Можна, вядома, ставіцца да Уніі па-рознаму, але ў кожным разе будзем памятаць: гэта велізарная і неадемная частка нашага гістарычнага быцця і нашае культуры. Гэта вера мільёнаў беларусаў, вера дзесяці пакаленняў нашых продкаў.
Усталяванне новае веры ішло напачатку няпроста. Гэта сімвалічна засведчыў жыццёвы шлях полацкага арцыбіскупа Ясафата Кунцэвіча.
Найвядомейшы з полацкіх царкоўных уладароў нарадзіўся ў 1580 годзе ва Уіадзіміры-Валынскім на Украіне ў сямі перасяленцаў з Літвы-Беларусі. Пераняўшы ад бацькі-шаўца любасць да кніг, ён юнаком прыехаў у Вільню, каб стаць купцом, зрабіўся прыхаджанінам уніяцкай Святатраецкай царквы і спяваў там у хоры. Здольнага пабожнага хлапца заўважыў віленскі мітрапаліт Іпаці Пацей. Ён узяў Кунцэвіча ў кляштар паслушнікам і адправіў вучыцца ў Віленскую акадэмію. У 1604 годзе, калі Ясафат скончыў курс навук, мітрапаліт сам пастрыг яго ў манахі. Неўзабаве Кунцэвіч стаў іераманахам (манахам у чыне святара), а потым і архімандрытам (ігуменам) Святатраецкага кляштара.
Ясафатаваму ўзыходжанню па царкоўнай лесвіды паспрыяў выпадак. Паміж віленскімі вернікамі ўзнікла спрэчка за храмы. Праваслаўныя вырашылі забіць уніяцкага мітрапаліта. Сярод белага дня каля рынку на старога ўладыку кінуўся з аголенай шабляю мешчанін Іван Тупека. Залаты святарскі ланцуг уратаваў Пацея ад смерці, шабля адно адцяла яму два пальцы. На шчасце, побач апынуўся айцец Ясафат. Ён дапамог параненаму абараніцца, перавязаў яго і давёў да кляштарных муроў.
Пра іераманаха Ясафата гаварыла ўжо ўся Вільня. Будучы полацкі ўладыка вызначаўся выключным красамоўствам. Ён часта прапаведаваў проста на вуліцах і пляцах, смела заходзіў у хаціны да рамеснікаў і ў магнацкія палацы. Ворагі далі яму мянушку «душахват» лавец душ. За заслугі перад уніяцкай царквою, у лона якой ён перавёў тысячы віленчукоў Кунцэвіч быў узведзены ў біскупскі чын.
У першы прыезд Полацк сустрэў яго святочным ходам з абразамі, царкоўнымі і цэхавымі харугвамі. Ад людзей з Вільні гараджане ведалі і пра біскупава ўменне пераканаць самага ўпартага, і пра тое, што гэты яшчэ малады, высокі і танклявы чалавек з вострым поглядам носіць пад адзеннем цяжкія вярыгі і выпрабоўвае свае дух і цела доўгімі пастамі і самабічаваннем.
У першы прыезд Полацк сустрэў яго святочным ходам з абразамі, царкоўнымі і цэхавымі харугвамі. Ад людзей з Вільні гараджане ведалі і пра біскупава ўменне пераканаць самага ўпартага, і пра тое, што гэты яшчэ малады, высокі і танклявы чалавек з вострым поглядам носіць пад адзеннем цяжкія вярыгі і выпрабоўвае свае дух і цела доўгімі пастамі і самабічаваннем.
Зрабіўшыся ў 1618 годзе полацкім арцыбіскупам, Ясафат атрымаў ад вялікага князя і мітрапаліта права на падначаленне сабе ўсіх праваслаўных манастыроў і храмаў у Полацку, Віцебску, Магілёве і Оршы.
У тым самым годзе велікакняжацкія камісары склалі для новага ўладыкі інвентар нерухомай маёмасці, дзе, у прыватнасці, чытаем: «Напервей: двор архиепископский, стоячий в замку Вышнем Полоцком, а мяновите: светлица столовая поземная, старая, в ней окон чотыре, оконницы на завесах, оболонки шкляные и двери одны на завесах з замком нутреным; печь старая побеленая; на противкутое светлице светелка вопокоевая печь новая поливаная; в тыле тое светлицы другая светелка упокоевая за тым упокойцом двое схованье для сена и шопа до возов; подле тое шопы стайня; подле стайни ворота уезные до двора; а подле ворот свирен на подклете, за тым свирном знову ворота великие уезные, и фортка; подле тых ворот звоночок малый, што до столу звонят; подле тых ворот светелка з коморою, окна и двери на завесах за тою светлицею пекарня; на противку пекарни светлица служная, двери и оконницы на завесах, оболон две шклянных; од тое светлицы спижаренка простая, то есть лазня; на противку светелка кухмистровская, в сенех кухня, в боку бровар, подле светелки пивница. Перед вороты уезными того двора церковь соборная Святое Софии» (Вось так тады продкі гаварылі-іпісалі.)
Факты кажуць, што ўладыку Ясафату не заўсёды ставала талерантнасці. Не шкадуючы сябе, гэты чалавек не шкадаваў і іншых.
Кунцэвічу супроцьстаялі абяднаныя ў брацтвы праваслаўныя месцічы, якіх падтрымлівала яшчэ шматлікая праваслаўная шляхта. Шляхцічы скардзіліся сойму: «Той жа біскуп полацкі пяць гадоў трымае ў Оршы і ў Магілёве цэрквы запячатаныя. У Полацку і ў Віцебску няма ні царквы, ні дома, дзе дазволена ў месце набажэнства. Таму месцічы мусяць па нядзелях і на іншыя святы слухаць службу ў полі за местам, і то без святара, бо яму забаронена жыць у месце і паблізу» Уладыка Ясафат быў сынам і ахвярай сваёй нялітасцівай эпохі. Але перш чым распавесці пра яго пакутніцкую смерць, згадаем яшчэ адну выдатную асобу таго часу.
Самым небяспечным супернікам Кунцэвіча ў барацьбе за душы вернікаў быў праваслаўны полацкі архіепіскап Мялеці Сматрыцкі. Выпускнік філасофскага факультэта Віленскай акадэміі, гэты «русін» з Украіны падарожнічаў па Еўропе, потым прыняў у Вільні манаскі пострыг. У манастыры ён напісаў і выдаў «Граматыку славенскую» (па ёй праз сто з лішнім гадоў вучыўся Ламаносаў).