Уладзімір Аляксеевіч Арлоў - Таямніцы полацкай гісторыі стр 85.

Шрифт
Фон

У 1600 годзе Прыдзвінне напаткаў страшэнны голад. Хто не сканаў ад яго, стаў ахвяраю чумнага паморку. У Полацку памерлі пятнаццаць тысяч жыхароў і людзей, што сабраліся сюды з наваколля, шукаючы нейкага паратунку.

1607-ы новая бяда. Верхні замак знішчаны пажарам. Агонь не злітаваўся і над Сафійскім саборам. Паслы Полацкага ваяводства прывезлі з сойма пастанову: «Руины церкви старой святой Софии забудовать и поправить, абы там коштам своим обыватели книги земские и градские своего воеводства ховали». Адбудоваю святыні кіраваў арцыбіскуп (архіепіскап) полацкі і віцебскі Ясафат Кунцэвіч. Як сведчаць дакументы, ён аднавіў старажытныя муры, «а ў чатырох рагавых вежах непатрэбныя вярхі, што царкве ніякай красы не дадавалі, скінуў, а сярэднюю вежу, прыгожа аздобіўшы, зрабіў яшчэ больш высокаю».


Ясафат Кунцэвіч быў уладыка не праваслаўны і не каталіцкі, а уніяцкі. Уніятам ужо належала і святая Сафія, што ў 1620 годзе зноў прыняла вернікаў.



Хто ж такія уніяты?

Пасля дзяржаўнай уніі Кароны і Княства на беларускіх землях пачынае ўзмацняцца каталіцтва, што нясе з сабою пагрозу паланізацыі. У Масковіі тым часам зяўляюцца свае патрыярхі, якія заадно з царамі глядзяць на Літву-Беларусь як на сваю вотчыну і дзеля яе захопу збіраюцца выкарыстаць праваслаўную веру нашых продкаў. Дапамагчы пазбавіцца ад прэтэнзій Варшавы і Масквы, а таксама ад небяспекі рэлігійнае варожасці ў самой краіне магла новая вера, якая паяднала б у адным храме каталіцтва з праваслаўем. Гэта разумелі і свецкія, і духоўныя асобы Вялікага Княства прыхільнікі яго самастойнасці.

Такую веру магла даць рэлігійная Унія.

3 лаціны гэтае слова перакладаецца як адзінства, абяднанне.

Ідэя уніі ажыццявілася ў 1596 годзе на Берасцейскім саборы. Літоўскія-беларускія і русінскія-ўкраінскія праваслаўныя ўладыкі прызналі вяршэнства рымскага папы, але захавалі ўсе свае ранейшыя, «грэцкія» абрады. Вялікі князь Жыгімонт Ваза адразу выдаў прывілей пра зраўнаванне ў правах грэка-каталіцкага духавенства з рыма-каталіцкім і пра вечную падтрымку уніяцкай царквы ўладай.



Пад саборнай граматай аб уступленні ў унію стаіць і подпіс полацкага ўладыкі: «Григореи Герман, милостью Божою архиепископ Полоцкий, владыка Витебский и Мстиславский, рукою властною». Гэта ён 9 кастрычніка 1596 года ў берасцейскай царкве святога Міколы ўрачыста прачытаў напісаны на пергамене тэкст уніі, абвясціўшы гэтым самым пастанову сабора.

Кажучы пра гістарычны лёс беларусаў, некаторыя аўтары параўноўваюць унію з перамогаю пад Грунвальдам. Разгром тэўтонцаў адвёў пагрозу фізічнага вынішчэння продкаў, абяднанне цэркваў выратавала ад смерці духоўнай. Выратавала найперш дзякуючы жывой народнай мове, якая жыла ва уніяцкіх храмах і манастырах у казаннях, у навучанні і царкоўных спевах. У грэка-каталіцкай царкве верніку не трэба было спяваць на незразумелай стараславяншчыне. (Упадзімір Караткевіч быў, магчыма, не надта далёкі ад праўды, калі пісаў, што нашы прабабкі замест «И супдам во гробех живот даровал» старанна выводзілі сваімі галасамі даруй ім, Госпадзі! «I сухі верабей заплот паламаў».)

КОНЕЦ ОЗНАКОМИТЕЛЬНОГО ОТРЫВКА

Ва уніяцкім Сафійскім саборы палачане спявалі:

Ты стварыў, Ты адкупіў,
Ты мяне, Божа, асвяціў.
Няхай Табе, дзе ёсць людзі,
Чэсць і хвала будзе.

Цалуючы Твае раны,
Збавіцелю наш каханы,
Рукі, вочы к небу ўзносім,
Адпушчэння грахоў просім.

0 Марыя! Маці Божа!
Ты найчыста і прыгожа.
Прычыніся к Богу за намі,
Нягоднымі грэшнікамі!

Новая царква стала адной з дзяржаўных рэлігій Рэчы Паспалітай і была падпарадкаваная непасрэдна папу. Яна паступова пераможа як сапраўды народная, таму што будзе абядноўваць большасць хрысціянскага насельніцтва Літвы-Беларусі, найперш сялянаў, і шырока карыстацца мовай народа. Як народную яе разглядалі Кастусь Каліноўскі, Максім Багдановіч, Вацлаў Ластоўскі, а таксама, між іншым, і Фрыдрых Энгельс, які грунтоўна вывучаў гісторыю Рэчы Паспалітай.

У канцы XVIII стагоддзя грэка-католікамі былі тры чвэрткі ўсіх жыхароў Беларусі. Уніяты добра ведалі, што яны не палякі і не расійцы. Таму, як мы пазней убачым, так ненавідзелі унію маскоўскія цары ды іх верныя прыслужнікі ў рызах. Царскі сатрап М. Мураўёў, які атрымае пасля распраў з паўстанцамі Каліноўскага мянушку «вешальнік», цалкам слушна казаў, што уніяты замінаюць «пашыраць рускі дух на беларускіх землях».

Унія пачалася з палітыкі, а працягвалася як лёс народа. Адзін з сучасных яе даследчыкаў пісаў: «Два з паловаю стагоддзі праіснавала уніяцкая царква на Беларусі. Гэты час не быў літасцівы да нашае Бацькаўшчыны. Страта дзяржаўнасці, няўхільнае ўзмацненне нацыянальнага ўціску спачатку паланізацыя, пасля русіфікацыя, выкіданне беларускае мовы з дзяржаўнага ўжытку, забарона беларускага слова ўвогуле, нечуваны духоўны гнёт і ўсё гэта пасля велічы і славы, пасля ўзлёту нацыянальнае культуры й навукі ў азораныя вышыні чалавечага духу. I адзінае, чым трымалася ў тыя жахлівыя часы беларушчына, гэта нацыянальная уніяцкая царква. Яна была дадзена Богам нашаму народу, каб выстаяў ён, не зламаўся пад варожымі бурамі, не знік з твару зямлі, каб знайшоў ён, адкрыў і явіў свету сваю пакутніцкую, сваю святую праўду I яна, уніяцкая царква, гэтая жывая душа Беларусі, давала народу веру ў сваю праўду, давала красу і моц беларускаму духу дзеля творчасці і змагання. I магчыма, дзякуючы толькі ёй, уніяцкай царкве, мы, беларусы, яшчэ ёсць у свеце, і гучыць яшчэ пад вечным небам нашая дзівосная мова».

Ваша оценка очень важна

0
Шрифт
Фон

Помогите Вашим друзьям узнать о библиотеке

Скачать книгу

Если нет возможности читать онлайн, скачайте книгу файлом для электронной книжки и читайте офлайн.

fb2.zip txt txt.zip rtf.zip a4.pdf a6.pdf mobi.prc epub ios.epub fb3