3
Цікава, што гэтую ж дату Рамуальд Падбярэскі паставіў пад уступным артыкулам да кнігі Я. Баршчэўскага, а цэнзар Ігнат Іваноўскі 9 верасня 1844 г. падпісаў у друк першы томік «Шляхціца Завальні».
4
Гэтак тамтэйшы люд называе мураваныя дамы маёнткаў. (Тут i далей заўвагi Я. Баршчэўскага).
5
Полацкая езуіцкая акадэмія адкрыта 29.05 (10.06) 1812 г. на базе Полацкай езуіцкай калегіі. Мела правы універсітэта. Студэнты займаліся на тэалагічным, філасофскім, вольных навук і старажытных ды сучасных моў факультэтах. Закрыта 1.(13).03. 1820 г. у сувязі з выгнаннем езуітаў з Расіі.
6
Блізу маёнтка Гаўдэнтыя Шапялевіча Рудня, куды штолета наведваўся з Пецярбурга Я. Баршчэўскі.
7
Верш пад гэтай назвай змешчаны ў «Незабудцы» на 1841 г.
8
Маюцца на ўвазе войны Егіпта з Турцыяй 18311833 і 18391840 гг. Францыя ў гэтых сутыкненнях падтрымлівала Егіпет.
9
У 1832 г. у Англіі была праведзена парламенцкая рэформа. Неўзабаве ў краіне разгарнуўся так званы чартысцкі рух за наданне палітычных правоў працоўнаму народу і дэмакратызацыю парламенцкае сістэмы.
9
У 1832 г. у Англіі была праведзена парламенцкая рэформа. Неўзабаве ў краіне разгарнуўся так званы чартысцкі рух за наданне палітычных правоў працоўнаму народу і дэмакратызацыю парламенцкае сістэмы.
10
Размова ідзе пра першую «опіумную» англа-кітайскую вайну 18401842 гг.
11
У 1837 г. зявілася першая чыгунка ў Расіі (Пецярбург Царскае Сяло). У гэты час інтэнсіўна вялося будаўніцтва чыгунак на Захадзе.
12
У 1839 г. французскі мастак Луі Дагер (17891851) вынайшаў фатаграфію (дагератыпію).
13
Беларускiя словы, сказы i песні, напiсаныя Я. Баршчэўскiм лацiнкаю, выдзелены ў нашым выданнi курсiвам.
14
У кнізе «Россия: Полное георграфическое описание нашего Отечества» (Спб., 1905. Т. 9. С. 450), дзе пададзена гэтае ж паданне, курган называецца «Княжая Магіла».
15
Да верасня 1844 г. Я. Баршчэўскі выдаў пяць томікаў альманаха «Niezabudka». Калі пісьменнік кажа пра тры томікі, дык, відавочна, што напісаны ў 1842 г. артыкул без змен быў уключаны ў першы томік «Шляхціца Завальні».
16
Змешчана ў «Niezabudce» на 1841 г.
17
Змешчана ў «Niezabudce» на 1842 г.
18
Змешчана ў «Niezabudce» на 1842 г.
19
Гаворка пра баладу «Русалка-спакусніца», змешчаную ў «Niezabudce» на 1841 г.
20
Слова «жыд» не мела ў той час зневажальнага значэння.
21
Дуда духавы інструмент са скураным мехам, маленькай трубачкай для напаўнення яго паветрам і некалькімі ігравымі трубкамі з язычкамі (пішчыкамі).
22
Музыка, музыкі гэтак даўней называліся ў беларускіх вёсках танцы.
23
Блаславi, Божа, сватанне, бяседу вясельную.
24
Дзень летняга сонцастаяння паводле новага стылю.
25
У Пецярбурзе Я. Баршчэўскі жыў з 1817 да 1847 г.
26
Гэты нарыс друкаваўся таксама асобна ў альманаху «Rocznik Literacki» (Т. І. 1843 г.) і ў перакладзе Л. Кавеліна на рускую мову ў газеце «Иллюстрация» (Т. ІІ. 1846 г. 10).
27
Тут i далей у «Шляхцiцы Завальнi» вершы даюцца ў перакладзе Сяржука Сокалава-Воюша.
28
Шляхціц на загродзе дробны шляхціц, які меў невялікі маёнтак з абгароджанай сядзібаю.
29
Квестар манах, які збірае ахвяраванні на кляштар.
30
Колькі гадоў служыў Я. Баршчэўскі ў «шаноўных людзей» сёння нам невядома.
31
Відавочна, Завальня мае на ўвазе і Полацкі езуіцкі калегіум, і Полацкую езуіцкую акадэмію. Полацкі езуіцкі калегіум заснаваны ў 1580 г. паводле загаду Стэфана Баторыя. У 1812 г. пераўтвораны ў Полацкую езуіцкую акадэмію.
32
Відавочна, маецца на ўвазе перакладная старабеларуская аповесць «Александрына» («Похождение царя Александра Македонского»)
33
Уліс Адысей, галоўны герой паэмы Гамера «Адысея».
34
Маецца на ўвазе паэма Вергілія «Энеіда».
35
Прэфект (ад лац. praefectus начальнік) загадчык, інспектар або настаўнік рэлігіі ў школе.
36
Пачатак беларускае «Каляды для малых дзетак», папулярнага твора XVIII ст., які гучаў так:
Розкаю дух святы дзетачкі біць радзіт,
Розкаю бінамне здоров не завадзіт;
Розка папужае розум да галовы;
Учыт пісьма; а бароніт злой мовы;
Розка родзічам паслушнымі чыніт;
Розка выпушчает а учыт латыні;
Розкаю хоць бе, не паломіт косці;
Дзетак гамует ат ўсякай злосці
На малых добра розка беразовая,
А старым карбач, або насека дубовая.
Звязда дзеткам тую каляду дае,
Прето ж ей за нюю нех жадзен не лае.
37
37
Каталіцкая малітва.
38
Нябожчык.
39
Чамарка адзежына-венгерка.
40
Масонам, богаадступнікам. «Пан наш формозон: в церков не ходзіць і поста не глядзіць» (І. Насовіч. «Словарь белорусскаго наречія»).
41
Людзьмі не адной веры, дэсідэнтамі. «Матка недоверка і сына здзелала недоверком» (І. Насовіч. «Словарь белорусскаго наречія»).
42
Стужкаю.
43
Шнуроўка адзежына ў выглядзе безрукаўкі, якая спераду зашнуроўвалася; гарсэт, кабат.
44
Воласць уладанне аднаго пана.
45
Лёкай, што служыў у панскім доме, двары.
46
Габрая, які меў дазвол на гандаль гарэлкаю з панскіх бровараў; арандатара.
47
Запаведзь абвяшчэнне з амбона пра тых, хто мае ў хуткім часе ўзяць шлюб.
48
Сітка сузоре.
49
Кланем! Кланемся! Добры дзень! Вітаю!
50
Вось чаму. «Не в чом ён ні слова не сказав» (І. Насовіч. «Словарь белорусскаго наречія»).
51
У дадзеным выпадку абазначае пагарду.
52
Казак, або казачок імправізаваны сольны мужчынскі танец.
53
Маецца на ўвазе старажытная беларуская калядная гульня «Жаніцьба Цярэшкі».