127
Локаць адзінка вымярэння даўжыні. У Вялікім княстве Літоўскім раўнялася 64,96 см.
128
Манахаў.
129
Капот двухбортная верхняя адзежына з доўгімі поламі і падоўжанымі рукавамі.
130
Камісар кіраваў некалькімі маёнткамі ў буйнога землеўласніка; яму падпарадкоўваліся кіраўнікі асобных маёнткаў аканомы.
131
Талер срэбраная манета высокай пробы. У Рэчы Паспалітай талеры білі манетныя двары дзяржавы. З 1766 г. меў курс 240 грошаў у меднай манеце.
132
Сурдут двухбортная адзежына з доўгімі поламі, якая цесна аблягае цела.
133
Курляндыя васальная дзяржава Рэчы Паспалітай са сталіцай у горадзе Мітава (сучасная Елгава, Латвія). У 1796 г. Курляндскае герцагства пераўтворана ў Курляндскую губерню Расійскае імперыі.
134
Няма спакою. «Упокою не даюць» (І. Насовіч. «Словарь белорусскаго наречія»).
135
Слава Ісусу Хрысту (лац.).
136
Аплатка невялічкі праснак, зроблены з вады і мукі; у рымска-каталіцкай і уніяцкай цэрквах ім пасля споведзі прычашчаюцца вернікі.
137
Філосаф г. зн., студэнт факультэта філасофіі Полацкае езуіцкае акадэміі; у калегіуме таксама быў клас філасофіі.
138
Г. зн. у Полацкім езуіцкім калегіуме.
139
Альвар падручнік лацінскае мовы «Павучальная граматыка» («De instituane gramatika») напісаны партугальскім езуітам Эмануэлем Альварэзам (15261585). Неаднаразова перавыдаваўся ў Вільні і Полацку.
139
Альвар падручнік лацінскае мовы «Павучальная граматыка» («De instituane gramatika») напісаны партугальскім езуітам Эмануэлем Альварэзам (15261585). Неаднаразова перавыдаваўся ў Вільні і Полацку.
140
«Пра мастацтва паэзіі» (лац.).
141
«Кожны згодзіцца з тым, што прыемнае разам з карысным» (лац.).
142
Марнасць марнасцяў (лац.).
143
Ёсць павере люду, што гадзюка, якая страцiла яд, мае жоўты хвост i яе не прымаюць да сябе iншыя гадзюкi.
144
Нiкiтрон адзiн з васьмi злых духаў, iмёны якiх: Ярон, Iрон, Кiтрон, Нiкiтрон, Фарон, Фаразон, Лiдон, Сталiдон. Яны прыносяць хваробы, дык людзi на Беларусi пiшуць усе гэтыя iмёны з крыжыкамi на хлебе, i хлеб гэты даюць хвораму, каб выгнаць з яго цела духа, якi там пасялiўся. Мяркуюць, што гэтыя забабоны прыйшлi ад цыганоў, якiх беларускi люд лiчыць звычайна за чараўнiкоў.
145
Дукат залатая манета. У Рэчы Паспалітай яе называлі чырвоным залатым (злотым).
146
Віно весяліць сэрца! (лац.).
147
Страфа з оды Ф. Д. Князьніна «Анакрэонтык да князя Адама Чартарыскага».
148
Трасца, або фебра; люд беларускi думае пра гэтыя хваробы, як пра нейкiх злых iстот цi духаў, што завуць людзей па iменi (часцей увесну). Хто адгукнецца, той мусiць хварэць. Бачаць iх часам у воблiку кабетаў i налiчваюць дзевяць сясцёр.
Трасца ліхарадка; злая сіла.
149
Клаўберг Ігнат Себасцьян (17531817) таленавіты гравёр па медзі. З 1796 г. у Расіі, прафесар Пецярбургскае акадэміі мастацтваў. Выканаў шэраг партрэтаў расійскіх саноўнікаў, табліцы для атласаў, а таксама абразы і абразкі для езуітаў.
150
Так называецца полацкi кiрмаш, якi адбываецца перад Калядамi.
151
У Пецярбурзе.
152
Змест народнага апавядання пра Ганну, дачку Акiяна.
153
Мядовая раса, або падзь салодкая клейкая вадкасць на лістах раслін (прадукт жыццядзейнасці жамяры).
154
Пятра І. Гаворка ідзе пра падзеі Паўночнай вайны (17001721).
155
Сажань мера даўжыні. У Вялікім княстве Літоўскім выкарыстоўваўся малы сажань і рыжскі махавы сажань (188,125 см).
156
Твардоўскі герой сярэднявечнай легенды, што прадаў дяблу сваю душу, каб атрымаць выгоды на гэтым свеце.
157
Пералёт-траву.
158
У Вялікім княстве Літоўскім мясцовую ўладу выбіралі звычайна на павятовых сойміках. Фармальна такое становішча захавалася нават пасля далучэння Беларусі да Расійскае імперыі. І толькі ў другой чвэрці ХІХ ст. мясцовае заканадаўства паступова было скасавана.
159
Ёсць такая думка ў некаторых мясцiнах Беларусi мiж простым людам, што той, хто пасадзiць дуб або пасее жалуды, скарачае сабе жыццё, бо яго сiла пераходзiць да дрэў, якiя ён пасадзiў і вырошчвае.
160
Палёнка беларуская назва трунку, якi робяць з паленай гарэлкi, журавiн i мёду.
161
Міля адзінка даўжыні. У ХІХ ст. у Беларусі ўжывалася міля, роўная 7,777 км.
162
Мёд-трайняк моцны пітны мёд.
163
Піўніца падвал, дзе захоўвалі напоі.
164
Паводле цыганскiх паданняў, яна расце ў воднай глыбiнi, засцерагае ад пажараў i вучыць згадваць будучыню.
165
Адзiн з васьмi духаў, што мае ўплыў на людзей.
166
Наступныя два радкі, мажліва, выкрасліў цэнзар Ігнат Іваноўскі або сам аўтар, чытаючы карэктуру.
167
З апавяданняў люду.
168
Аўстэрыя гасцініца, заезны дом.
168
Аўстэрыя гасцініца, заезны дом.
169
На Беларусi i цяпер яшчэ просты люд лечыцца так ад шуму i iншых хвароб у галаве.
170
На Беларусi можна пачуць гiсторыю, у якой кашэчы кароль завецца Варгiн, пеўневы Будзiмiр, мышыны Паднор.
171
Беларусы вераць, што жамяра ў галаве заводзiцца да варкатання катоў.
172
Дубiна, Пруд, Гарыня гэта асілкі паганскіх часоў. Яны засталiся ў памяцi люду i згадваюцца ў асобных казках як і Баба Яга, Купала, Чур ды iншыя багi.
173
Першая частка (раздзелы «Што здарылася з Драўляным Дзядком» і «Кабета Інсекта») гэтае аповесці Я. Баршчэўскага была надрукавана ў пятым томіку альманаха «Nіezabudka» на 1844 г. яшчэ да зяўлення «Шляхціца Завальні». Другая частка у восьмым томіку альманаха Казіміра Буйніцкага «Rubon» на 1847 г. ужо пасля выхаду «Шляхціца Завальні».