Уладзімір Аляксеевіч Арлоў - Таямніцы полацкай гісторыі стр 104.

Шрифт
Фон

Грабніцкі паспяхова і мірна перавёў у унію праваслаўных жыхароў Барысава. Ён быў адной з галоўных дзейных асобаў на царкоўным саборы ў 1720 годзе ў Замосці. Сабор вядомы тым, што ўніяты пагадзіліся на ім з некаторымі рымскімі дагматамі: пра сыходжанне Святога Духа не толькі ад Бога-Бацькі, але і ад Бога-Сына; пра бязгрэшнасць рымскіх папаў; пра невядомы праваслаўным чысцец, дзе душа ачышчаецца ад грахоў, каб трапіць у рай. Было таксама ўстаноўленае свята ў гонар святога Ясафата Кунцэвіча. Пасля сабору ва уніяцкіх храмах пачалі здымаць іканастасы. Да адыходу ад праваслаўя не столькі прычыняліся намаганні Рыма, колькі штурхала агрэсіўная палітыка, якую вялі ў дачыненні да Літвы-Беларусі праваслаўныя расійскія цары. У той час пераважная большасць палачанаў, як і ўсіх беларусаў, малілася Богу ўжо ва ўніяцкіх храмах.

Уладыка Фларыян нястомна клапаціўся пра ўмацаванне базылянскага ордэна, і гэта прывяло яго да барацьбы з полацкімі езуітамі. Мітрапаліт лічыў, што кароль і вялікі князь літоўскі Сцяпан Батура перадаў ім маёмасць праваслаўных манастыроў незаконна. Доўгі судовы працэс, паводле адных звестак, уладыка выйграў а паводле другіх прайграў і быў абавязаны заплаціць 60 тысяч злотых судовых выдаткаў. Спрэчку канчаткова вырашыў папа загадаў абодвум бакам захоўваць «вечнае маўчанне».

Памёр мітрапаліт у 1762 годзе ў сваёй рэзідэнцыі ў Струні пад Полацкам. У апошні шлях уладыку праводзіў увесь горад. Месцам яго пахавання стаў храм Сафіі, з чыёй амбоны Грабніцкі выступаў з пранікнёнымі казаннямі.

Гісторыя ўладыкі Фларыяна атрымала нечаканы працяг у XX стагоддзі. У 1913 годзе будаўнікі знайшлі замураваную ў сцяне сабора з левага боку ад алтара труну з прахам высокай духоўнай асобы. Па горадзе папаўзлі розныя чуткі, паляцелі тэлеграмы ў Пецярбург. На агляд знаходкі ў Полацк прыехаў прадстаўнік Віцебскай вучонай архіўнай камісіі Аляксей Сапуноў.

Нішу адчынілі ў прысутнасці святароў, мясцовых краязнаўцаў, гарадскога галавы і паліцмайстра. У драўлянай, абабітай брунатным аксамітам труне са срэбным пазументам ляжаў чалавек у мітрапаліцкім уборы. На грудзях у яго быў срэбны з пазалотаю крыж з гнёздамі пад рэліквіі, на правай руцэ залаты пярсцёнак з сердалікавым каменем. Выразаны на ім герб дакладна паўтараў герб з пячаткі «стаўленай граматы» 1747 года, што пачыналася словамі: «Флориан Гребницкий, Божиею и Святого Апостольского Римского Благодатию, Архиепископ Полоцкий, епископ Витебский, Мстиславский, Оршанский и Могилевский, Трону Папесскаго Ассыстент», а канчалася подпісам: «Флориан, Архиепископ Полоцкий рукою власною». Дзеля сучасных аматараў пошуку старадаўніх скарбаў дадам, што пярсцёнак, нагрудны крыж і астатнія каштоўныя рэчы з пахавання А. Сапуноў забраў у архіўную камісію.


На календары была сярэдзіна XVIII стагоддзя.

Два разы на год у Полацку па-ранейшаму збіраліся кірмашы. На іх гралі самадзейныя і прафесійныя аркестры, якія былі ў шмат якіх беларускіх гарадах і мястэчках. Людзей пацяшалі выхаванцы Смаргонскае акадэміі так называлася радзівілаўская муштроўня мядзведзяў, адкуль павадыры вадзілі бурых цыркачоў па дарогах Еўропы, даходзячы да Парыжа. Касалапыя танцавалі мазурку, паказвалі, як вяртаецца з хрэсьбінаў дзячок, як дзеляць чубы падпітыя наведнікі Бэркавай карчмы, і мноства іншых абразкоў з паўсядзённага жыцця, ад якіх усе браліся за жываты.

КОНЕЦ ОЗНАКОМИТЕЛЬНОГО ОТРЫВКА

На календары была сярэдзіна XVIII стагоддзя.

Два разы на год у Полацку па-ранейшаму збіраліся кірмашы. На іх гралі самадзейныя і прафесійныя аркестры, якія былі ў шмат якіх беларускіх гарадах і мястэчках. Людзей пацяшалі выхаванцы Смаргонскае акадэміі так называлася радзівілаўская муштроўня мядзведзяў, адкуль павадыры вадзілі бурых цыркачоў па дарогах Еўропы, даходзячы да Парыжа. Касалапыя танцавалі мазурку, паказвалі, як вяртаецца з хрэсьбінаў дзячок, як дзеляць чубы падпітыя наведнікі Бэркавай карчмы, і мноства іншых абразкоў з паўсядзённага жыцця, ад якіх усе браліся за жываты.

Гледачоў збіраў і народны лялечны тэатр батлейка, ці, як яе называлі ў Прыдзвінні, жлоб. Гэта была даволі складаная канструкцыя, якая знешне нагадвала двухярусную царкву з трыма купаламі. У адных вакенцах публіка бачыла лялькі, у другіх, заклееных прамасленай папераю, рухаліся цені. У жлобе ставілі біблейныя сцэны уцёкі ў Егіпет, падарожжа вешчуноў, паход цара Ірада.

Да кірмашовых і святочных дзён прымяркоўвалі спектаклі школьныя тэатры. Дарэчы, на Полаччыне, у Забельскім дамініканскім калегіуме (вёска Валынцы цяперашняга Верхнядзвінскага раёна) у 1789 годзе была пастаўленая першая беларуская аперэта «Апалон Заканадаўца, або Рэфармаваны Парнас».

Полацкія кірмашы былі ўжо не такія багатыя і шматлюдныя, як некалі. Горад займеў магутнага канкурэнта Санкт-Пецярбург. Даўней купцы глядзелі на Полацк, як на мэту свайго падарожжа, цяпер ён стаўся толькі прыпынкам на шляху ў новую расійскую сталіцу.

Тым не меньш, наша Прыдзвінне яшчэ заставалася значным партнёрам Рыгі і іншых гандлёвых цэнтраў. Меркаваць пра тагачасны асартымент экспарту дазваляе пашпарт, выдадзены ў лютым 1719 года падскарбіем і земскім пісарам Вялікага Княства Літоўскага Міхалам Катлом знаёмаму нам арцыбіскупу Фларыяну Грабніцкаму. Полацкі ўладыка атрымаў дазвол сплавіць у Рыгу два «ўласнаручна нагружаныя» (чым, на жаль, не сказана) стругі, а назад уверх па Дзвіне падняць на гэтых стругах 20 ластаў солі, дзве піпы (выцягнутыя бочкі) віна з дзіўнаватаю назваю «Секта», чатыры бочкі віна заморскага або французскага, дзесяць скрынак шкла, 100 штаб жалеза, 30 паставоў сукна-люндыша і розных усходніх прыправаў на 500 злотых. Праз два месяцы падскарбі даў гандлёвы пашпарт віцебскаму кашталяну Марцыяну Агінскаму, які падрыхтаваў да сплаву ў Рыгу на шасці стругах і дзевяці шкутах 160 бунтоў[14] пянькі, 600 бочак канаплянага семя, 20 бунтоў фрахтовай купецкай пянькі і 200 бочак семя льнянога

Ваша оценка очень важна

0
Шрифт
Фон

Помогите Вашим друзьям узнать о библиотеке

Скачать книгу

Если нет возможности читать онлайн, скачайте книгу файлом для электронной книжки и читайте офлайн.

fb2.zip txt txt.zip rtf.zip a4.pdf a6.pdf mobi.prc epub ios.epub fb3