Яўген Аснарэўскі - Знатныя гісторыі: эліта Гродна ў перыяд XVI  XVIII стагоддзяў стр 12.

Шрифт
Фон

Рэлігія

Акрамя мілітарызму, у падмурку ідэалогіі мясцовай шляхты ляжаў яшчэ адзін найважнейшы элемент. Асновай светапогляду літвінскага дваранства была вера, і нягледзячы на рэлігійную талерантнасць, наяўнасць у краіне шляхты праваслаўнага, пратэстанцкага, уніяцкага веравызнання, усё ж найбольш зручным для прасоўвання па кар'ернай лесвіцы, у перыяд XVIIXVIII стагоддзяў, быў менавіта каталіцызм. Не выпадкова таму, што гарадзенскі стараста Фрэдэрык Сапега, які жыў у першай палове XVII стагоддзя, перайшоў у каталіцтва, перастаўшы быць «схізматыкам», і нават заснаваў у Гродне кляштар дамініканаў, як бы дэманструючы сваю актыўную падтрымку каталіцкай веры.

Варта тут адзначыць і магутны гродзенскі род Валовічаў, радавой пахавальняй якіх была старадаўняя Прачысценская царква, пабудаваная яшчэ ў XII стагоддзі.

Але ў XVII стагоддзі ўсе заўважныя прадстаўнікі гэтага дома з'яўляюцца каталікамі, і ў іх шэрагах знаходзіцца нават кіраўнік каталіцкай царквы ВКЛ, віленскі біскуп Яўстафій Валовіч.

Спроба шэрагу магнатаў XVI стагоддзя, такіх як Астафiй Валовіч, прасоўваць у ВКЛ пратэстантызм, увогуле была няўдалай.

Значныя праваслаўныя роды актыўна пераходзілі ў каталіцтва, і на пачатку XVIII стагоддзя вышэйшая праслойка дваранства была амаль выключна каталіцкай.

Панаваў каталіцызм і ў асяроддзі гродзенскай шляхты XVIII стагоддзя.

Па ўспамінах Яна Ахоцкага, выхаванне шляхціча-каталіка, у веры касцёла, пачыналася ўжо ў калысцы. Нядзіўна таму, што фанатычна настроеных каталікоў сярод шляхты было шмат.

Маёмаснае расслаенне

Фармальная роўнасць усіх прадстаўнікоў шляхецкага саслоўя, вядома, ніяк не перашкаджала шырокаму ранжыру дваран ВКЛ на аснове іх рэальнага ўплыву.

Расслаенне шляхты было надзвычай моцным, і беззямельнага шляхціца-галоту аддзяляла ад самых забяспечаных дваран, прынамсі ў маёмасным плане, значна шырэйшая прорва, чым тая, што размяжоўвала яго з сялянамі.

Бедны шляхцюк мог хадзіць у драўляных лапцях і жыць у доме свайго гаспадара, напрыклад, сярэдняга шляхціца, у якасці слугі. У гэты ж самы час, верхняя праслойка шляхты, гэта значыць, магнатэрыя, валодала вялікай колькасцю рухомай і нерухомай маёмасці. Гарады, вёскі, землі і незлічоныя сяляне  усё гэта складала ўласнасць алігархічнага класа эліты ВКЛ.


Тоўсты і п'яны шляхціц. Я. П. Норблін, 1784. Нацыянальны музей у Кракаве.


Сярод досыць шырока прадстаўленых у гродзенскай павятовай іерархіі дамоў, маркіраваць магнацкім статусам можна Валовічаў, Храптовічаў, Масальскіх і, з некаторымі агаворкамі, Сцыпіё-дэль-Кампа.

Зразумела, магнатамі былі Сапегі і Хадкевічы, якія мелі дастаткова цесную сувязь з Гродна.

Статус тых ці іншых высакародных фамiлiй мог мяняцца на розных гістарычных адрэзках, і, хоць, найбольш уплывовыя магнаты, такія як Радзівілы, Сапегі і Чартарыйскія, нязменна вылучаліся сваёй магутнасцю на працягу ўсяго перыяду XVI  XVIII стагоддзяў, усё ж нават у гэтых знакамітых паноў здараліся моманты некаторага заняпаду.

Да сярэдняй гродзенскай шляхты можна аднесці, да прыкладу, вядомыя ў павеце роды Аляксандровічаў, Катовічаў, Эйсмантаў, Кірдзеяў і Вальмераў, якія ў розныя перыяды гістарычнага адрэзка ад XVI да XVIII стагоддзя, дабіваліся дастаткова значных пазіцый у мясцовай іерархіі.

Менш магутныя роды, такія як Сапоцькі і Баўфалы, таксама мелі ў сваіх шэрагах людзей, займаючых важныя пасады ў гарадзенскім павеце.

Найбяднейшая частка шляхты не дабіралася да пастоў у гродзенскім павеце, i канешне, звычайна, не магла зрабіць адчувальнага ўкладу ў гісторыю рэгіёна і краіны, хоць яе дзеі, нярэдка, цікавяць прамых нашчадкаў, якія капаюць архівы дзеля знаёмства з беднымі, але ганарлівымі павятовымі сарматамі.

Палітычнае жыццё

На ўзроўні палітычнага жыцця, найважнейшай для шляхты ВКЛ, у тым ліку і гродзенскіх дваран, была сістэма сеймікаў, якая прыжылася, а затым і была ліквідаваная ў Літве, якраз у перыяд XVI  XVIII стагоддзяў.

Сеймік уяўляў сабой сход шляхцічаў павета ці ваяводства, на якім мясцовая эліта вырашала розныя пытанні.

Па сутнасці, сеймік нагадваў старажытнарускае веча, з той, праўда, розніцай, што верхаводзiла тут толькі прывілеяваная частка грамадства  праслойка дваран, а не ўсе свабодныя главы гарадскіх сем'яў.

Сеймікі дзяліліся паводле свайго прызначэння.


Сейм у Сенатарскай зале Баторыеўкі, у Гродне. Малюнак XVIII стагоддзя.


Перадсеймавы сеймік быў прызначаны для выбару рэгіянальных паслоў на агульнадзяржаўны сейм Рэчы Паспалітай.

Рэляцыйны сеймік заслухоўваў даклады паслоў, што прыбылi з агульнадзяржаўнага сейма і, тэарэтычна, мог адмовіцца прыняць прадстаўленыя рашэнні фактычнага парламента краіны. Важным пытаннем такіх сеймікаў з'яўляліся пытанні падаткаў, збор якіх маглі і не зацвердзіць. Напрыклад, паводле дзённіка Яна Храпавіцкага, гарадзенскі рэляцыйны сеймік у снежні 1669 года, прайшоў з удзелам малой колькасці шляхты, і паседжанне завяршылася без ухвалення падаткаў.

Элекцыйны сеймік быў прысвечаны элекцыі, гэта значыць, выбару шляхцічаў на некаторыя пасады, напрыклад, на пасаду мясцовага падкаморыя.

Каптуравы сеймік збіраўся пасля смерці караля і меў характар арганізаванага замяшчэння каралеўскай улады, быццам згубленай у выніку смерці манарха, у прыватнасці, шляхта выбірала членаў каптуровага суда, які быў неабходны ў сувязі з тым, што суды, якія дзейнічалі ад імя ўладцы, пераставалі працаваць. Пасля ўзыходжання на трон новага караля і вялікага князя, каптуровыя суды спынялі працу, а манарх павінен быў зацвердзіць іх рашэнні.

Ваша оценка очень важна

0
Шрифт
Фон

Помогите Вашим друзьям узнать о библиотеке

Скачать книгу

Если нет возможности читать онлайн, скачайте книгу файлом для электронной книжки и читайте офлайн.

fb2.zip txt txt.zip rtf.zip a4.pdf a6.pdf mobi.prc epub ios.epub fb3