Андрэй Федарэнка - Нічые (зборнік) стр 18.

Шрифт
Фон

 Перабежчыкі!  паведамлялі загадзя, радасна.  Кітаец нават ёсць!..

 Перабежчыкаў прывяла разведка!..

 І камандзера нават у палон узялі!..

Пры самай царкве, з краю плошчы, акружаныя вайскоўцамі і мясцовымі, пераміналіся з нагі на нагу тры чалавекі  у чырвонаармейскай форме, з вінтоўкамі; адзін, крываногі і нізкарослы, з выпукластымі скуламі і вузкавокі і праўда падобны быў на кітайца. Збоку гарцаваў на крутазадым коніку, белазуба пасміхаючыся, Мірончык балаховец, потым слуцкі міліцыянер, а цяпер старшы разведкі, якая і прывяла перабежчыкаў. Палонены імі чырвоны «камандзер», таксама ў акружэнні людзей, з закручанымі назад і звязанымі рукамі, з падбітым вокам, якое ўсё заплыло сінюшнай пухлінаю, высокі, у караткаватай яму скуранцы, стаяў, прыхінуўшыся плячом да царкоўнае сцяны і здзіўлена азіраўся вакол. На галаве яго была нейкая дзіўная, нябачаная дасюль шапка, з доўгімі вушамі, з высокай, звужанай на канцы піпкаю, падобная крыху на старадаўні славянскі шлем шапка гэтая, мабыць, больш за ўсё і цікавіла разявакаў.

 Дагадаўся дык дагадаўся, што на галаву ўсперці!..

 А што ты хочаш? Царскае пазношвалі, цяпер сваё выдумляюць!

 Нуну, хопіць у іх розуму выдумаць,  сказаў, скрывіўшы рот, адзін немалады ваяка; на аблавушцы ў яго красавалася самаробная, з бляхі выразаная «Пагоня». Патлумачыў важна, з выглядам чалавека, што даволі пабыў у свеце, усяго наглядзеўся і наслухаўся і не роўня ім, цемнаце:  Гэтыя шлёмы, запомніце, мастак яшчэ адзін выдумаў, іхні, рускі  Васняцоў быў такі! І прыдумаў восепара, пры Мікалаі яшчэ, і нарабілі іх мо мільёны, а тут рэвалюцыя вось бальшавічкі і прысвоілі

 Ну дык!  дурное дзела не хітрае!  падтрымалі дзядзьку.  старога салдата.  Гэта ж не шыць, а зрывай замкі, грабі награбленае, як яны кажуць!..

Чырвоны камандзір стаяў спакойна, нібы не пра яго казалі, адно часта міргаў здаровым вокам; у твары яго не было ні страху, ні спалоху толькі здзіўленне, бы ўсё яшчэ паверыць не мог чалавек: што здарылася з ім раптам, дзе ён, чаго ён тут, ці не ёсць усё гэта толькі дурны сон?..

Пабачыўшы Жаўрыда з Мірановічам, Мірончык саскочыў з каня, правай рукой, у якой трымаў нагайку, ляніва дакрануўся да брыля фуражкі:

 Старшы разведкі Мірончык. Пад час спаўнення ўзятыя ў палон  азірнуўся на чырвонаармейцаў, неахвотна паправіўся:  Самі здаліся, перабежчыкі І яго вось раззброілі,  паказаў нагайкаю на звязанага камандзіра.

 Старшы разведкі Мірончык. Пад час спаўнення ўзятыя ў палон  азірнуўся на чырвонаармейцаў, неахвотна паправіўся:  Самі здаліся, перабежчыкі І яго вось раззброілі,  паказаў нагайкаю на звязанага камандзіра.

Начальнік контрразведкі адразу ж узяўся за свае абавязкі. Напусціў суровасці на твар. Падступіўся да палоннага:

 Хто такі? Прозвішча, часць, званне!

Камандзір здзіўлена пазіраў на яго і маўчаў.

 З імі памаскоўску, відаць, трэба, пан паручнік!  падказаў нехта.

Мірановіч паўтарыў паруску нуль рэакцыі.

 Лебедзеў яго зваць, пан камандзір!  выступіўшы ўперад, паслужліва ўмяшаўся адзін з перабежчыкаў, худы і абыяк паголены, з хітрымі вачыма:  Камандзір пятнаццатай стралковай роты, сорак першага палка  іх толькі надоечы што з Крыма да нас перекінулі У Крыму яны Ўрангеля растаўклі,  дадаў.

 Што за галаўны ўбор?  спытаў Жаўрыд, з цікавасцю ўглядаючыся ў «шлём».

 А гэта, пан камандзір, будзёнаўкай яны завуць,  патлумачыў ахотлівы на словы перабежчык (так і сказаўшы «яны» ці даўно сам быў «іхні»?).  Мы пра гэтыя будзёнаўкі жартуем: яны ж, бальшавікі, спяваюць «кіпіт наш разум вазмушчонный», дык гэтая піпка зверху для таго, каб пару выпускаць!

Зарагаталі ўсе, хто стаяў бліжэй і чуў, пасміхнуліся і Мірановіч з Жаўрыдам.

Стары салдат, які ведаў пра Васняцова, раптам строга загадаў чырвонаму камандзіру:

 Ану, павука сарві з будзёнаўкі гэтай сваёй!  і адразу ж сканфузіўся, зразумеў, што маху даў, бо нельга ж у прысутнасці старэйшых па званні гаварыць без дазволу, тым больш загады аддаваць Гаваркі перабежчык ахнуў, схапіўся за сваю фуражку, з галавы сцягнуў, з мясам выдраў зорачку, расшкамутаўшы ўвесь казырок, кінуў яе пад ногі, утаптаў у гразь, яшчэ і плюнуў. Вакол ізноў засмяяліся, з адабрэннем гэты перабежчык усім спадабаўся.

 А, успомніў!

 Адкуль будзеш?  спытаў Мірановіч.

 Свой, зпад Капыля!  кіўнуў галавою невядома куды перабежчык.

 Ну, што, паспытаў бальшавіцкай кашы?

 Яшчэ й як!..  перабежчыку прыемная была гэтая ўвага да сябе, ільсціла яму, і ён лавіў момант, каб яшчэ лепшае зрабіць пра сябе ўражанне.  І польскай паспытаў, і белагвардзейскай, і «зялёнай», і чырвонай усялякай

 І якая смачнейшая?

 Так думаю, пан камандзір, што свая самая смачная,  адказаў хітры перабежчык, выдатна ведаючы, якія словы хочуць ад яго пачуць.  А бальшавіцкая дык самая горшая! Нездарма ж назваліся бальшавікі Усе злыя, усе абадраныя, адно лаюцца такімі мацюкамі, што не запомніш, ды яшчэ спяваюць. У сталоўку ідуць  «красная аармея усех сільней!», рабаваць едуць на вёску  ізноў, «віхры ўраждебныя веюць над намі!», нават нябожчыкаў хаваюць, далібог, з песнямі! Закапаюць без крыжа, без папа,  шапкі далоў, і давай: «Не плааачце над трупамі нашых байцоў, нясіце іх знамя ўпярод!  перадражніваючы, праспяваў, каб пасмяшыць слухачоў.

Ваша оценка очень важна

0
Шрифт
Фон

Помогите Вашим друзьям узнать о библиотеке

Скачать книгу

Если нет возможности читать онлайн, скачайте книгу файлом для электронной книжки и читайте офлайн.

fb2.zip txt txt.zip rtf.zip a4.pdf a6.pdf mobi.prc epub ios.epub fb3