Яўген Аснарэўскі - Знатныя гісторыі: эліта Гродна ў перыяд XVI  XVIII стагоддзяў стр 13.

Шрифт
Фон

Дэпутацкі сеймік выбіраў дэпутатаў, ці інакш кажучы, суддзяў, у Трыбунал ВКЛ, то бок, у вышэйшы дзяржаўны суд краіны.

На гаспадарскім сейміку вырашаліся пытанні падаткаў.

Гарадзенскія сеймікі праходзілі ў розных месцах, напрыклад, у касцёле бернардынцаў, інтэр'ер якога быў распісаны гербамі мясцовай шляхты.


Галасаванне на сейміку ў касцёле. Я. П. Норблін, 1801. Нацыянальны музей, Кракаў.


Шляхцічы, абраныя дэпутатамі ў літоўскі трыбунал ці пасламі на сейм, натуральна, мелі ўсе падставы ганарыцца сваімі статусамі. Для прадстаўнікоў не надта заможных родаў сярэдняй шляхты, удзел у сеймах і трыбуналах мог стаць адным з найвышэйшых дасягненняў у кар'еры. Не выпадкова таму, што статус пасла і выкананне абавязкаў суддзі згаданы ў рыфмаванай эпітафіі гродзенскага шляхціца Міцуты, пахаванага ў фарным касцёле Гродна.


Адвакат у судзе. Я. П. Норблін, пасля 1750. Нацыянальны музей, Кракаў.


Выбраныя паслы рэгіянальных сеймікаў ездзілі на сеймы ў Варшаву, Кракаў або Гродна, дзе прадстаўлялі інтарэсы сваіх рэгіёнаў у спецыяльнай Пасольскай iзбе.

Верхняя праслойка шляхты, якая займала пэўныя вышэйшыя пасады краіны, мела месцы ў Сенаце. Такіх шляхцічаў называлі, адпаведна, сенатарамі. Сенатары і паслы, разам з манархам, вяршылі лёсы Рэчы Паспалітай, хоць удзел у сеймах, паводле некаторых звестак, прымалі яшчэ і мяшчанскія дэлегацыі асобных гарадоў, у тым ліку і Гродна, але ўсё ж улада ў краіне належала шляхце.

Самі паседжанні сейма часцяком напаўняліся звадамі, і палітычны працэс ішоў пад акампанемент мноства крыкаў разгарачаных шляхціцаў. Дадаткова ўскладняла гэтыя сесіі магчымасць выкарыстання знакамітага права «liberum veto», паводле якога любы дэпутат мог спыніць працу сейма, толькi па сваім жаданні. Некалькі парадаксальным, на гэтым фоне, выглядае захаванне дастаткова складанага цырыманіялу. Перад паседжаннямі адбывалася абавязковае набажэнства, шляхцічы агучвалi ўступныя прамовы, і нават рассаджваліся ўдзельнікі паводле іерархіі: на першых месцах у Сенатарскай залi сядзелі вышэйшыя царкоўныя саноўнікі, а потым ужо сенатары свецкія.

У Пасольскай iзбе паслы займалі месцы і галасавалі таксама ў пэўным парадку.

Старшынстваваў на сейме сеймавы маршалак. Для таго, каб суняць хаас, які напаўняў паседжанні, яму даводзілася прыкладаць немалыя высілкі. Тут маршалку быў вельмі прыдатны сімвал яго ўлады  жазло. Вільгельм Шлемюлер успамінае, як на гродзенскім сейме 1752 года, сеймавы маршалак, і радавіты гродзенскі шляхціц, Юзаф Андрыян Масальскі, стукаў жазлом па падлозе, патрабуючы цішыні.

Арыстакратычныя сем'і, як было сказана вышэй, абапіраючыся на сваю эканамічную моц, кантралявалі размеркаванне вышэйшых пасад, таму менавіта магнаты займалі iх.

Зрэдку да верхавіны шляхецкай іерархіі мог дабрацца і які-небудзь сярэдні шляхціц, да прыкладу, Андрэй, прадстаўнік гродзенскага роду Катовічаў, змог стаць кашталянам віленскім і, адпаведна, увайсці ў Сенат.


Сенатар і Смерць. Фрагмент палатна «Танец Смерці», манастыр брыгітак у Гродне, XVIIXVIII ст.


Паслы, якія, звычайна, прадстаўлялі не самыя бедныя, па мерках павета, сем'і, атрымлівалі інструкцыі ад свайго сейміка і павінны былі вырашыць мясцовыя пытанні на агульнадзяржаўным узроўні.

Часам шляхта магла аб'яднацца ў своеасаблівы саюз, закліканы забяспечыць інтарэсы шляхецкага саслоўя, так званую «канфедэрацыю». Зваліся канфедэрацыі, часцяком, па месцы стварэння.

Гародня з'яўлялася адным з самых папулярных месцаў для такіх саюзаў. У горадзе над Нёманам было створана некалькі канфедэрацый, у тым ліку і адно з апошніх шляхецкіх аб'яднанняў  Гродзенская канфедэрацыя 1793 года.

Шляхта ВКЛ магла звяртацца ў розныя суды, а працэсы ў іх нярэдка мелі палітычнае значэньне.

Часам шляхта магла аб'яднацца ў своеасаблівы саюз, закліканы забяспечыць інтарэсы шляхецкага саслоўя, так званую «канфедэрацыю». Зваліся канфедэрацыі, часцяком, па месцы стварэння.

Гародня з'яўлялася адным з самых папулярных месцаў для такіх саюзаў. У горадзе над Нёманам было створана некалькі канфедэрацый, у тым ліку і адно з апошніх шляхецкіх аб'яднанняў  Гродзенская канфедэрацыя 1793 года.

Шляхта ВКЛ магла звяртацца ў розныя суды, а працэсы ў іх нярэдка мелі палітычнае значэньне.

Дваранам, у тым ліку і гродзенскім, служылі, сярод іншых: асэсарскі, земскі, падкаморскі і гродскі суды. Кожны з іх меў пэўныя асаблівасці. Напрыклад, асэсарскі суд, ці інакш «асэсорыя», займаўся, апроч іншага, пытаннямі, якія былі звязаныя з каралеўскімі маёнткамі. Старшынстваваць там павінен быў канцлер ці падканцлер.

Вядома, што ў «асэсорыі», якая праходзіла ў Гродне ў 1751 годзе, старшыняваў князь Міхаіл Фрэдэрык Чартарыйскі, падканцлер ВКЛ і гарадзенскі стараста.

Па ўспамінах аднаго з асэсараў, Марціна Матушэвіча:

«На гэтую асэсорыю з'ехалася амаль уся Літва, і для спраў, і для розных выгод, і дзеля будучых сеймікаў дэпутацкіх, і каб спадабацца князю падканцлеру».

У гэтым паведамленні адлюстроўваецца найважнейшы момант палітычнай сістэмы Рэчы Паспалітай, а менавіта: важнасць пратэкцыі найбольш уплывовых магнатаў, якія запраўлялі не толькі дробнай і сярэдняй шляхтай, але нават менш магутнымі магнатамі. Падобная сістэма завецца «кліенцкай». Кліентам у такіх адносінах выступаў менш магутны шляхціц, а патронам больш уплывовы, які нярэдка валодаў магнацкім статусам. Менавіта тут залатое правіла «кліент заўсёды мае рацыю» можа быць пераасэнсавана ў іранічным ключы.

Ваша оценка очень важна

0
Шрифт
Фон

Помогите Вашим друзьям узнать о библиотеке

Скачать книгу

Если нет возможности читать онлайн, скачайте книгу файлом для электронной книжки и читайте офлайн.

fb2.zip txt txt.zip rtf.zip a4.pdf a6.pdf mobi.prc epub ios.epub fb3