Уладзімір Аляксеевіч Арлоў - Таямніцы полацкай гісторыі стр 17.

Шрифт
Фон

Язычніцкая вера несла ў сабе шмат светлага, такога, ад чаго чалавеку нялёгка адмовіцца. Полацкія князі, разумеючы гэта, тым не менш, не хацелі бачыць сваю зямлю паганскаю выспаю сярод хрысціянскай Еўропы. Яны цвяроза ацэньвалі перавагі, якія давала дзяржаве і яе народу новая вера. Таму Полацк прыняў яе і спрыяў мірнаму пашырэнню Хрыстовага вучэння на ўсім крывіцкім абшары.

Ужо ў 992 годзе была ўтвораная Полацкая епархія. Сёй-той з нашых продкаў мог надзець крыж яшчэ ў час паходаў на хрысціянскую Візантыю. Некаторыя гісторыкі мяркуюць, што хрысціянінам быў князь Рагвалод.

Магчыма, у Полацку ўзнік і першы ва ўсходніх славянаў манастыр. Дапусціць гэта дазваляе скандынаўская «Сага пра хрышчэнне», дзе апавядаецца пра падзеі X стагоддзя. Герой сагі, прылічаны пасля смерці да святых Торвальд Вандроўнік, хрысціўі Іландыю, адкуль выправіўся ў Ерусалім. Заслужыўшы вялікую пашану ў канстанцінопальскага патрыярха, паломнік вяртаўся на радзіму праз усходнеславянскія землі. У «Русіі» ён сканаў і быў пахаваны «ў высокай гары каля царквы святога Іаана, непадалёку Полацка».

Еэтая сага першая па часе крыніца, дзе згадваюцца хрысціяне на полацкіх землях.

Узнікненне полацкага манастыра Іаана Хрысціцеля (Прадцечы) на Востраве, пра які ёсць шматлікія сведчанні, гісторыкі адносяць да XII стагоддзя. Але рэшткі самога манастыра дагэтуль не знойдзеныя, і казаць пра больш дакладны час яго заснавання можна будзе толькі пасля археалагічных даследаванняў. Пакуль што яны вызначылі толькі месца пошукаў.

Што да «высокай гары», дык яна існуе на левым беразе Дзвіны, насупроць Сафійскага сабора, і сёння.

«Аповесць мінулых гадоў», кажучы пра падзеі ў Полацку, пад 1007 годам змяшчае запіс: «Перанесены святыя ў святую Багародзіду».

Першыя кіеўскія (а потым агульнарускія) святыя Барыс і Глеб кананізаваныя, як лічаць сучасныя вучоныя, пасля 1020 года, а перанесеныя ў царкву ў 1072 годзе, пра што ёсць запіс у «Аповесці мінулых гадоў».

Іншых святых ні ў Кіеве, ні ў Ноўгарадзе тады не было і не магло зявіцца, бо царква Кіеўскай Русі знаходзілася ў поўнай залежнасці ад Канстанцінопаля, дзе зацвярджалі любую кананізацыю.

Беларускі гісторык Сяргей Тарасаў мяркуе, што гаворка ў летапісе ідзе пра першых полацкіх і беларускіх святых, якімі маглі быць манашка РагнедаАнастасія, пабожны князь Ізяслаў і княжыч Усяслаў Ізяславіч, які памёр у дзіцячыя гады. Магчыма, да іх быў далучаны і святы Торвальд. Канстанцінопальскі патрыярх мог дазволіць кананізацыю мясцовых святых праз сваю зацікаўленасць у хрысціянізацыі Полацкай зямлі паводле ўсходняга абраду. Княстваж, безумоўна, хацела мець сваіх святых дзеля ўмацавання незалежнасці.

Дарэчы, у Полацку ўжо напэўна існаваў і храм Багародзіцы, бо, як мы пазней даведаемся, у часы Еўфрасінні цэркваў у гонар Божай Маці было ў горадзе дзве старая і новая.

Першы вядомы нам сёння полацкі епіскап Нікіфар быў грэкам. У 1092 годзе з дазволу канстанцінопальскага патрыярха ён стаў мітрапалітам кіеўскім. Значыцца, заняць епіскапскую катэдру ён мог толькі з багаславення таго самага царкоўнага іерарха. Іначай кажучы, Нікіфар прыехаў у Полацк проста з Візантыі.

КОНЕЦ ОЗНАКОМИТЕЛЬНОГО ОТРЫВКА

Першы вядомы нам сёння полацкі епіскап Нікіфар быў грэкам. У 1092 годзе з дазволу канстанцінопальскага патрыярха ён стаў мітрапалітам кіеўскім. Значыцца, заняць епіскапскую катэдру ён мог толькі з багаславення таго самага царкоўнага іерарха. Іначай кажучы, Нікіфар прыехаў у Полацк проста з Візантыі.

Усё сказанае вышэй, як і трывалыя сувязі Полацкага княства з Канстанцінопалем, што выяўляліся і ў дынастычных шлюбах, і ў магутным уплыве візантыйскае культуры, пераконваюць: новая вера прыйшла сюды непасрэдна з Візантыі.

Нягледзячы на тое, што царква абвяшчала вялікім грэхам не толькі размову пра паганства, але і думкі пра яго, хрысціянства на нашай зямлі яшчэ вельмі доўга мірна суіснавала са старым светаўспрыманнем.

Паганцамі ў душы заставаліся і простыя людзі, і некаторыя з вялікіх полацкіх князёў.

Як сведчаць дакументы, у XV-XVI стагоддзях на абшары былой Полацкай дзяржавы ў сялянскім асяроддзі яшчэ нярэдка сустракаліся дахрысціянскія імёны: Жыла, Ждан, Некраш, Размыслаў, Хвалей, Зорна, Нядзелька, Дабрыяна, Міласлава

Нават у XVII стагоддзі праваслаўныя багасловы з абурэннем пісалі: «Шануюць старых бажкоў Леля і Палеля і агідныя Богу іхнія імёны крычаць на ігрышчах. Славяць на вяселлях і матку іх Ладу, і гэтага хрысціянам сцерагчыся трэба, каб унікнуць кары Божай. I нячысціка Купалу славяць, асабліва перад нараджэннем Іаана Хрысціцеля. Хлопцы і дзяўчаты звіваюць сабе вянкі з некаторых траў і ўскладаюць іх на галовы і па вадзе пускаюць, забыўшыся пра імя Госпада нашага. I агонь раскладаюць на тым дяблавым ігрышчы, і скачуць праз яго, і карагоды вакол яго водзяць, і шмат чаго іншага на тых ігрышчах учыняюць, пра што і пісаць непрыстойна. I на свята Нараджэння Хрыстовага славяць нячысціка Каляду, і ўсё гэта спакусы дяблавы. Ёсць і такія, што твары свае і ўсю гожасць чалавечую, на падабенства Божае створаную, хаваюць пад маскамі, на дяблаў узор зробленымі, і тым як быццам Бога нашага дакараюць, пагарджаючы стварэннем рук ягоных». Гэтыя словы маюць непасрэднае дачыненне да Полаччыны, дзе карані паганскае веры былі асабліва глыбокія.

Ваша оценка очень важна

0
Шрифт
Фон

Помогите Вашим друзьям узнать о библиотеке

Скачать книгу

Если нет возможности читать онлайн, скачайте книгу файлом для электронной книжки и читайте офлайн.

fb2.zip txt txt.zip rtf.zip a4.pdf a6.pdf mobi.prc epub ios.epub fb3