Уладзімір Аляксеевіч Арлоў - Таямніцы полацкай гісторыі стр 113.

Шрифт
Фон

Чацвёртым губернатарам Полацкага намесніцтва ў 1784 годзе, паводле пратэкцыі ўсемагутнага кацярынінскага фаварыта князя Пацёмкіна, быў прызначаны Аляксандр Лунін, чый радавод, як прызнаваўся сам намеснік, пачынаўся «з Польшчы».

КОНЕЦ ОЗНАКОМИТЕЛЬНОГО ОТРЫВКА

Нашчадак ліцвіна Луні выявіў сябе асобай досыць неардынарнаю і вартай пэўнай увагі будучых служак музы Кліо. Пагатоў, захаваліся трохтомавыя губернатаравы запісы, што дазваляюць уявіць побыт, звычаі і ўзровень адукаванасці тагачаснага высокапастаўленага расійскага чыноўніка і яго акружэння.

У доме ў Луніна жылі шасцёра афіцыянтаў і апальшчыкаў, якіх гаспадар ледзьве не штодня муштраваў, як вытанчана падаваць на стол, разліваць віно і запальваць свечкі. У вольны ад службы час ён аддаваўся такому арыгінальнаму захапленню, як складанне рэцэптаў ад чумы і каросты, а таксама нібыта вынайшаў рэцэпт «лучшего русского пива». Дзеці ў сямі нараджаліся кожныя два гады. Старэйшага сына аддалі ў навучанне полацкім езуітам, астатніх выхоўвалі французскія гувернёры Бугрэ і Мелер. Царскі намеснік паспяхова спалучаў выкананне дзяржаўных абавязкаў з паляваннем. Губернскі пракурор I. Мендзялееў даносіў у Сенат, што Лунін мог на цэлы месяц адлучыцца «в поля на звериные ловли» або што, насамрэч знаходзячыся ў Маскве, пасылаў падначаленым «предписания, будто бы он обозревал в некоторых местах Полоцкой губернии дворцы и станции, но такового обозрения совсем не делал».

Тым не менш праз пяць гадоў губернатарства гэты шылахвост атрымаў чын генерал-паручніка. Аднак радасць з такой нагоды азмрочылі вялікія пазыкі. Лунін мусіў адмовіцца ад паслугаў апошняга гувернёра і пусціў мужчынскую слязіну, калі з дому ўцёк кухар, які каштаваў 250 рублёў.

У чаканні «почетной отставки на полном жалованьи» губернатар спрабаваў займацца прадпрымальніцтвам, але найбольш аддаваўся марам, сярод якіх ганаровае месца займалі намеры завесці ў губерні пчол у шкляных вуллях і разводзіць на Полаччыне шаўковых чарвей-папрадух. Падобныя пражэкты тады ў Расіі нікога асабліва не здзіўлялі. Сама Кацярына II у лісце да Вальтэра пісала, што «была бы рада, если б экватор изменил свое положение: приятна мысль, что через 2000 лет Сибирь будет покрыта апельсиновыми и лимонными деревьями». У адзін цудоўны дзень полацкі намеснік прачнуўся з думкаю падзяліцца з адукаванай імператрыцаю сваімі ведамі і грандыёзнымі планамі, дзеля чаго ўступіў у сталічнае Вольнае эканамічнае таварыства і заняўся навуковым апісаннем даверанай яму губерні. Вынікі праведзенай Луніным у 1791-1792 гадах этнаграфічнай экспедыцыі сапраўды ўражваюць. Былі, у прыватнасці, зробленыя глыбокія высновы пра тое, што жыхары Прыдзвіння займаюцца «простым хлебопашеством и безрасщотным курением вина, имеют отвращение к городской жизни, все ходят пешком и один перед одним не выставляются»

Падначаленым няўрымслівага губернатара быў Францішак Рысінскі, што меў у Полацкім павеце маёнтак і займаў у намесніцтве розныя досыць высокія пасады. Замест даносаў на начальніка ён пісаў па-польску і па-беларуску зграбныя эпіграмы, лірычна-філасафічныя і гумарыстычныя вершы, якія пашыраліся ў спісах і вусна. Сярод аматараў паэтычнай музы Рысінскага быў і полацкі маршалак С. Грабніцкі, што сабраў нямала твораў земляка ва ўласным архіве.

Яшчэ адна, здаецца, зусім невядомая цікавостка з полацкае мінуўшчыны. У 1796 годзе ў Полацку пачалося абсталяванне манетнага двара з гадавой прадукцыйнасцю 1 мільён рублёў. Аднак двор так і не пачаў працы, бо ў снежні таго ж года імператар Павел I падпісаў указ пра спыненне падрыхтоўчае працы. На наступны дзень выйшаў указ пра скасаванне Полацкай губерні. (Вядома, што пасля гэтага выхаванец імператарскай Акадэміі мастацтваў гравёр Самуіл Аляксееў з полацкага манетнага двара паступіў на пецярбургскі.)

Полацк страціў магдэбургскія вольнасці і быў прыраўняны да іншых гарадоў імперыі. Судовымі ды маёмаснымі справамі і размеркаваннем падаткаў займаўся магістрат. Выбарная гарадская дума мусіла клапаціцца пра добраўпарадкаванне і кіравала гаспадарчым жыццём: збірала падаткі, здавала ў арэнду гасцініцы, корчмы, млыны. Да 1800 года горад меў каменданта, пасля гараднічага. Мяркуючы па прозвішчах (губернскі паштмайстар Раўшэрт, камендант генералмаёр фон Рытэр, губернскі маршалак Корф), у Прыдзвінні Кацярына часта рабіла стаўку на немцаў.


Беларускі народ галасаваў за «ўзяднанне» нагамі: за два дзесяцігоддзі пасля трагічнага 1772-га з захопленага Расіяй абшару Полацкага, Віцебскага і Мсціслаўскага ваяводстваў за мяжу ў Вялікае Княства Літоўскае перайшло больш за 30 тысяч сялянаў. У сваіх нотах кацярынінскі ўрад называў гэтыя ўцёкі «неразумнай эміграцыяй», ацэньваючы агульную колькасць перасяленцаў з імперыі ў 300 тысяч «голов».

КОНЕЦ ОЗНАКОМИТЕЛЬНОГО ОТРЫВКА

Але далёка ўцячы ад двухгаловага арла паспаліты чалавек не мог. У 1793 годзе Расія, Аўстрыя і Прусія ўчынілі новы разбор Рэчы Паспалітай, у выніку чаго царская імперыя захапіла цэнтральную Беларусь. Апошні полацкі ваявода Тадэвуш Жаба развітаўся з пасадай: левабярэжная частка ваяводства была далучаная да Полацкага намесніцтва.

Ваша оценка очень важна

0
Шрифт
Фон

Помогите Вашим друзьям узнать о библиотеке

Скачать книгу

Если нет возможности читать онлайн, скачайте книгу файлом для электронной книжки и читайте офлайн.

fb2.zip txt txt.zip rtf.zip a4.pdf a6.pdf mobi.prc epub ios.epub fb3