Уладзімір Аляксеевіч Арлоў - Таямніцы полацкай гісторыі стр 124.

Шрифт
Фон

Падняўшыся на вежу езуіцкага сабора, генерал Вітгенштэйн камандаваў абстрэлам праціўніка, што акопваўся ў Задзвінні (тое месца палачане дагэтуль называюць Батарэяй). 11 кастрычніка расійцы фарсіравалі раку і пачалі пераслед варожых аддзелаў. На маршы салдаты спявалі складзеную ў тыя дні песню:

Как из-за рвов, из-за окопов
Сен-Сир лыжи навострил.
Витгенштейн второй Суворов,
Полоцк новый Измаил

За плячыма ў іх заставаўся абязлюднены і галодны горад. Перад вайною ён меў дванаццаць вуліц, восем вулачак, 29 завулкаў, 1300 дамоў і 9 тысяч жыхароў. Вайна перапланавала Полацк па-свойму і ў некалькі разоў скараціла яго насельніцтва. Ёсць звесткі, што падчас кампаніі 1812 года памерла ад голаду і хваробаў дзве тысячы полацкіх яўрэяў. Наведаўшы Полацк праз шэсць гадоў пасля вайны, лейб-гвардзеец Фінляндскага палка будучы дзекабрыст А. Розен яшчэ бачыў у прадмесцях глыбокія акопы і чалавечыя косці на месцы баёў.

Неўзабаве пасля вайны 1812 года праз Полацк ехаў ужо вядомы нам з папярэдняга раздзела расійскі навуковец і шпіён Аляксандр Башняк, які занатаваў такія ўражанні: «Горад даволі дрэнна збудаваны, вуліцы прамыя, крамы мураваныя, але ўвагі не вартыя, затое на чатырохвугольны пляц паглядзець прыемна: з аднаго боку ён упрыгожаны езуіцкім кляштарам і акадэміяй, з другога дамініканскім, а з двух іншых мураванымі скарбовымі і прыватнымі дамамі, крытымі бляхай або дахоўкаю 3 іншых будынкаў заслугоўвае ўвагі грэка-рускі манастыр на беразе Дзвіны, мураваны, пад бляшаным дахам. Прадмесце за Дзвіной пабудаванае бедна, але аздобленае мураваным бернардзінскім кляштарам. Полацк вельмі пацярпеў ад вайны; шмат якія дамы пашкоджаныя ядрамі, а некаторыя і зусім зруйнаваныя або спаленыя Пераехаўшы па драўляным мосце цераз Палату і абмінуўшы Пецярбургскі бок, статую абаронцы горада святога Яна, французскія ўмацаванні і батарэі, ехаў я далей праз бярозавыя лясы і гаі да мястэчка Белае, што складалася з аднаго мураванага касцёла і карчмы». У Клясціцах падарожнік не заўважыў ніякіх слядоў «адчайнай бітвы, ад якой залежаў магчыма, лёс Пецярбурга».

КОНЕЦ ОЗНАКОМИТЕЛЬНОГО ОТРЫВКА

Даваенная колькасць жыхарства ў горадзе аднавілася толькі ў сярэдзіне XIX стагоддзя, але і тады насельнікаў у Полацку было не болей, чым за князем Усяславам Чарадзеем.

Падымаючыся з руінаў, горад значна змяніў свой твар. Замкі зусім страцілі абарончую значнасць, на Ніжнім палачане ўжо ставілі сялібы. Равы пакрысе заплылі зямлёю. Астрогі і вежы сталі даўнім успамінам.

Аб ваенным ліхалецці нагадвалі памяткі тых дзён. У калідорнай сцяне езуіцкага кляштара захрасла шасціфунтавае ядро, якое, згодна з паданнем, параніла маршала Удзіно. Пазней, калі ў старадаўніх мурах адчынілі кадэцкі корпус, над ядром выбілі на мядзянай пластцы дату здабыцця Полацка. Выява рэліквіі стане эмблемаю навучальнай установы, і з аздобленых ёю парцалянавых куфляў будуць у 1910 годзе піць «русский мед» удзельнікі святкавання 75-годдзя корпуса.

На пачатку мінулага стагоддзя на гарадскіх могілках яшчэ можна было знайсці помнік над прахам афіцэраў 3-й дружыны пецярбургскага апалчэння. Вечным помнікам стаў мост цераз Палату, што палачане называюць Чырвоным не з прычыны нейкіх рэвалюцыйных падзеяў, як мне аднойчы давялося пачуць з вуснаў ідэйна падкаванага гіда, а ад крыві, што заліла мост і афарбавала ваду ў рэчцы ў ноч штурму горада Вітгенштэйнам.

7 верасня 1850 года, у гадавіну Барадзінскай бітвы, на корпусным пляцы быў адкрыты 25-метровы манумент перамогі расійскай зброі ў Полацку. На ўрачыстасці прысутнічаў спадкаемец трона будучы імператар Аляксандр II, які праз трыццаць гадоў загіне на набярэжнай Кацярынінскага канала ў Пецярбургу ад бомбы беларуса-нарадавольца Ігната Грынявіцкага.

Помнік зрабіўся адной з найадметнейшых дэталяў гарадскога краявіду. Падаю яе апісанне з кнігі В. Вікенцьева «Полоцкий кадетский корпус»: «Памятник представляет восьмистороннюю пирамиду, увенчанную чешуйчатым куполом с позолоченным крестом. Основание его круглое; средняя часть украшена восьмью бронзовыми, золочеными орлами, поставленными на колоннах, которые поддерживают верхнюю коническую часть. Общая высота памятника 33 аршина и 5 вершков. На двух противоположных его сторонах начертаны золотыми буквами следующие надписи: на стороне, обращенной к Витебской улице,  «Битва при Полоцке 5 и 6 августа и взятие сего города приступом 7 октября 1812 года. Поражение Удино и Сен-Сира графом Витгенштейном»; на стороне, обращенной к Николаевскому собору,  «Взято в плен неприятеля 4500 человек, отбито 3 орудия». Под этой надписью находится в киоте образ святых Сергия и Вакха, в день памяти которых, т. е. 7 октября, войска наши вступили в Полоцк. Памятник окружает ограда из железных цепей, подвешенных между 20 круглыми чугунными тумбами. На уступе второго яруса к верхней стороне карниза привинчена чугунная граната, найденная в земле, когда была вырыта яма для закладки фундамента памятника. Отливка его произведена в Луганском заводе Екатеринославской губернии и обошлась в 58 000 руб., а постановка в 14 721 руб. 94 коп. Употреблено металла 13 486 пудов 8 фунтов (чугуна 13 417 пуд. 26 фун., бронзы 55 пуд. 24 фун., железа 12 пуд. 38 фун.)».

Ваша оценка очень важна

0
Шрифт
Фон

Помогите Вашим друзьям узнать о библиотеке

Скачать книгу

Если нет возможности читать онлайн, скачайте книгу файлом для электронной книжки и читайте офлайн.

fb2.zip txt txt.zip rtf.zip a4.pdf a6.pdf mobi.prc epub ios.epub fb3