91
Гаворка пра Полацкі Спаса-Ефрасіннеўскі манастыр (Спаскі манастыр), помнік ХІІ ст. Заснаваны Ефрасінняй Полацкай як паўночны абарончы фарпост Полацка на правым беразе Палаты. З часоў Стафана Баторыя рэзідэнцыя езуітаў. У 1832 г. перададзены ўладамі праваслаўным. У ансамбль манастыра ў першай палове ХІХ ст. уваходзілі: Спаса-Праабражэнская царква (касцёл), пабудаваная ў 11521161 гг. дойлідам Іаанам па замове Ефрасінні Полацкай; жылы корпус, пабудаваны напачатку XVIII ст., пазней рэзідэнцыя генерала езуіцкага ордэна; уязная брама, сад.
92
Не збярогся. Знаходзіўся на Ксавереўскіх могілках.
93
Гаворка пра капішча Пяруна ля Валовага возера (сёння ў межах Полацка).
94
У народзе дасюль яшчэ паўтараецца страфа пра тую Бабу Ягу:
Баба Яга,
Косьцяная нага,
На ступе едзець,
Тоўкачом поганяець,
Мятлой ьсляды замятаець.
95
Не захаваўся.
96
Пабудаваная ў сярэдзіне ХІІ ст. у Бельчыцах, рэзідэнцыі полацкіх князёў. Не захавалася.
97
Людвік Беліковіч актыўна ўдзельнічаў у грамадскім жыцці краю ў 3040-я гг. ХІХ ст. Я. Баршчэўскі няраз наведваў яго ў Экіманіі.
98
Касцёл св. Стафана.
99
Час незваротны (лац.).
100
Пост, гавенне.
101
Лаёла Ігнацы (14911556), дробны іспанскі шляхціц, заснаваў у 1534 г. для барацьбы з Рэфармацыяй ордэн езуітаў. У 1541 г. быў выбраны пажыццёва генералам ордэна.
102
Божа, з чаго ж мы пачнём?
Са знаку святога крыжа.
Што ёсць знак святога крыжа?
Ёсць абарона цела і душы.
Дык зробім знак святога крыжа!
Дык зробім! (лац.)
103
У гэты самы час у канвікце выхаванцы таксама ставiлi камедыi па-французску, а сяды-тады i на лацiне з твораў ксяндза Порэ. (Заўвага выдаўца).
Канвікт пансіён пры Полацкай езуіцкай акадэміі, дзе выхоўваліся дзеці заможных бацькоў. Плата складала 600 рублёў срэбрам у год. Высокі ўзровень адукацыі, якую давалі езуіты, заахвоціў і расійскіх саноўнікаў аддаваць сваіх дзяцей у гэты канвікт.
Выдаўцом першых трох томікаў «Шляхціца Завальні» быў Ян (Іван Фёдаравіч) Эйнерлінг літаратар, педагог, выдавец. Вучыўся ў Полацкай езуіцкай акадэміі ў канвікце. У 30-я гг. ХІХ ст. напісаў і выдаў шэраг падручнікаў па францускай мове і геаграфіі. У 18421843 гг. «по высочайшему повелению» выдаў у трох кнігах дванаццацітомную «Историю государства Российского» М. М. Карамзіна, ахвяруючы свой уласны капітал (больш за 100 тыс. руб.). Пэўна, за свой кошт выдаваў і «Шляхціца Завальню».
104
Строфы з верша Я. Баршчэўскага «Да Юлі», цалкам змешчанага ў альманаху «Niezabudka» на 1840 г.
105
Заўвага выдаўца.
106
Нырок вадаплаўная птушка з сямейства качыных.
107
Крачкі сямейства птушак атрада сеўцападобных.
108
Трытон, у грэцкай міфалогіі марскі бог, сын Пасейдона і аднае з нерэід Амфітрыты. Трытонамі таксама называюць марскія істоты, што трубяць у ракавіны, суправаджаючы Амфітрыту і Пасейдона.
109
Нептун бог мора ў старажытнарымскай міфалогіі; у старажытнагрэцкай міфалогіі Пасейдон. Амфітрыта, у грэцкай міфалогіі адна з нерэід, багіня мора, дачка Нерэя і Дарыды, жонка Пасейдона.
110
Вадзянiк злы дух, што жыве ў вадзе.
111
Асташы гэта рыбакi з ваколiц горада Асташкава.
112
6 студзеня.
113
Старшы ксёндз у парафіі. Тое самае, што і пробашч, парох.
114
Беларускія паданні пра гэтае возера выкарыстаў Аляксандр Гроза ў паэме «Глухое возера».
115
112
6 студзеня.
113
Старшы ксёндз у парафіі. Тое самае, што і пробашч, парох.
114
Беларускія паданні пра гэтае возера выкарыстаў Аляксандр Гроза ў паэме «Глухое возера».
115
Страфа з беларускамоўнага уніяцкага гімна «О мой Божа, веру Табе».
116
Ксёндз-пракуратар тут: асоба, які кіруе маёнткамі ордэна езуітаў.
117
Гарнец мера ёмістасці вадкасцей і сыпучых рэчываў. У Рэчы Паспалітай гарнец складаў 3,74 літры. У Расіі 1/8 чацвярыка ці 3,28 літра.
118
Чацвярык напачатку ХІХ ст. складаў прыкладна 26 літраў.
119
Прок цар Альбы-Лонгі.
120
Амулій, у рымскай міфалогіі цар Альбы-Лонгі. Пазбавіўшы трону і выгнаўшы свайго старэйшага брата Нумітора, пасвяціў ягоную дачку Рэю Сільвію ў вясталкі, каб яна не мела дзяцей.
121
Рэя Сільвія, вясталка, у рымскай міфалогіі маці Ромула і Рэма, дачка цара Альбы-Лонгі Нумітора. Вясталак жрыц багіні святога агню Весты выбіралі з дзяўчатак 610 гадоў; яны павінны былі захоўваць цноту на працягу 30 гадоў.
122
Фаустул, пастух, разам са сваёй жонкаю Аккай Ларэнціяй выхаваў Ромула і Рэма.
123
Інфлянты прыбалтыйскае княства, якое з ХІІ ст. знаходзілася ў залежнасці ад Полацка. У ХІІІ ст. захоплена крыжакамі, а ў час Лівонскае вайны войскам Івана Жахлівага. Па Ям-Запольскай мірнай дамове (1582) частка Інфлянтаў (Дзвінскі, Люцынскі, Рэжыцкі і Дрысенскі паветы) увайшлі ў склад Рэчы Паспалітае. Цэнтрам Інфлянтаў быў Дзвінск (сёння Даўгаўпілс). Асноўнае насельніцтва беларусы і латышы.
124
Больш вядомая як уніяцкі гімн «О мой Божа, веру Табе».
125
Гэта грошы Вялікага княства Літоўскага, пра што сведчыць герб Пагоня. Што да выяваў каралёў, дык ад Крэўскае (1385) і да Люблінскае (1569) уніі на польскім троне сядзелі (з невялікімі перапынкамі) вялікія князі літоўскія; пасля Люблінскае уніі кароль Рэчы Паспалітае быў адначасова каралём польскім і вялікім князем літоўскім.
126
Самая дробная манета ў грашовай сістэме Вялікага Княства Літоўскага. 40 пенязяў складалі адзін грош. Словы «пенязь», «пенязі» ў Вялікім княстве Літоўскім першапачаткова азначалі грошы.