Андрэй Федарэнка - Нічые (зборнік) стр 14.

Шрифт
Фон

Гэта была цёмная стыхійная маса. Многія з іх нават чуць не чулі, што ёсць нейкі «урад» нейкай «беларускай рэспублікі» (мінскіх Кнорына з Чарвяковыммарыянеткаю ніхто за людзей не ўспрымаў), а калі й чулі, не верылі гэтаму, не маглі ўспрымаць гэта ўсурёз. Атрымлівалася, ён, гэты «урад», сядзеў невядома дзе, як мыш пад венікам, і не заяўляў аб сабе ані піскам.

Яны ведалі тры рэальныя сілы: палякі, саветы і БулакБалаховіч. Першыя і другія, само сабою, адпадаюць, застаецца трэці. Дарма, што «бацька», пашкамутаны пад Мозырам бальшавікамі, ужо не той, дарма, што пагадзіўся на інтэрніраванне сваёй арміі палякамі  не такі гэта чалавек, каб скласці пакорліва лапкі: вунь, і сам разяждае, дзе хоча, і атрадамі яго забітанашпігавана ўсё Палессе.

Выдатна ведалі пра гэтыя настроі і самі «балахоўцы». Адчуваючы сваю моц, не сумняваючыся ў сваёй хуткай перамозе на зездзе, яны паглядалі на кучку незалежнікаў паблажліва, амаль са шкадаваннем, як дарослыя на дзяцей што ж, пагуляйце трохі ў сваю Беларусь, пацешцеся абы не плакалі

Сярод нямой цішыні, якую адно час ад часу перарывалі воклічы адабрэння і плясканне ў ладкі, выступіў Юзэф БулакБалаховіч, такі ж статны, такі ж маладцаваты, наўдзіў  як двайняк падобны на свайго легендарнага стрыечнага брата тварам. Брат Юзэф растлумачыў, што брат Стась «афіцыйна зяўляецца галоўнакамандуючым усімі ўзброенымі сіламі на тэрыторыі Беларусі, што яго народная дабраахвотніцкая армія на цяперашні час налічвае 6О тысяч чалавек, добра ўзброеная, мае артылерыю, кавалерыйскія аддзелы, багатую амуніцыю  і ўсё гэта з кожным днём большыцца; што Станіслаў Булак Балаховіч выступае ў саюзе з Расійскім Палітычным Камітэтам, які ўзначальвае Савінкаў, і з Беларускім Палітычным Камітэтам на чале з Вячаславам Адамовічам і Алексюком» Выступіў нядаўні дэлегат да «бацькі»  Самусевіч, пацвердзіў усё, дадаў, што «Балаховіч сапраўдны беларус па паходжанні і па духу, ідзе пад лозунгамі незалежнай Беларусі і за «зямлю і волю сялянству», затым расправіў і без таго шырокія плечы, дрыготкім ад гонару і аказанага яму даверу голасам абявіў, што «менавіта мне Балаховіч даручыў фарміраванне палка на Случчыне вось, калі ласка, асігноўка!» выцягнуў з кішэні кіпу нейкіх пракламацый і здалёк, ад трыбуны, памахаў адной з іх перад народам.

Ужо адныя лічбы (гэта ж падумаць страшна, «шэсцьдзесят тысяч войска», ды конніца, ды артылерыя!) аглушылі, ашаламілі, загіпнатызвалі А гэтыя строгія, не зусім зразумелыя і ад таго магічнаўладныя словы  «афіцыйна», «патранаж», «асігноўка»?.. А прысутнасць самога генерала Юзэфа, вядомасць якога не намнога меншая, чым у генерала Станіслава?..

Было ад чаго ім, жменьцы незалежнікаўбээнэраўцаў, прыйсці ў адчай. З вінаватымі, разгубленымі ўсмешкамі на тварах ім заставалася адно сядзець, слухаць і адчуваць, як з кожным словам таго ж Самусевіча нарастае і нарастае, проста ў паветры вісіць пагарда да іх, слабенькіх, нічога за душой не маючых «нацыяналістых»

І вось, калі здавалася усё, крах, пахаваная яшчэ адна надзея неяк утаймаваць, абразуміць гэтую стыхію, пераламаць яе на свой лад, калі сярод іх саміх пачаліся сваркі (напрыклад, ужо і старшыня прэзідыума Пракулевіч пагаджаўся, каб увесь «супраціў» бальшавікам абмежаваць стварэннем і дэманстрацыяй беларускіх міліцэйскіх атрадаў у Слуцку), калі амаль змірыліся з тым, што ў лепшым выпадку яны сваім вайсковым аддзелам адродзяць, як Фенікса з попелу, тую самую клятую і імі, незалежнікамі, і тутэйшым людам Дабраахвотніцкую Народную Армію Балаховіча «пад патранажам Савінкава», і тады ў іх нуль шанцаў на падтрымку, аніякае надзеі на афіцыйнае прызнанне іх кім бы там ні было,  тады і падняўся з першага раду і выйшаў сюды, да прэзідыума, малады высокі чалавек у чорным франтаватым паліто і з модным белым шалікам на шыі. Можна было падумаць, што гэта якісь замежны госць вырашыў ні з таго ні з сяго зрабіць візіт зезду, і прэцца зараз на сцэну але дэлегаты людзі спрактыкаваныя, шыкоўным палітонам падмануць іх было цяжка, дужа выдавала маладога чалавека і касалапая «кавалерыйская» хада, і сама пастава яго, чалавека ваеннага, прывычнага да выпраўкі і дысцыпліны. Не міргаючы, ён уперыў вочы ў зал, ўжо адной сурёзнасцю, суровасцю на твары ўсяляючы ў дэлегатах павагу да сябе маладога, дужага, упэўненага,  паказваючы, што збіць яго з панталыку, а тым больш запалохаць чымнебудзь цяжка. Упёрся магутнымі кулакамі ў абцягнуты кумачом стол, счакаў, пакуль настане цішыня. Цвёрдым голасам прамовіў:

 Я, Паўла Жаўрыд, урадам Беларускай Народнай Рэспублікі прызначаны камісарам на ўсю Случчыну вось мой мандат,  выцягнуў з кішэні паперчыну.  Улада тут належыць толькі кіраўніцтву БНР у асобе Найвышэйшай Рады, і я, як упаўнаважаны яе, не дапушчу тут якіх бы там ні было атрадаў прадстаўніка «единой и неделимой» Савінкава, палітычнага трупа Балаховіча, жулікаспекулянта на беларускім пытанні Алексюка і іншай навалачы!

Не верачы сваім вушам, яны, жменька незалежнікаў, услухоўваліся ў мёртвапачцівую цішыню, якая раптам запанавала ў зале. Рэзкія, непамыснасмелыя словы Жаўрыда падалі ў гэтую цішыню кожнае як удар малатка аб брусок медзі.

Ваша оценка очень важна

0
Шрифт
Фон

Помогите Вашим друзьям узнать о библиотеке

Скачать книгу

Если нет возможности читать онлайн, скачайте книгу файлом для электронной книжки и читайте офлайн.

fb2.zip txt txt.zip rtf.zip a4.pdf a6.pdf mobi.prc epub ios.epub fb3