Анатоль Паўлавіч Кудравец - Зязюля пракукуе заўтра (зборнік) стр 3.

Шрифт
Фон

 Гэта так. І ўсё-такі

 А ўсё-такі, мяне тут не чакаюць. А калі і чакаюць, то не для таго, каб прастарэкваць, як мы з табой. Паставяць да сасны, кулю ў лоб і ўся радня. Добра, калі яшчэ дадуць лапату яму выкапаць. А то кінуць, як каня гэтага  Алесь павёў галавой у бок балота.  І брату не захочуць сказаць, дзе ляжаць будзеш А самому табе лягчэй?  Алесь кінуў вачыма на прысмаленую братаву пасму.

 Як сказаць

 Хто стане мяне слухаць? А калі стане, хто паверыць, што я ўсурёз, хоць я і ўсурёз. Зноў жа: у баях удзельнічаў?

 Удзельнічаў.

 Страляў?

 Страляў. Яшчэ не забіў Бой ёсць бой  Паўлаў голас быў размякчаны, быццам ён хацеў апраўдаць брата ці апраўдацца сам.

 Адкуль хто ведае забіў, не забіў Рукі не граблі, а карабін з прыцэлам. Калі кругом грыміць, як малатарня на таку, і здаецца, увесь свет толькі і думае, каб знішчыць цябе, мушка сама знаходзіць цэль. Тут некалі думаць: страляць не страляць. А забіваць Ніхто не хоча забіваць. Але не ты забеш цябе забюць.

 Значыць, забіў сцвердзіў Павел.  А мне здавалася, што ты ўсё яшчэ маленькі, на такое не здольны.

Гэтыя братавы словы нібы скаланулі Алеся губы яго нервова заторгаліся, распаўзаючыся ў жаласлівую ўсмешку.

 Няздольны Няздольны Было гэта пад Лешніцай. Мы выехалі на дзвюх падводах па авёс і напароліся на засаду. Калі б у іх не здалі нервы, яны ўзялі б нас цёпленькімі. Нехта з іхніх пульнуў раней часу. Тут усё і пачалося!.. У нас кулямёт, два аўтаматы, карабіны Але мы ўбачылі, што непярэліўкі, развярнуліся і па конях. Я сядзеў на задняй падводзе. І тут ён высунуў сваю галаву з вінтоўкай. Дурань! Яму захацелася паглядзець, як «бобікі» ўцякаюць Ты ж ведаеш, я бю без промаху. Вучылі ў школе, вучыўся сам. У мяне чэпкія вочы і я яго адразу ўбачыў. Нашы вочы сустрэліся, вочы і ствалы І я ўбачыў, як ён спужаўся Калі б ён не спужаўся, можа Хаця што «можа» Я і не цэліўся, проста вёў карабінам над зямлёй, і яго галава села на мушку. Вялізная такая, у чорнай шапцы, яна заняла ўсю ячэйку прыцэла. Мне здавалася, што я нават не паспеў націснуць на курок, а ён ужо ўскінуў рукамі, як варона крыллем. Спачатку я падумаў, што гэта не я стрэліў. Гляджу, а з майго ствала дым ідзе, і гільза на падводзе валяецца Пасля прыходзіла баба з Лешніцы, кажа, партызана забілі, з акружэнцаў Якая розніца, з акружэнцаў, не з акружэнцаў

 Але ж на цябе ніхто яго не запісаў

 Запісаў, не запісаў Мы ўжо нырнулі ў лес, і мой стрэл быў апошні Галоўнае, што я сам запісаў. Ды ладна, я пайду, пара. Маме скажы, што прыходзіў Алесь паклаў руку на ствол карабіна, але працягваў сядзець.

 Пабудзь яшчэ, скора сцямнее  Павел не хацеў адпускаць брата.

 І чаго ён сеў на маю мушку Дурань  у каторы ўжо раз паўтарыў Алесь.

А Паўлу падумалася пра мамін голас: «Сынок». Ён таксама чуў гэты голас, і не адзін раз Голас, як з іншага свету. Можа ж быць такое: лёг чалавек спаць і не прачнуўся. Ці дурная куля дастала, ці яшчэ што! І чалавек гэты будзе не хто іншы, а ён, Павел. А як жа тады ўсё астатняе? Мама Цётка Хрысціна Алесь Ён жа прасіў пра Зосю. Наташа Наташа! Усе ж яны са мной Я маўчу, але ж я ёсць! З імі, з гэтым небам, з Богам. І калі я зрабіў так, значыць, Бог так захацеў. А не стане мяне і нічога для мяне не будзе Без мяне мяне не будзе. І не буду я сядзець на гэтай зямлі. Не буду бачыць гэтых загонаў бульбы. Не буду чуць братавага пляча. І гэты дуб што ён без мяне? Нават пчолы, нават іхні мёд

 Дваццаць кіламетраў сказаў Алесь. Сказаў быццам толькі для сябе, але Павел пачуў.

 Пасядзі Павел пстрыкнуў пальцамі. Акурак узляцеў, як чмель, угару і лёг у баразну.  Што я хачу яшчэ сказаць Па ўсім, мы на днях будзем у вашым баку. То ты не надта вытыркайся.

Алесь уважліва паглядзеў на брата, на яго трохлінейку, перавёў позірк на свой карабін.

 Там жа доты, гарнізон Уласаўцы, а ім дзявацца няма куды..

 У Мацевічах таксама былі ўласаўцы І кулямёты былі

 Зраўняў: Мацевічы

 Я табе нічога не гаварыў, ясна?..  зазлаваў Павел.

 А што ты можаш мне сказаць? Я сам гэта даўно ведаю,  усміхнуўся Алесь.

 Адкуль ты ведаеш?

 Адтуль І не толькі я ведаю Асабліва пасля Мацевіч. Алесь устаў, узяў карабін за шырокі рэмень, пасярод яго, і карабін загайдаўся над зямлёй, як на гушкалцы. Алесь пазіраў на дуб

Ваша оценка очень важна

0
Шрифт
Фон

Помогите Вашим друзьям узнать о библиотеке

Скачать книгу

Если нет возможности читать онлайн, скачайте книгу файлом для электронной книжки и читайте офлайн.

fb2.zip txt txt.zip rtf.zip a4.pdf a6.pdf mobi.prc epub ios.epub fb3