх геройстваў бліжэй да яе, лётаў вакол яе з ваяўнічым клічам, садраў з аднаго хлопчыка капялюш і закінуў яго на дах, уварваўся ў натоўп хлопчыкаў, параскідаў іх ва ўсе бакі і сам выцяўся на зямлі пад нагамі ў Бэкі. Яна адвярнулася, задраўшы носік, і ён чуў, як яна сказала сяброўцы:

Некаторыя хлапчукі думаюць, што яны страх якія спрытныя... а яны пустыя хвастуны...

Том устаў з палаючым тварам і, апусціўшы галаву, павалокся ў школу.

Раздзел XII


На душы ў Тома было смутна і пахмурна. Ён казаў сабе, што ён адзінок, усімі пакінуты, што ніхто яго не любіць... Потым, калі даведаюцца, да чаго яго давялі, можа і пашкадуюць.. Ён стараўся быць добрым, але яму перашкаджалі... Калі ім так ужо хочацца вызваліцца ад яго, то што-ж? Ён адыйдзе, і хай сабе лаюць яго, колькі хочуць... Ды і чаму-ж не лаяць? Ці-ж адзінокі, усімі пакінуты хлопчык мае права скардзіцца? Так, яго нарэшце прымусілі зрабіцца злачынцам... іншага шляху няма...

З такімі думкамі ён прайшоў ужо луг, як да яго даляцеў звон школьнага званка, які склікаў вучняў на пасляабедзеныя заняткі. Том заплакаў пры думцы, што ён ужо ніколі-ніколі больш не пачуе гэтага добра знаёмага гуку. Прымірыцца з гэтым было цяжка, але нічога не зробіш. Калі яго адштурхоўваюць, кідаюць на волю лёсу, трэба скарыцца. Але ён ім даруе... І Том зарыдаў яшчэ горш.

Акурат у гэты момант ён сустрэўся са сваім неразлучным прыяцелем, Джо Гарперам. У яго таксама быў пахмурны выгляд, і ў душы, відаць, таксама быў горкі і рашучы план. Безумоўна, яны абодва складалі «дзве душы, ахопленыя адзінай думкай».

Ваша оценка очень важна

0
Шрифт
Фон

Помогите Вашим друзьям узнать о библиотеке