Уладзімір Аляксеевіч Арлоў - Таямніцы полацкай гісторыі стр 141.

Шрифт
Фон
КОНЕЦ ОЗНАКОМИТЕЛЬНОГО ОТРЫВКА

На Каляды 1815 года ўсіх пецярбургскіх сябраў Таварыства Ісуса чакаў падарунак у выглядзе высылкі ў Полацк. У наступным годзе акадэмія мусіла спыніць наданне навуковых ступеней. 3 1817-га ў Полацкай альмаматэр маглі навучацца толькі студэнты каталіцкага веравызнання. Гуртку пецярбургскіх арыстакратаўкаталікоў на чале з графамі А. Разумоўскім і Ф. Растапчыным і княгінямі В. Галавіной i А. Галіцынай удавалася нейкім чынам стрымліваць ціск на акадэмію, аднак пасля таго, як у лютым 1820 года памёр Тадэвуш Бжазоўскі, ворагі ордэна перайшлі ў рашучы наступ. Тым больш, галоўны абаронца акадэміі Жазэф дэ Мэстр ужо вымушаны быў пакінуць Расію і жыў у Неапалі. Цвёрдая пазіцыя апошняга полацкага рэктара Раймунда Бжазоўскага паўплываць на развіццё падзеяў не магла.

Увесну 1820 года з царскай канцылярыі выйшаў указ: «Иезуитов, как забывших священный долг не только благодарности, но и верноподданической присяги и потому недостойных пользоваться покровительством российских законов, выслать под присмотром полиции за пределы государства и впредь ни под каким видом и наименованием не впускать в Россию. Полоцкую иезуитскую академию и подведомственные ей училища упразднить». На той час у Полацку было 120 сябраў Таварыства Ісуса. Яго маёмасць апячаталі, кожнаму, хто адмовіўся пакінуць ордэн, выдалі ад 25 да 50 чырвонцаў і пад наглядам паліцыі завезлі на паштовых конях на мяжу імперыі.


Педагогі і многія выхаванцы Полацкай акадэміі рассеяліся па свеце, зрабіўшы вялікі ўнёсак у культуру шмат якіх краін і народаў.

Прафесар філасофіі Вінцэнт Бучынскі (гэта ён, як мы памятаем, заснаваў «Месячнік Полацкі») надрукаваў у Вене свае трохтомавыя «Філасофскія разважанні» «Метафізіку», «Этыку» і «Логіку». Яны трапілі да рук бельгійскага караля, і той асабіста запрасіў Бучынскага на пасаду прафесара філасофіі Лювенскага універсітэта.

Сярод выгнаннікаў апынуўся і полацкі студэнт Джордж Браўн, сын італьянкі Марыі Росі і англічаніна Джона Браўна, што служыў лейбмедыкам у жонкі імператара Паўла I. Бацькі аддалі хлопчыка ў заснаваны Грубэрам пецярбургскі калегіум. Пасталеўшы, ён выправіўся ў Полацк, дзе ў 1817 годзе стаў сябрам Таварыства Ісуса і паступіў на філасофскі факультэт Акадэміі. Змушаны пакінуць межы імперыі, Джордж Браўн доўгія гады аддаў выкладанню ў езуіцкіх калегіумах Цярнопаля і Львова, што ўваходзілі тады ў склад Аўстрыі. Вольны час ён прысвячаў вывучэнню гісторыі ордэна ў Беларусі і Польшчы. У выніку быў створаны напісаны на лаціне унікальны біябібліяграфічны слоўнік пад назваю «Бібліятэка пісьменнікаў польскай часткі Таварыства Ісуса». Туды ўвайшлі звесткі пра ўсіх сяброў ордэна, якія жылі з 1564 да 1852 года ў Беларусі, Літве і Польшчы і пакінулі прыкметны след у літаратуры, гісторыі, філасофіі, тэалогіі, педагогіцы і гэтак далей. Былы студэнт таго ж філасофскага факультэта Упадзіслаў Кяйноўскі пераклаў слоўнік на польскую мову, і ён выйшаў у 1862 годзе асобнай кнігай у Познані. Браўн, які пасля ўступлення ў ордэн атрымаў імя Юзаф, сканаў у 1879-м у Львове, пакінуўшы рукапісную гісторыю езуітаў у Беларусі. Цяпер гэты манументальны манускрыпт захоўваецца ў рымскім архіве Таварыства Ісуса.

Яшчэ адна выбітная асоба, чый лёс звязаны з Полацкай акадэміяй, а потым са Злучанымі Штатамі Амерыкі айцец Францішак Дзеружынскі. Ён зявіўся на свет у 1779 годзе ў Оршы і быў, як сцвярджае яго біёграф Вітаўт Кіпель, нашчадкам старажытнага шляхецкага роду Дзеружынскіх-Ястрабцоў Пятнаццацігадовым юнаком ён уступіў у Полацку ў Таварыства Ісуса. Скончыўшы ў калегіуме чатырохгадовы курс тэалогіі, Дзеружынскі быў рукапакладзены ў святарскі сан. Нейкі час перад гэтым ён выкладаў французскую мову, фізіку і музыку ў адчыненым полацкімі езуітамі калегіуме ў Пецярбургу, пасля чаго вярнуўся ў Полацк, дзе чытаў курсы расійскай мовы, дагматычнай тэалогіі і апалагетыкі.

Забарона ордэна ў імперыі прывяла айца Францішка ў Італію. Балоння, востраў Эльба, Порта-Ферарыо, Рым... Кіраўніцтва Таварыства Ісуса накіроўвае Дзеружынскага разам з яшчэ некалькімі полацкімі выгнанцамі ў ЗША. Месца прызначэння Джорджтаўнскі каледж (крыху пазней універсітэт, які існуе і цяпер) у Вашынгтоне, дзе былы палачанін чытае тэалогію. Праз два гады Францішак Дзеружынскі становіцца на чале езуітаў Злучаных Штатаў.

У штаце Місуры ён стварае ордэнскі навіцыят і шэраг місіянерскіх школ, выпускнікі якіх працуюць сярод індзейцаў. Неаспрэчная заслуга нашага суайчынніка адкрыццё ў 1829 годзе Сент-Луіскага універсітэта. Дзякуючы намаганням айца Францішка      горад Уорчэстар, штат Масачусетс, таксама атрымлівае новую навучальную ўстанову каледж святога Крыжа. Інтрыгі каталіцкай іерархіі ЗША прыводзяць да адыходу Дзеружынскага ад кіраўніцтва амерыканскімі сябрамі ордэна, але ён не пакідае сваіх клопатаў на ніве асветы і дабрачыннасці: выкладае ў Джорджтаўнскім універсітэце, усяляк дапамагае беларускім эмігрантам паўстанцам 18301831 гадоў. Апошні зямны прыстанак ён знаходзіць у горадзе Фрэдрыку, штат Мерылэнд, дзе ў свой час адчыніў каледж святога Яна.

КОНЕЦ ОЗНАКОМИТЕЛЬНОГО ОТРЫВКА

Ваша оценка очень важна

0
Шрифт
Фон

Помогите Вашим друзьям узнать о библиотеке

Скачать книгу

Если нет возможности читать онлайн, скачайте книгу файлом для электронной книжки и читайте офлайн.

fb2.zip txt txt.zip rtf.zip a4.pdf a6.pdf mobi.prc epub ios.epub fb3