Уладзімір Аляксеевіч Арлоў - Таямніцы полацкай гісторыі стр 136.

Шрифт
Фон

Горад яго дзяцінства Вена, год нараджэння 1740-ы. У дваццаць пяць гадоў Габрыэль уступіў у Таварыства Ісуса і рыхтаваў сябе да місіянерскай працы ў Кітаі. Забарона дзейнасці ордэна змусіла змяніць планы і ў 1784 годзе зявіцца ў Полацку.

Спачатку ён выкладаў у калегіуме матэматыку, механіку, эксперыментальную фізіку, маляванне і архітэктуру ды рупліва абсталёўваў кабінеты і аўдыторыі ўсім неабходным для заняткаў і для таго, каб уразіць любога госця. Частку прыладаў прывезлі з замежжа, большасць зрабілі ў полацкіх майстэрнях, прычым аўтарам шматлікіх вынаходак быў сам Грубэр. У астранамічнай зале, напрыклад, знаходзіўся тэлескоп даўжынёю восем футаў[20] і яшчэ тры рэфлектарныя тэлескопы, барометры, тэадаліты, экватарыялы, секстанты, квадранты, тры астранамічныя гадзіннікі, нябесны і зямны глобусы. Калекцыя мінералагічнага кабінета зрабіла б гонар любому універсітэту: алмазы, рубіны, смарагды, сапфіры, гранаты, тапазы, узоры глебы, руды і металаў, залатыя, плацінавыя і срэбныя самародкі. У фізічным кабінеце стаялі тры электрычныя машыны і электрафор болей за шэсць футаў у дыяметры.

Нагадаю, што яшчэ ідзе XVIII стагоддзе.

Вучоныя майстры захапляліся рознымі аптычнымі і механічнымі эфектамі. Непадрыхтаванаму наведніку калегіума здавалася, што ён трапіў у сапраўднае царства дзівосаў. Зірнуўшы ва ўштукаванае ў вакно ўвагнутае люстэрка, можна было ўбачыць самога сябе на крыжы над званіцаю базылянскага кляштара. Па залах ездзіў у калясцы Купідон, у краме гандляваў купец-робат яшчэ адзін твор полацкіх механікаў. Пра галоўнае калегіумнае дзіва паведамляе том III «Живописной России»: «Чудовищною редкостью, приводившею в восторг и трепетное любопытство, служила колоссальная говорящая человеческая голова. Высоко в стене, почти под потолком, вделана была голова старца с длинными седыми волосами.

Подвижная, c глазами, принимавшими разные выражения, и, главное, говорящая на всех употребительных языках, голова эта, понятно, приводила в недоумение, восторг и в то же время возбуждала страх. Иезуит, сопровождавший посетителей музея, приглашал их задавать какие угодно и на каком угодно языке вопросы. Голова немедленно отвечала внятно, громко, логично, с полным знанием обстоятельств и обстановки спрашивавшего, так что тот приходил просто в ужас».

Езуіцкі збор рэдкасцей меў мноства мастацкіх вырабаў з каштоўных камянёў, каралу і бурштыну. Ад выгляду ўсіх гэтых табакерак, пячатак, мазаік, кубкаў разбягаліся вочы. Захапленне ў гасцей выклікалі зробленыя са слановай косці партрэт Кацярыны Вялікай у срэбнай асадзе і яйка з мініяцюрнымі шахматамі, шашкамі і кеглямі. Сем ёмістых скрынак займала нумізматычная калекцыя. Дадайце сюды археалагічныя знаходкі, кітайскі посуд, біўні мамантаў, зброю розных плямёнаў і народаў, рукапісы старажытных актаў, велізарную калекцыю ракавін Адметнасцю Полацкага музея была прызначаная для заняткаў маляваннем зала архітэктонікі з унікальным зборам копій і мадэляў старажытных будынкаў, мастоў, калонаў.

КОНЕЦ ОЗНАКОМИТЕЛЬНОГО ОТРЫВКА

Прайшоўшыся па залах музея, пабудаванага па тыпу кунсткамеры і адчыненага ў 1787 годзе, затрымаемся ў карціннай галерэі. Яе, як і музей, таксама стварыў Габрыэль Грубэр. Ад напісаных на дрэве карцін Рубенса «Смерць Архімеда» і «Пошукі Архімедавай магілы» пяройдзем да вельмі добрых копіяў з Рафаэля і Тыцыяна. На процілеглай сцяне цэлы шыхт партрэтаў еўрапейскіх манархаў, побач з якімі дзеячы Рэфармацыі Марцін Лютэр і Жан Кальвін. Скульптуры, дзве тысячы гравюраў. Некалькі вялікіх палотнаў самога Грубэра, майстра перспектывы і аўтара вельмі прафесійных фрэскавых размалёвак музейных сценаў. Мастацкі летапіс калегіума ў выглядзе дзесяткаў выяваў вядомых педагогаў і выпускнікоў. Адзін з гэтых партрэтаў магістра архітэктуры і жывапісу Язэпа Прозара захоўваецца сёння ў Маскве, другі прафесара старажытных усходніх моваў Міхала Квіена у калекцыі Беларускага мастацкага музея.

Яны могуць належаць пэндзлю мастака I. Дарэці, які працаваў у Полацку ў 60-я гады XVIII стагоддзя.

Ваша оценка очень важна

0
Шрифт
Фон

Помогите Вашим друзьям узнать о библиотеке

Скачать книгу

Если нет возможности читать онлайн, скачайте книгу файлом для электронной книжки и читайте офлайн.

fb2.zip txt txt.zip rtf.zip a4.pdf a6.pdf mobi.prc epub ios.epub fb3