Андрэй Федарэнка - Нічые (зборнік) стр 15.

Шрифт
Фон

Апамяталіся, самі цяпер разгубленыя і спалоханыя, балахоўцы: «Адкуль ён узяўся?!» «Хто даў слова?!» «Няма ў рэгламенце!» Але на іх цыкнулі і ззаду, і з бакоў (а разятранага доктара Паўлюкевіча, заламаўшы яму рукі, проста выставілі за дзверы, «на ўсялякі выпадак, бо чалавека паслухаць не дасць!»).

 Прапаную неадкладна прыняць рэзалюцыю аб мабілізацыі,  тым часам біў у медзь малаток,  а таксама аб нашых адносінах да Саветаў і да Польшчы. Пры складанні гэтай рэзалюцыі абавязкова прыняць пад увагу, што нават калі мясцовыя сялянскія сілы і будуць нязначнымі для перамогі над бальшавікамі, дык у кожным разе пачатая беларускімі масамі барацьба пакажа народам усяго свету, што беларускі народ прачнуўся і змагаецца за сваю незалежнасць!

І далей, тэатральным, эфектным (хутчэй за ўсё загадзя прадуманым) рухам імператара Пятра, які тыцнуў пальцам у непралазную твань і дэклараваў, што на гэтым месцы будзе закладзены горад, закончыў, як шабляю секануў:

 Тут будуць сфармаваны ваенныя сілы Беларускай Народнай Рэспублікі!

У зале стаяла такая цішыня, што калі нехта ў першым радзе кашлянуў ціхенька, прачышчаючы горла, многія ўздрыгнулі, бы ад стрэлу

І раптам, у адначассе, узарвалася ўсё громам апладысментаў. Уставалі і ляпалі ў ладкі стоячы, не саромеліся слез, якія самі сабой наплывалі на вочы Дык вось яно, аказваецца, як! У нас ёсць свой урад, свая рэспубліка, свая мова, свае вайскоўцы!  і праўда, паглядалі адзін на аднаго збянтэжана, здзіўлена: як жа мы раней не маглі датумкаць?! Гэта ж так проста, так правільна, так натуральна з якога боку ні глянь! Якія тут могуць быць «рускія камітэты», якія палякі, якія Саветы? Мы беларусы, мы сабраліся, мы за сваю Беларусь адно цёмныя мы, няўчоныя, пакіраваць намі трэба камусьці дык прыходзьце і валодайце намі!..

VІІ

Мірановіч затушыў лямпы, адну і другую. І без іх зрабілася не цямней, а святлей. Настаў дзень.

Жаўрыд чыркнуў алоўкам па аркушыку паперы, які ляжаў перад ім на стале, пару слоў, падкрэсліў іх двойчы нібы падагуліў усё, што выслухаў і вычытаў за раніцу. Схаваў аловак ў нагрудную кішэню гімнасцёркі.

 Ну што, цяпер ясна збольшага,  сказаў.  Пайшлі, грамадзянепановетаварышы!  і пасміхнуўся, даючы зразумець, што выдатна ведае пра ўсе раздраі, пра ўсе згрызоты, але іншых людзей у яго няма, ўсе для яго аднолькавыя, нікога ён не вылучае і ўвогуле надышоў такі час, што трэба забыць на ўсё, абяднацца дзеля «сьвятое справы».  Зачытаем гэтую шматпакутную дэклярацыю і патлумачым людзям, што маем на сёння.

Накінуў на плечы шынель, самы першы паўз днявальнага, які пры яго зяўленні выпрастаўся «смірна» і прыціснуў да грудзей вінтоўку, прытуліўся да сцяны вузкага калідора,  выйшаў на ганак. За Жаўрыдам, пераглядваючыся, перамаўляючыся, хто з гатоўнасцю, паспешліва, замінаючы адзін аднаму ў дзвярах, хто неахвотна, буркаючы пад нос, што, маўляў, «камандзіраў многа толку мала», высыпалі астатнія.

Зусім развіднела. Кастры на плошчы свяціліся яркачырвонымі плямамі, балюча было глядзець на іх.

Жаўрыд падняў руку:

 Так, усім строіцца! Цывільным ачысціць плошчу!  нават не крыкнуў, а проста сказаў гучней.

Але ўсе пачулі. Натоўп на нейкі час прыйшоў у хаатычны, бязладны рух, пачаў дзяліцца, рассыпацца, аж хутка ўпарадкавалася ўсё, вайскоўцы, пастроіўшыся, засталіся на плошчы, а семежаўцы, і разам з імі палонныя і перабежчыкі, сышлі збоч, да царквы, і пазіралі адтуль.

 Грамада!  нейтральна звярнуўся Жаўрыд.  Грамада, выступ мой будзе кароткі  гаварыць цяпер дужа не выпадае, час не церпіць! Я ў дзвюх словах абрысую нашае цяперашняе становішча

(«У дзвюх словах!»,  іранічна шапнуў Мірановічу доктар Паўлюкевіч.)

  Абрысую нашае цяперашняе становішча, а яно, запабягаючы наперад, як ніколі нам спрыяе! Бог нарэшце павярнуўся тварам да нашай шматпакутнай Бацькаўшчыны! У Рызе нарэшце падпісана гэтак званая папярэдняя «мірная дамова»,  драпежнікі зноў падзялілі авечку, само сабою не пытаючы яе згоды на тое! Аб нас, беларусаў, чарговы раз выцерлі ногі! Але нам не прывыкаць хай! Хай думаюць, што і гэтым разам усё сыдзе ім з рук! Хай яны сабе бюцца, хай сабе мірацца мы ж спакойна будзем збіраць сілы, рыхтавацца, аж покуль не вымецем з нашай зямлі і тых, і другіх. Будзьма разумнейшыя, будзьма старацца знайсці сабе выгоды і з гэтай «рыжскай дамовы» таксама! А выгода найперш тая, што і бальшавікі, і палякі спыніліся: палякі  за Ланню, бальшавікі  на такой прыкладна лініі: Леніна  Вялікі Рожан  Вызна  Капыль і далей, пад Негарэлае! Ад Лані да гэтай ўяўнай лініі  вёрстаў пятнаццаць, а ў даўжыню гэтая тэрыторыя вёрстаў сто, і паводле змовы палякаў з бальшавікамі яна, гэтая тэрыторыя, абяўлена нейтральнай зонаю, ці нейтральным пасам, як каму падабаецца Заходзіць ў яе ні бальшавікі, ні палякі не маюць права, а гэта значыць, што нам зроблены вельмі дарагі падарунак! У нейтральнай зоне знаходзіцца наша Семежава, Морач, дзесяткі вялікіх сёлаў і сотні вёсак і хутароў, а самае галоўнае, у Баранавічах, пры чыгуначнай станцыі, у нас будзе свая камендатура!

Накінуў на плечы шынель, самы першы паўз днявальнага, які пры яго зяўленні выпрастаўся «смірна» і прыціснуў да грудзей вінтоўку, прытуліўся да сцяны вузкага калідора,  выйшаў на ганак. За Жаўрыдам, пераглядваючыся, перамаўляючыся, хто з гатоўнасцю, паспешліва, замінаючы адзін аднаму ў дзвярах, хто неахвотна, буркаючы пад нос, што, маўляў, «камандзіраў многа толку мала», высыпалі астатнія.

Ваша оценка очень важна

0
Шрифт
Фон

Помогите Вашим друзьям узнать о библиотеке

Скачать книгу

Если нет возможности читать онлайн, скачайте книгу файлом для электронной книжки и читайте офлайн.

fb2.zip txt txt.zip rtf.zip a4.pdf a6.pdf mobi.prc epub ios.epub fb3