Генадзь Аўласенка - Дзікія кошкі Барсума стр 32.

Шрифт
Фон

- А вы хочаце ёй дапамагчы абараніць, так сказаць - Скрайф насмешліва хмыкнуў. Цікава было б на гэта паглядзець шкада толькі, што я так спяшаюся

- Дык вы адчынеце мне дзверы? с трывогай спытаўся Сарджэн.

- З задавальненнем!

Скрайф прыклаў было да замка камеры ключ-код, але ў самы апошні момант чамусьціперадумаў.

-Мне трэба зараз наведацца ў у адно месца, - хутка прагаварыў ён. Я вызвалю вас на зваротным шляху. Дарэчы,дапамагу заадно непрыкметна пакінуць гэты будынак ну а вы дапаможаце мне сёе-тое паднесці

І, павярнуўшыся, Скін Скрайф хутка пайшоў далей па вузкім, цьмяна асвечаным калідоры. Паварот, яшчэ паварот дзе ж яны, тыя дзверы? Ага, вось!

Дрыжачымі рукамі Скін прыставіў ключ-код і ўвайшоў у вялізную, цьмяна асветленную залу, больш падобную на ангар. На самой справе гэта быў склад усялякіх патрэбных і непатрэбных рэчаў, а дзесьці сярод іх павінны знаходзіцца і дзве скрыні з віскі.Вось толькі дзе?

* * *

- Таму я лічу, - закончыў сваю прамову Холін, - што ФІРМА павінна пайсці на крайнія меры. Шкада заложнікаў, але што ж зробіш Скандал, які гэта выклікае нішто, у параўнанні з тым скандалам, які адбудзецца, калі на Барсуме даведаюцца, што некалькі іх грамадзянак былі рабочымі жонкамі ФІРМЫ, прычым, двух з іх мы ўжо забілі

Ён змоўк і з задавальненнем адзначыў, што ягоны даклад аказаў ураджанне на ўсіх без выключэнняпрысутных. Ніхто яму не запярэчыў.

-Як магло здарыцца, што піраты захапілі ў палон адразу пяць дзікіх кошак? спытаў раптам хударлявы. Адну дзве гэта я яшчэ магу зразумець, але пяць

-А я не разумею, як яны маглі захапіць нават адну! грамыхнуў таўстун. Калі толькі гэтыя жанчыны не знаходзіліся ў анабіёзе

-Яны і на самой справе знаходзіліся ў анабіёзе, - падцвердзіў Ліўскі. Не ведаю чаму, гэта не характэрна для дзікіх кошак тым не менш, гэта так! Я навёў спраўкі.

КОНЕЦ ОЗНАКОМИТЕЛЬНОГО ОТРЫВКА

- Тады ўсё зразумела, - сказаў хударлявы. Мне незразумела іншае

- Чаму Барсум не стаў іх шукаць?

- Вось, вось! Чаму гэтыя іх, так званыя, баявыя сяброўкі, не арганізавалі пошук?

-Усё проста! Ліўскі ўсміхнуўся. піраты правялі гэтую назавем яе аперацыяй дык вось, яны правялі гэтую аперацыю выключна прафесійна. Пасля таго, як маладых жанчын перамясцілі з лайнера на іх карабль, а астатніх пасажыраў проста абрабавалі -пасажырскі лайнер быўузарваны

Ён змоўк і нейкі час усе маўчалі.

-Вы ведалі аб гэтым, калі прымалі жанчын? спытаў, крыху нервова, хударлявы. Аб лёсе астатніх пасажыраў, я маю на ўвазе?

-Ну, зразумела ж, не! Том Ліўскі зноў усміхнуўся. Будзем лічыць, што я і зараз нічога не ведаю. І вы таксама.

-Вось, вось! хуценька прагаварыўхударлявы. Будзем лічыць, што вынам нічога такога не казалі.

Прагаварыўшы гэта, ён раптам падазронна ўтаропіўся на Холіна. Ліўскі перахапіў гэты погляд.

- Максіміліяну я давяраю! супакоіў ён хударлявага.

У гэты час у кабінет убег адзін з дзяжурных сакратароў рэзідэнта.

- Прабачце, сэр! прагаварыў ён, усхвалявана і цяжка дыхаючы. Але гэта вельмі важна!

- Што яшчэ? спытаў Ліўскі. Яны выставілі новыя ўмовы?

- Справа не ў іх, сэр! дзяжурны ўсё яшчэ ніяк не мог аддыхацца. Напад на адно з аддзяленняў! Зараз там ідзе бой

- Якое аддзяленне? спытаў Ліўскі, хутка падыходзячы да стала.

- Дваццаць першае!

- Дваццаць першае?! Ліўскі недаўменна паглядзеў на дзяжурнага, потым перавёў погляд на Холіна. Дык гэта ж

- Так, гэта маё аддзяленне, - сказаў Холін. І я ўпэўнены, што напад гэты здзейсніладзікая кошка!

Нейкі час усе маўчалі і толькі моўчкі глядзелі на Холіна.

-Але ж вы, Ліўскі, заверылі нас, што надзейна іх блакіравалі! нечакана тонкім, нават пісклявым голасам выкрыкнуўтаўстун.

Ліўскі паціснуў плячамі.

-Мы блакіравалі тут абодвух кошак, - сказаў ён. Але ўсяго іх засталося трое так што, хутчэй за ўсё гэтая трэцяя і вырашыла напасці на аддзяленне

- Але з якой мэтай? здзіўлена спытаў хударлявы. Адпомсціць?

- Магчыма, - згадзіўся Ліўскі. Спадзяюся, што яе ўжо прыкончылі!

- Наўрад! сказаў Холін.

І зноў усе паглядзелі на яго.

- Вы сумняваецеся, што вашы людзі змогуць адбіць напад усяго толькі адной жанчыны? спытаў холадна хударлявы.

- Дзікай кошкі! паправіў яго Ліўскі. Не жанчыны, а дзікай кошкі!

- Якая розніца! хударлявы ўсё глядзеў на Холіна. Вы сумняваецеся ў сваіх людзях?

-Так, сумняваюся! сказаў Холін. Але я меў на ўвазе зусім іншае. Я сказаў, што наўрад яна напала на аддзяленне толькі з мэтай адпомсціць. Тут нешта іншае

- Што, іншае? зацікаўлена спытаў маленькі.

Замест адказу Холін толькі паціснуў плячамі.

-Мы тэрмінова паслалі туды ўзвод космадэсантнікаў, - сказаў сакратар. Спадзяюся, яны паспеюць

* * *

- Гэта які па ліку? пацікавіўся ў камандзіра дэсантнікаў Холін, праводзячы поглядам чарговыя насілкі закрытыя чорнай плёнкай.

- Сямнаццаты, сэр! адказаў той. І, здаецца, апошні

- Ну што ж - Холін уздыхнуў і, павярнуўшыся да Свенсана, дадаў: - Затое зараз я атрымаў некаторае ўяўленне, на што здольная ўсяго аднатолькі дзікая кошка. Хоць, калі шчыра, аб усім гэтым я ведаў і ранейА ты?

Свенсан нічога не адказаў, хоць мог адказаць, што таксама меў такое ўяўленне і да гэтага. У ранейшай сваёй кареры космадэсантніка ён некалькі сустракаўся з дзікімі кошкамі. У адных выпадках яны былі саюзнікамі, у другіх - праціўнікамі Праўда, у самай апошняй сваёй баявой аперацыі ён так і не здолеў распазнаць дзікую кошку ўціхай абаяльнай жанчыне, побач з якой правёў два незабыўных тыдні. А потым потым яна так нечакана знікла і сустрэліся яны зноў толькі тут, на Аграполісе

Ваша оценка очень важна

0
Шрифт
Фон

Помогите Вашим друзьям узнать о библиотеке

Скачать книгу

Если нет возможности читать онлайн, скачайте книгу файлом для электронной книжки и читайте офлайн.

fb2.zip txt txt.zip rtf.zip a4.pdf a6.pdf mobi.prc epub ios.epub fb3

Популярные книги автора