Уладзімір Аляксеевіч Арлоў - Таямніцы полацкай гісторыі стр 105.

Шрифт
Фон

Весткі з суседняй дзяржавы прыходзілі пераважна застрашлівыя. Вакол Масквы лютавалі разбойнікі. Урад вёў сапраўдную вайну са стараверамі, якіх палілі, выкопвалі з магіл і кідалі сабакам. Паспаліты люд не меў чым пасаліць лусту хлеба, дый самога хлеба было ў адшчык. Пятрова «дщерь» імператрыца Лізавета рвала языкі тым, хто сказаў неасцярожнае слова пра яе ці пра выпісанага ёю сабе на замену немца.

Пётр III завёў у войску палачную дысцыпліну. За дробную правіну салдат мог атрымаць смяротную «норму» ў дзве-тры тысячы ўдараў. Цар не толькі выбіваў душы са старых грэнадзёраў, але і лупцаваў прыдворных, прычым самых знакамітых Нарышкіных, Строганавых. Шляхціч Вялікага Княства Літоўскага не прысніў бы такога і ў страшным сне, бо войска ў нашай дзяржаве было прафесійнае, а дваранства свабодным станам, а не «холопами государевыми».

У Рэчы Паспалітай манархаў выбіралі, у Расіі забівалі. Пятра III прыхільнікі Кацярыны браты Арловы зарэзалі кінжалам, а потым яшчэ, дзеля пэўнасці, і душылі. Твар у нябожчыка так учарнеў, што, калі яго выставілі перад пахаваннем у Аляксандра-Неўскай лаўры, людзі ў глаху адхістваліся ад труны: там ляжаў не імператар, а чарнаскуры эфіоп. Пецярбуржцы шапталіся, быццам хаваюць не цара, а яго арапа-камердынера. Народу «высочайше» паведамілі, што «бывший император волею Божьей внезапно скончался от геморроидального припадка и прежестокой боли в кишках». Спыняцца каля дамавіны было забаронена, гэтаксама як і сумнявацца ў афіцыйным тлумачэнні смерці. Парушальнікі пазбаўляліся языка і навечна ехалі ў Сібір.

Дадзім права сказаць пра тагачасныя парадкі ў імперыі расійскаму даследчыку Тэльбергу, які ў 1912 годзе выдаў кнігу «Законность в России». «При московских царях,  піша ён,  круг политических преступлений допускал широкое толкование. К ним относилось все, что таковым считал носитель верховной власти Извещение о «государьских лиходеях» почиталось нравственным долгом. Постепенно политический извет обрел черты обязанности, подкрепленной угрозой: уклонившегося от доноса «казнити смертию безо всякия пощады». Если жены и дети «тех изменников про тое измену ведали, и их по тому же казнити смертию. А буде кто изменит, а после его в московском государстве останутся отец или мати, или братья родные и неродные, или дядья или иной кто в роду, да буде допряма сыщется, что они про измены ведали, и их казнити смертию»». Злачынцаў трэба было хапаць хутка і таемна «ночным временем, чтобы никому не было ведомо».

КОНЕЦ ОЗНАКОМИТЕЛЬНОГО ОТРЫВКА

Ад царскіх законаў і ад голаду, ад прыгоннага ўціску ў Вялікае Княства з Расіі штогод уцякалі тысячы людзей. Цэлымі сёламі ў суседнюю талерантную краіну перасяляліся стараабрадцы. Шмат з іх асела на Полаччыне, напрыклад, у вёсцы Жарцы, дзе і цяпер жывуць іх нашчадкі, якіх дагэтуль называюць маскалямі. Вядома, што ў 1763 годзе ў адным толькі Мсціслаўскім ваяводстве Вялікага Княства Літоўскага жыло блізу 50 тысяч уцекачоў з адарванай ад нашай дзяржавы ў 1667-м беларускай Смаленшчыны.

Пра гэта савецкія «герадоты», зразумела, маўчалі, старанна вышукваючы нешматлікія прыклады перасялення ў адваротным напрамку або проста падтасоўваючы факты. Між тым расійскі гісторык С. Салаўёў піша, што ў сярэдзіне XVIII стагоддзя ўрад імператрыцы Лізаветы Пятроўны вымагаў ад сойма Рэчы Паспалітай вярнуць мільён (!) уцекачоў. Але дыпламатычныя дэмаршы ў імперыі ва ўсе часіны былі другарадным палітычным сродкам. У 1735 годзе царскі палкоўнік Сыцін напаў на памежны літоўскі-беларускі горад Ветку, дзе сяліліся стараверы, захапіў 14 тысяч уцекачоў і пагнаў іх на здзекі назад у Расію. Гэты рэйд быў не адзіны. Як бачым, калі звярнуцца да фактаў, выдумка аб нечуваным прыгнёце праваслаўных у Рэчы Паспалітай увачавідкі распаўзаецца па швах.

3 другой паловы XVIII стагоддзя ў расійскіх архівах захавалася багата дакументаў, у якіх царскае чынавенства і памешчыкі памежных губерняў тлумачаць падставы шматтысячных перасяленняў сваіх сялянаў у Літву-Беларусь. Пскоўскія землеўладальнікі бачылі прычыну ў тым, што «в России крестьяне подвержены как государственным податям, так и прочим разным отягощениям». Дваране суседняга з Полаччынай Апочацкага павета ўдакладнялі: «всем в России живущим крестьянам ведомы литовские поведения, что всякии их житель по их вольности имеет винную, соляную продажу и что у них набора рекрутского не бывает, равно и сбора для платежа казенных податей». На пачатку свайго царавання Кацярына II атрымала ад сенатара П. Паніна дакладную запіску з падрабязным пералікам «обстоятельств, делающах поползновения к побегам из России»: «строгость духовенства к раскольникам»; наборы рэкрутаў ды іх утрыманне, як скаціны, «до отправления к полкам»; «ничем не ограниченная помещичья власть с употреблением подданных в работы, не только превосходящае примеры ближних заграничных жителей, но частенько у многих выступающих из сносности человеческой»; «возвышение цен без уважения ближнего заграничного примеру соли, без коей никто питаться не может» і гэтак далей. Значыцца, хітравалі тыя памежныя памешчыкі, якія даносілі ў Пецярбург, што іх халопы ўцякаюць «безо всякого от владельцев своих отягощения и безо всяких на то резонов», ды яшчэ і «клевещут на господские тяглы».

Ваша оценка очень важна

0
Шрифт
Фон

Помогите Вашим друзьям узнать о библиотеке

Скачать книгу

Если нет возможности читать онлайн, скачайте книгу файлом для электронной книжки и читайте офлайн.

fb2.zip txt txt.zip rtf.zip a4.pdf a6.pdf mobi.prc epub ios.epub fb3