Ян Баршчэўскі - Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях стр 74.

Шрифт
Фон

Пасля гэтага апавядання яшчэ некалькі чалавек прыйшлі да майго бацькі і таксама расказвалі цуды пра старога Гараську, які гэтаксама шмат да каго заяўляўся. Нехта бачыў яго і ўдзень: сядзеў на прызбе самотны і задуманы, а калі падышлі да таго месца нікога не знайшлі.

 Заўтра нядзеля, вольны дзень,  сказаў сусед.  Пасля святое імшы пойдзем усе і даведаемся пра Гараськава здароўе. Стогадовы стары хоць на выгляд дужы і здаровы, аднак у такім вяку бывае лёгкая і хуткая перамена.

Наступнага дня перад самым полуднем мой бацька, я і іншыя людзі з нашае вёскі наважылі ісці да Гараські, і толькі падышлі да дзвярэй, як заходзіць яго ўнук і кажа:

 Дзед паслаў мяне прасіць усіх вас, каб вы сёння яго пераведалі.

 Як ён маецца? Ці здаровы?  спытаўся мой бацька.  Засумавалі ўжо ўсе без ягоных гісторый, нават турбавацца пачалі, ці здаровы.

 Здаровы. Праўда, цяпер больш маўчыць, нейкі задуманы і апошнім часам шмат працаваў.

 Што ж ён там рабіў?  спытаўся сусед.  І на каго ж гэта працаваў?

 На сябе.

 Што ж ён усё-такі рабіў?

 Убачыце, калі пераведаеце.

 Ну, дык хадзем, не бавячыся доўга,  сказаў мой бацька.  Там задаволім нашую цікаўнасць.

І ўсе выйшлі за дзверы.

Заходзім у Гараськаву хату і бачым: стаіць пасярод пакоя на двух зэдліках дубовая труна. У хаце ўсё прыбрана, падмецена і лавы чыста вымытыя. Гаспадар у новым палатняным адзенні і ўвесь белы, як лебедзь. Сустракаючы нас на парозе, сказаў:

 Проша, проша ў маю хату. Запрасіў сёння вас да сябе паказаць вам дом вечнасці, які сабе збудаваў сваімі рукамі. Хутка думаю перабрацца ў гэтую вечную хату.

 О! Яшчэ дзеду моцны,  сказаў мой бацька,  можа, раней каго-небудзь з нас пахаваеш.

 Малады можа, а стары мусіць паміраць, але яшчэ пачакаем пра гэта гаварыць. Сядайце, дарагія госці, рады буду пабавіць з вамі час у мілых размовах.

Сказаўшы гэта, ён запрасіў усіх нас сесці за стол. Унук прынёс гарэлку, а наймічка паставіла перад намі розныя пачастункі. Гараська, сеўшы ля нас, прымушаў піць і есці, а сам не крануў ані ежы, ані пітва.

Сказаўшы гэта, ён запрасіў усіх нас сесці за стол. Унук прынёс гарэлку, а наймічка паставіла перад намі розныя пачастункі. Гараська, сеўшы ля нас, прымушаў піць і есці, а сам не крануў ані ежы, ані пітва.

 Як гэта сталася, дзеду,  спытаўся адзін госць, выпіўшы кілішак гарэлкі, што ты ўчора з хаты не выходзіў, а людзі цябе ўсюды бачылі?

 Быў і ў мяне ў хаце,  сказаў бацька.  Я, дзеці і жонка усе добра бачылі: твая постаць зявілася пасярод пакоя і ўмомант знікла.

 Заходзіў і да мяне. Не пакланіўся ані гасцям, ані гаспадару, а потым хутка выйшаў у сенцы і схаваўся ў цёмнай палове хаты, а там цябе і з агнём не знайшлі.

Гараська неспакойна глянуў на гасцей, твар яго спахмурнеў. Крыху падумаўшы, стары сказаў:

 Будуючы сабе гэты дом, я думаў пра вас, душа мая вас адведвала, успамінаў мінуласць, і дух мой лётаў па тых ваколіцах, дзе я нарадзіўся, вырас, хадзіў па жыццёвых пуцявінах, зазнаў шчасце і гора, вясёлыя і сумныя гады, але ўсё гэта мінулася, як сон кароткі.

 Але, пэўна, і не снілася старасвецкім людзям,  сказаў мой бацька,  тое, што мы цяпер зазналі; паны любілі гаспадарыць, і лепей было за сённяшняе.

 Шмат якім панам глядзеў я ў вочы,  сказаў стары,  адгадваў іх думкі, выконваў загады, дагаджаючы ўсялякім іх жадункам. За мае паслугі, дзякуй Богу, мне верылі і давяралі. Нашы вёскі калісьці колькі разоў перапрадавалі, шмат тут было гаспадароў, і кожны кіраваў па-свойму, ды за тым часам яшчэ жылі нішто сабе. А вось калі пан З. па смерці сваіх бацькоў запанаваў у гэтым маёнтку Казуліне, усе мы зазналі гора. Хацеў здзівіць суседзяў сваёй раскошаю: прывозіў дарагія кветкі і садовыя дрэвы з далёкіх краін; ездзіў у шыкоўных экіпажах; трымаў мноства лёкаяў, а парадку ў доме не было; збіраліся госці, пілі дарагое віно; штогод выдаткі былі большыя за прыбытак з маёнтка. Дык і пачаліся крыўды і рабункі.

 Дрэнны будзе з гэтага канец,  казалі абазнаныя людзі пану З., але ён не слухаў добрае рады, больш да душы былі яму намовы несумленных людзей, якія карысталіся з ягонае някемнасці.

У той самы час зявіўся ў нашым маёнтку невядома адкуль дзіўны чалавек. Я забыў яго прозвішча, але твар як сёння бачу: худы, заўсёды бледны, нос велізарны, бровы густыя, пагляд як у варята, вопратку меў чорную, доўгую і нейкую дзіўную. Не выпадала мне ў жыцці нікога ў такім уборы бачыць. І гэты госць, як неадступны цень, нязменна быў з панам З., хваліў ягоныя ўчынкі, маўляў, ён бавіцца і весяліцца, як і належыць сапраўднаму пану нашчадку знакамітых продкаў, абяцаў паказаць яму нейкія цуды і адкрыць крыніцу бяздоннага багацця, апавядаў пра цуды, што дзеюцца дзесьці на краі свету; кпіў з нашых звычаяў і завядзёнак, якія нам дасталіся ад продкаў. Былі такія паны, што ўхвалялі яго думкі, а лёкаі і сяляне пракліналі яго і з пагардаю называлі чорным госцем.

Мінае год, мінае другі, і робіцца ўсё горш і горш. Сяляне пана З. дазвання згалелі, кінуўшы хаты, блукалі па свеце і шукалі сабе спажывы; ды і ў панскім доме панавала бяда; суседзі і знаёмыя, едучы па блізкіх дарогах, міналі наш маёнтак. Чорны госць прыходзіў толькі часам, раіў прадаваць людзей і такім чынам збіраць грошы. Паслухаўся пан, шмат вывез моладзі ў далёкія краі, але і з гэтага не забагацеў, а госць той чорны хутка знік.

Ваша оценка очень важна

0
Шрифт
Фон

Помогите Вашим друзьям узнать о библиотеке

Скачать книгу

Если нет возможности читать онлайн, скачайте книгу файлом для электронной книжки и читайте офлайн.

fb2.zip txt txt.zip rtf.zip a4.pdf a6.pdf mobi.prc epub ios.epub fb3

Похожие книги