Холін адразу ж павярнуўся ў той бок.
- Можам! сказаў ён рэзка. Мы можам ахвяраваць нават жыццём тысячы чалавек, калі гэта будзе адпавядаць інтарэсам ФІРМЫ!
-Ну, ведаеце! крыкнуў усё той жа голас. Гэтак мы далёка зойдзем!
Холін зноў хацеў штосьці адказаць, але ў гэты час Том Ліўскі паклаў яму руку на плячо.
-Мы працягнем гэтую размову ў маім кабінеце, Максіміліян! сказаў Ліўскі, звяртаючыся да Холіна. -Вы ж пачакайце тут! звярнуўся ён ужо да Свенсана. Астатніх прашу разыйсціся па сваіх рабочых месцах і заняцца справай!
Яны зайшлі ў кабінет, і Холін убачыў там яшчэ траіх. Па таму, як пачціва трымаўся з імі Ліўскі, ён здагадаўся, што гэта прадстаўнікі Цэнтра. Яшчэ ён зразумеў, што яны чулі ўсё, аб чым толькі што ішла размова ў прыёмнай.
-Вы сапраўды лічыце, што для ФІРМЫ больш выгадна ахвяраваць заложнікамі? звярнуўся да Холіна адзін з прысутных, хударлявы, аскетычнага выгляду чалавек сярэдніх гадоў. Вы і сапраўды так лічыце?
Холін моўчкі кіўнуў.
-Але чаму? выкрыкнуў сусед хударлявага, занадта тоўсты для свайго сярэдняга росту, з чырванаватым азызлым тварам. Чаму б нам проста не выканаць іхнія ўмовы?!
- Прабачце, сэр! Холін павярнуўся да таўстуна. Перш чым адказаць, я павінен ведаць, што менавіта яны ад нас патрабуюць?
- Ім патрэбны зоркалёт, - замест таўстуна адказаў Ліўскі. І не проста пасажырскі лайнер, тым больш, грузавік яны патрабуюць баявы крэйсер! А ў нас, на каляпланетнай арбіце, зараз усяго толькі адзін крэйсер
- Той, на якім мы сюды прыляцелі, - змрочна дадаў хударлявы. Цікава, адкуль яны пра яго даведаліся?
- А мне цікава, куды падзеліся тыя два крэйсеры, якія, згодна дамоўленасці, павінны патруліраваць гэты раён космасу?! прабурчаў таўстун. Іх няма!
- Таму, пэўна, яго і патрабуюць гэты крэйсер, - сказаў Холін, па-ранейшаму звяртаючыся да таўстуна. Каб мы не змаглі іх дагнаць
Нейкі час усе маўчалі, як бы абдумваючы сітуацыю.
-Колькі каштуе крэйсер? спытаўся раптам трэці з прысутных, маленькі чалавечак з непрыкметным і нейкім бясколерным тварам. Таўстун з хударлявым адразу ж павярнуліся ў ягоны бок.
-Вы згодны ахвяраваць крэйсерам? рэзка, нават агрэсіўна спытаў хударлявы. Па мне, дык ужо лепш заложнікамі! Танней выйдзе!
-Танней не выйдзе! неяк нервова выкрыкнуў таўстун. Там, сярод заложнікаў, некалькі нашых патэнцыяльных пакупнікоў! А крэйсер крэйсер можна потым і перахапіць!
-Ты зможашперахапіць баявы крэйсер у гіперпрасторы? зедліва звярнуўся да яго хударлявы. Маўчаў б лепш, калі нічога ў гэтым не разумееш!
- Шмат ты разумееш! агрызнуўся таўстун.
-Панове, панове! маленькі ўмольна прыціснуў далоні да грудзей. Супакойцеся! А вы, - ён звярнуўся да Холіна, - выкажыце нам свой пункт меркавання. Мы з калегамі яго з задавальненнем выслухаем.
- Шмат ты разумееш! агрызнуўся таўстун.
-Панове, панове! маленькі ўмольна прыціснуў далоні да грудзей. Супакойцеся! А вы, - ён звярнуўся да Холіна, - выкажыце нам свой пункт меркавання. Мы з калегамі яго з задавальненнем выслухаем.
* * *
Скін Скрайф, былы загадчык аддзялення ФІРМЫ, а зараз ужо ніхто, павольна ішоў па доўгім вузкім калідоры былога свайго аддзялення. Не варта было яму зяўляцца сюды, тым больш у такі позні час, ды яшчэ і ў такім стане але што ж рабіць, калі ў кватэры не засталося ані кроплі спіртнога, а тут, у патаемным месцы ў Скрайфа меўся з былых яшчэ часоў даволі значны запас. Толькі б новае кіраўніцтва не дадумалася змяніць коды на замках.
Скін Скрайф у гэты вечар быў, не тое, каб моцна пяны, але і цвярозым назваць яго было нельга. Яго хістала крыху ў бакі, але агульны напрамак ён трымаў цвёрда. Так, зараз налева, потым уніз па прыступках вось і першыя дзверы
Прыклаўшы ключ-код да электроннага замка Скрайф з палёгкай уздыхнуў: коды не змяніліся. Дзверы паслухмяна разыйшліся ў бакі, перад Скрайфам цягнуўся зараз нізкі, цьмяна асвечаны калідор ізалятара.
Самая небяспечная частка шляху была пераадолена, і Скрайф уздыхнуў з палёгкай. І толькі тут заўважыў, што за сталёвай рашоткай адной з камер знаходзіцца чалавек, які ўважліва на яго пазірае
Гэта было так нечакана, што Скрайф нават уздрыгнуў. Нейкі час ён моўчкі глядзеў на незнаёмца, хударлявага маладога чалавека ў акулярах. Аднаго шкельцаакуляры не мелі наогул, другое было надтрэснутым.
-Не трэба пачынаць усё спачатку, - сказаў раптам чалавек за рашоткай. Адказ будзе тым жа
-Які адказ? нічога не разумеючы, прагаварыў Скрайф. Я ў вас, здаецца, ні аб чым такім не пытаўся!
Потым да яго дайшло.
-Вас арыштавалі? спытаўся ён у маладога чалавека, хоць гэта і так было зразумела. За што?
-Маёй жонкай была дзікая кошка, - ціха, без усялякага выразу адказаў той. Я Нікаля Сарджэн. А вы, калі я не памыляюся, Скін Скрайф, загадчык гэтага аддзялення?
-Загадчык гэтага аддзялення машынальна паўтарыў Скрайф. Дакладней, былы загадчык - ён змоўк, больш уважліва паглядзеў на Сарджэна. Дык за што ўсё ж вас арыштавалі? Не за тое, напэўна,, што вы мелі няшчасце быць мужам дзікай кошкі, за гэта не арыштоўваюць А ўрэшце рэшт, мне якая справа! Давайце, я вас вызвалю адсюль! Калі вы не супраць
-Я не супраць! хутка прагаварыў Сарджэн. Я і сам хацеў прасіць вас аб гэтым! Бо мая жонка зараз у небяспецы, а я