54
Юбілеі рымска-каталіцкая царква адзначае праз кожныя 25 гадоў ад нараджэння Ісуса Хрыста. Юхавічы сёння вёска ў Расонскім р-не.
55
Гэтае апавяданне пад тытулам «Шляхціц Завальня. Апавяданне першае» друкавалася ў часопісе Ю.І. Крашэўскага «Athenaeum» (1844. T. 1).
56
Г. зн. пасля 12 ліпеня паводле новага стылю.
57
Галена.
58
Трава росiчка, якая расце на купiнах i ўжываецца супраць чараў.
Расічка вельмі рэдкая і нізкая расліна. «Яе адметнасць, па словах простага люду, заключаецца ў тым, што пакуль на ёй ёсць раса, то яе можна знайсці; але як толькі раса прападзе, то расліна хаваецца ў зямлю і адшукаць яе немагчыма. Расічка мае прыемны пах і ўжываецца як лекавая зёлка». «Собрала росічкі на посвяцаніе» (І. Насовіч. «Словарь белорусскаго наречія»).
59
Грывеннік або грыўна расійская срэбраная манета, роўная 10 капейкам, якую білі манетныя двары Расіі ў ХVIII стагоддзі.
60
Пану і пані. «Подовай перші егомосцю, а потым імосці» (І. Насовіч. «Словарь белорусскаго наречія»).
61
Пробашч ксёндз, кіраўнік парафіі.
62
«Вясельную песню сіраціне» выкарыстоўвалі ў сваёй творчасці Валерян і Юльян Грымалоўскія («Вершаваныя творы», Пецярбург, 1837), а таксама Аляксандр Гроза (паэма «Марына»). Р. Падбярэскі цытуе яе ў сваім артыкуле «Беларускае вяселле» ў газеце «Иллюстрация» (1848. Т. 6. 1).
63
14 верасня па народным календары Узвіжанне. Лічылася, што з гэтага дня восень рухаецца насустрач зіме, птушкі адлятаюць у вырай, усякія гады хаваюцца ў свае сховы. Забаранялася хадзіць у гэты дзень у лес, бо ўкус гадзюкі быў самы небяспечны. Апрача таго, лесавік у гэты дзень робіць агляд усіх падначаленых яму істот.
64
У творы па-рознаму (Мрагоўскі, Марагоўскі) даецца напісанне гэтага прозвішча, але, бясспрэчна, паходзіць яно ад вёскі Марогі (сённяшнія Мурагі), малое радзімы Я. Баршчэўскага.
65
Асэсар судовая пасада ў Вялікім княстве Літоўскім. У расійскай імперыі асэсары ўтваралі земскую паліцыю павета.
66
Жыве сярод беларусаў (асаблiва ў паўночных паветах) вера, што апоўначы заўсёды шумяць лясы i вада ў азёрах адначасова з крыкам пеўня робiцца неспакойнаю.
67
Гаворка пра вайну Францыі і Расіі ў 1812 г.
68
26 ліпеня 1812 г. войскі маршала Ш. Ундзіно ўвайшлі ў Полацак.
69
Мястэчка за 26 вёрст ад Полацка. Тут адбылася вядомая бiтва на Белай Русi з французамi, у якой загiнуў генерал Кульнеў.
Клясціцкія баі адбыліся 30 ліпеня 1 жніўня 1812 г. каля вёскі Клясціцы і на шляху Полацак Себеж паміж расійскім 1-м пяхотным корпусам П. Х. Вітгенштэйна і французскім 2-м корпусам Ш. Ундзіно.
Генерал-маёр Я. П. Кульнеў (17631812) быў смяротна паранены 1 жніўня 1812 г. каля вёскі Сівошна (цяпер в. Лісуны Полацкага раёна).
70
Гістарычная вобласць у цэнтральнай частцы Пелапанеса ў Грэцыі. У антычнай літаратуры і ідыліях XVIXVIII ст. апісвалася як шчаслівая райская краіна пастухоў і пастушак.
71
Наяды у грэцкай міфалогіі німфы крыніц і ручаёў. Лічыліся ахоўнікамі водаў.
72
Німфы у грэцкай міфалогіі багіні прыроды, яе пладаносных сілаў. Адрозніваюць німфаў рэчак, мораў, азёр, гор, дрэваў, лясоў і г. д.
73
Сатыры у грэцкай міфалогіі дэманы пладароднасці. Уваходзілі ў почт Дыяніса.
74
Алімп у грэцкай міфалогіі гара ў Фесаліі, на якой жывуць багі.
75
Музы у грэцкай міфалогіі дзевяць сёстраў, багіні паэзіі, мастацтва і навукі.
76
Апалон у грэцкай міфалогіі бог сонца, святла, мудрасці, апякун мастацтваў.
77
Тампейская даліна мясцовасць у Фесаліі (Грэцыя), якая аддзяляе гару Алімп ад горнага масіву Оса (Кісавос). Славілася сваёй прыгожай прыродай; сімвал зямнога раю.
78
Фермапілы вузкі праход паміж Фесаліяй і Лакрыдай, які служыў ў антычнасці варотамі з паўночнай Грэцыі ў цэнтральную частку краіны. Тут у 480 г. да н. э. цар Спарты Леанід з трыма сотнямі воінаў чатыры дні супрацьстаяў аграмаднаму войску персаў.
79
Рабінавая ноч назва навальнічнай ночы напрыканцы лета, калі неба скаланаюць грымоты, бліскаюць маланкі, ідзе праліўны дождж, дзьме моцны вецер.
80
Уласнасць паноў Снарскiх.
81
Бой міфічны беларускі князь.
82
Сёмуха Тройца, Зялёныя святкі старажытнае земляробчае свята, якое адзначалася на сёмы тыдзень пасля Вялікадня.
83
Вадзянiк.
84
Хляўнiк, што мучыць жывёлу.
85
Дамавiк.
86
Лясун.
87
Сатана, Праклятый ад заклiнання скарбаў.
88
Гэты нарыс (з прысвячэннем маршалку Станіславу Грабніцкаму) друкаваўся таксама асобна ў альманаху «Rocznik Literacki» (Т. IІ. 1844 г.) з прыпіскаю выдаўца Р. Падбярэскага: «Гэта ўрывак з вялікага твора, які малюе Беларусь: «Шляхціц Завальня, або Фантастычныя апавяданні беларускага люду»».
89
Калiсьцi езуiцкiя.
Касцёл св. Стафана пабудаваны напачатку XVII ст. У 17381748 гг. на месцы драўлянага пастаўлены мураваны касцёл (паводле асобных крыніц яго называлі касцёлам Звеставання Прачыстае Дзевы Марыі). Перад касцёлам галоўная плошча горада Парадная. У 1830 г. перададзены праваслаўным, перабудаваны і перайменаваны ў Мікалаеўскі сабор. У 1964 г. разбураны, на яго месцы ўзведзены жылы дом.
90
Калiсьцi базыльянская, што была фундавана старажытным родам Грабнiцкiх, герба Астоя.
Полацкі Сафійскі сабор пабудаваны ў сярэдзіне ХІ ст. пры князі Усяславе. Быў кафедральным саборам Полацкае праваслаўнае епархіі. З XVI ст. кафедральны сабор Полацкай уніяцкай архіепархіі. Базыльянскі ордэн (брацтва св. Васіля Вялікага) быў уніяцкім. Пасля скасавання царскімі ўладамі Уніі на тэрыторыі былога Вялікага княства Літоўскага (1839) ордэн быў распушчаны, а Сафійскі сабор перадалі Рускай праваслаўнай царкве. Гаворка пра апошнюю адбудову (17381750) Сафійскага сабора пасля яго разбурэння ў час Паўночнай вайны (1710) расійскім войскам. Сродкі ахвяраваў Фларыян Грабніцкі (1664(?)1762), полацкі уніяцкі архіепіскап.