Ян Баршчэўскі - Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях стр 46.

Шрифт
Фон

Мальвіна расказвала сваёй сяброўцы, як раней Альберт часта наведваў яе, нязменна паўтараючы пра сваё шчырае каханне; успамінала і той апошні вечар, калі холадна даводзіла яму, што без грошай каханне стыне, а ён, разгневаны, імгненна выйшаў з пакоя і больш не вярнуўся.

У гэты момант яны пачулі, як нейкі шыкоўны экіпаж спыніўся ля ганка. Падхапіліся абедзве: бачаць карэта, а ззаду яе лёкай. Зяўляецца незнаёмы малады чалавек, аддае ліст і багатыя падарункі. Мальвіна глянула ў вочы пасланцу, і нейкая трывога нарадзілася ў яе сэрцы. Хацела сказаць яму колькі слоў, але не паспела і азірнуцца,  сталася нейкім чынам, што яго ўжо не было ў пакоі.

Яна здзіўлена глядзіць на бляск дарагіх дыяментаў; такога вялікага багацця і ў сне не бачыла ніколі; сарвала пячатку з ліста, глядзіць на Альбертаў подпіс; дрыжучы, дачытала ліст да канца і стаіць уражаная: не ведае, што рабіць.

 Альберт прыслаў мне прэзенты,  сказала яна сваёй сяброўцы.  Піша, каб я ў гэтай карэце тэрмінова прыехала да яго. Не ведаю, што мне рабіць.

 Без сумненняў трэба неадкладна ехаць.

 Ці ж не страчу яго павагі за такі смелы ўчынак?

 Ён не думаў пра гэта, пасылаючы да цябе коней і запрашаючы ў гэты самы вечар прыехаць.

 Як ён перамяніўся! Раней, калі наведваў мяне, дык кожнае слова яго лучылася з нейкай трывогаю, а цяпер такі саманадзейны!

 Прыслаў багатыя падарункі, мае права быць саманадзейным. Аднак у вялікім свеце не лічыцца ганьбаю, калі хто добра пакарыстаецца багаццем якога пана.

 Дык я еду.

І трэба спяшацца. Бо ад нецярплівасці зменіцца яго настрой, і сустрэне не добрым вокам.

Мальвіна паспешіва пачала апранацца; бярэ найлепшую сваю сукенку, сяброўка ўбірае ёй галаву, стараецца, каб усё ёй пасавала. Надзела на сябе і дыяменты, што прыслаў Альберт, сядае ў карэту; паўгадзіны ехалі і ўжо на месцы.

У вітальні сустракае яе Альберт, запрашае ў гасцёўню, дзе ўсё зроблена з густам і багацце ззяе паўсюль. Дзівіцца Мальвіна з такое нечаканае перамены яго долі. Альберт у яе вачах зрабіўся зусім іншы. Яго постаць і твар набылі дзіўную прыгажосць, у яго размовах Мальвіна заўважыла незвычайны розум і дасціпнасць.

Імгненна дарагая садавіна і размаітыя сочывы зявіліся на сталах; просіць яе выбіраць сабе пад густ і ў час гэтае пачосткі расказвае, як у яго прачнулася жаданне абавязкова сёння яе ўбачыць.

Кожнае слова каханага было ёй прысудам.

 Ці ўспамінала ты хоць калі пра мяне,  спытаўся Альберт,  з тае пары, як апошні раз бачыліся з табою?

 Як жа не ўспамінаць, калі пра тваё шчасце ва ўсіх дамах штодня гавораць?

 А што гавораць?

 Рознае, але нічога пэўнага.

 Няхай людзі мучаць сабе галовы; я ж скажу толькі, што забагацеў, не крыўдзячы блізкіх.

І я не чула, каб каго-небудзь Альберт пакрыўдзіў.

Застаўшыся ў пакоі адны, яны размаўлялі, прыпамінаючы ўсё тое, што было між імі раней. Гадзіннік на сцяне зайграў мелодыю, і ўжо прабіла поўнач.

 Ці хочаш, Мальвіна,  сказаў Альберт,  убачыць мой хатні тэатр?

 Хто ж будзе іграць у тэатры, калі нас толькі двое?

 Маю актораў, зачыненых у шкатулцы, ураз усе зявяцца перад табою.

 Ці не будзе толькі чаго страшнага? Злітуйся, не палохай мяне, цяпер якраз поўнач.

 Думаеш, я такі жорсткі, што магу жартаваць з твае палахлівасці? Не будзе аніякага страху, толькі пабачыш цуды, табе незразумелыя.

Сказаўшы гэтак, ён узяў агатавы крэмень, крэсіва і, стоячы ля яе, пачынае высякаць агонь. Нечуваныя цуды бачыць Мальвіна: іскрынкі, што падаюць на падлогу, ператвараюцца ў язычкі полымя, а з гэтых язычкоў нараджаюцца дзеці, на іх галовах гарэлі кучары валасоў як бавоўна ці лён, што ўзяліся агнём; вочы, як іскрынкі, мігалі чырвоным святлом, і празрыстыя матылёвыя крылцы былі ў іх на плячах. Адны лёталі пад столлю, вырабляючы самыя неверагодныя фігуры, другія сваволілі на сталах, канапах, на падлозе, каля люстраў і карцін перакідваліся ў зверанятаў, птушак, жамяру.

 Ах! Досыць, досыць ужо!  закрычала Мальвіна.  Не магу больш глядзець на гэтыя жахі. Нейкі страх мяне забірае.

 Палахлівае стварэнне! Ці ж іх выгляд мае што-небудзь страшнае? Гэта ж купідоны, якіх ты можа, няраз бачыла на карцінах пекнае Венеры.

 Ах, Альберт! Полымя ў іх на галовах і гэтыя жахлівыя пагляды!.. Кроў мая замірае.

Альберт махнуў рукою, і ўсё знікла. Быццам было гэта толькі ў сне. Перапалоханая Мальвіна доўга яшчэ не магла супакоіцца. Ён смяяўся з яе палахлівасці. Калі мінуўся страх і скончыліся жарты, яны бавілі час, пераходзячы ў размовах ад аднаго да другога, аж пакуль узышла не небе дзянніца.

Мальвіна, вярнуўшыся дадому, не магла забыць тыя цуды; расказала пад сакрэтам сваёй сяброўцы, і, размаўляючы між сабою пра гэта, вырашылі, што ў вобліку тых дзяцей зяўляліся злыя духі. Альберт чарнакніжнік, і праз гэта зрабіўся багаты.

Такі сакрэт, пераходзячы ад сяброўкі да сяброўкі, у хуткім часе ўжо быў вядомы ў гарадах і вёсках; усюды са страхам пра гэта гаварылі.

Такі сакрэт, пераходзячы ад сяброўкі да сяброўкі, у хуткім часе ўжо быў вядомы ў гарадах і вёсках; усюды са страхам пра гэта гаварылі.

Старыя нагадвалі маладым і недасведчаным, каб пазбягалі Альберта і сяброўства з ім. У яго доме непрыстойныя забавы, размовы і віно, што пілі без меры, нішчылі маральныя і цялесныя сілы ўсіх тых, хто збіраўся там бавіць час у ганебных уцехах.

Ваша оценка очень важна

0
Шрифт
Фон

Помогите Вашим друзьям узнать о библиотеке

Скачать книгу

Если нет возможности читать онлайн, скачайте книгу файлом для электронной книжки и читайте офлайн.

fb2.zip txt txt.zip rtf.zip a4.pdf a6.pdf mobi.prc epub ios.epub fb3