Анатоль Паўлавіч Кудравец - Зязюля пракукуе заўтра (зборнік) стр 2.

Шрифт
Фон

Права падглядаць пчол заўсёды заставалася правам іхняга двара. Так было, калі жыў быў дзед Лявон. Ён некалі і ўцягнуў на дуб гэтую цяжкую калоду, а з ёй займеў і права браць даніну з яе насельнікаў. Пасля смерці Лявона, а памёр ён гады за тры да вайны, леты два пчол падглядаў яго сын Сымон.

Пасля таго, як Сымона забілі, а забілі па-дурному проста Бег у лес, куды кінуліся ўсе, хто пачуў пра аблаву. На плячах падушка з посцілкамі. Падушка была белая. Той, хто страляў, узяў прыцэл вышэй. А вышэй падушкі была галава.

Сымона пахавалі, і пчаліную работу вучыліся рабіць Павел і Алесь. Добра прызвычаіцца да яе не паспеў ні той, ні другі І вось сядзяць побач плячо ў плячо. Ногі ў баразне, за плячыма плот, бацькава хата

 Ну, што сёння прывяло цябе? Пацягнула да Зосі? Глядзі, напорашся калі-небудзь  па-бацькоўску мякка спытаў Павел.

 І да Зосі і не да Зосі. А напароцца? Не напаруся Я тут вынюхаў усе сцежкі, кожны кусцік, кожную купіну ведаю

 Глядзі, брацік Цяпер кожная купіна можа стрэліць. І праўда, ніхто ў сяле не ведаў лес лепей, чым Алесь. Змалку не вылазіў з яго. Ведаў і вавёрчыны хайлукі, і дзе куніца тоіцца, і дзе барсук жыруе Жыў у лесе. Так было да вайны. Цяпер усё памяшалася. Людзі шыюцца ў лясы.

Твае сцежкі перасталі быць тваімі

 А што гэта ў цябе з валасамі?  Алесь паказаў вачыма на прысмалены пісяг над вухам у брата.

 Што з валасамі? Магло быць горш! Магло быць з галавой,  хмура адказаў Павел. Пыхнуў дымам, павярнуўся да брата, перавёў вочы на ягоны карабін. Ён быў як лялька, гэты карабін: дагледжаны, добра змазаны, чорна-бліскучы.  Ведаеш, нядаўна прыляцела новая група адтуль, як кажуць, з Вялікай зямлі. Група групай; падкінулі аўтаматаў, патронаў, гранат. З групай асабіст, нехта Каганаў, і дзве радысткі. Харошыя дзеўкі, маладзенькія, але мне ўпала на вока Наташа. І я да яе, і яна да мяне горнецца. Я ніколі не бачыў, каб у чалавека ўсё было такое белае Ці ў іх там, у Расіі, сонца няма?.. І твар, і зубы, і цела Як быццам, ніхто нікога не шукаў, а знайшліся. Радысткі заўсёды пры штабе, ну і я не-не ды і пакажуся там. Сустрэліся мы з ёю раз, другі, трэці Лес вялікі, а схавацца няма дзе. І заўчора Вечар, цёмна, ідзём з ёй па сцежцы Лес усюды сцежкі. І раптам чую, не вушамі спіной чую: нешта не тое Я за Наташу і раз убок, за хвойку. І тут над вухам га-ах!.. Паварочваю галаву ён, асабіст Гэты, прылётны Ухмыляецца: «А я-та думаю, хто гэта ля нашай штабной зямлянкі ашываецца?..» Гэта ён мне. Бач, ён ужо штабную зямлянку прысвоіў А да зямлянкі метраў дзвесце. Значыць, ён увесь гэты час ішоў за намі Вось адтуль і пісяг

 І ты яму спусціш?

 Не спушчу. Усё толькі пачынаецца. Калі да такога дайшло, то Гэта каб проста так, без слова, у патыліцу

 Можа, ён хацеў прыпужнуць цябе?

 Добрая пужня. Не рвані я ўбок і не было б табе з кім гаварыць сёння

 Ну, калі да такога дайшло, то запомні: другі раз ён не прамажа.

 Другога разу я яму не дам.  Павел сказаў гэта спакойна, відно было, што ён пра гэта думаў, і добра думаў.

 А што Наташа?

 Наташа Наташа на службе Ён да яе яшчэ там, у тыле, прыставаў. Але паглядзім

Памаўчалі. Зноў падаў голас Алесь:

 Ты пытаў пра Зосю. Прызнаюся: у нас нехта павінен нарадзіцца. То я, брацік, буду прасіць цябе: жыццё такое, але калі што то ты ўжо

 Ты маладзец Брату ў патыліцу страляюць, а ён задачкі загадвае

 Не каму чужому брату і загадваю А сёння што?..  Алесь усміхнуўся цёплай дзіцячай усмешкай.  Проста захацелася дамоў. Цэлы месяц не быў. Нешта ўзяло за сэрца, хоць плач. А тут лёг учора спаць, і не заснуў яшчэ так, суцішыўся недзе паміж сном і явай І раптам чую мамін голас. Быццам яна недзе побач, у хаце: «Алесь, сынок, чаму ты не прыходзіш?..» Я аж падскочыў. Не спаў жа Вочы чыстыя. І яе голас, во, толькі што гучаў Прыйшоў да Петрака: так і так, кажу, трэба адлучыцца, снапы звезці, тое-сёе

 Снапы звезці Так ён табе і паверыў. І так проста адпусціў?

 Не проста Сказаў, каб самагонкі прынёс, сала. Трэба прынесці.

 Дзе ты гэта возьмеш?

 У Зосі яшчэ тое-сёе засталося.

Павел зноў кінуў позірк на Алесеў карабін.

 Якая ў яго прыцэльная дальнасць?

 Лепшая, чым у тваёй.

 У маёй таксама не бяды

 Можам праверыць Дык вось, вунь наш дуб. А на дубе калода, бачыш?

Усё гэта Павел добра бачыў.

 А зверху на калодзе дзедава медная конаўка.

І конаўку Павел добра бачыў. Адсюль яна выдавала маленькім залатым вугельчыкам.

Алесь узняў карабін, прыціснуў прыклад да пляча і павярнуў ствол у бок дуба:

 Дзед мне даруе

 Дурань. Ты ж сяло на ногі падымаеш. І не толькі сяло.  Павел паклаў руку на карабін.  Я ведаю, страляць ты ўмееш.

 І не толькі страляць А задачкі пакуль мы жывыя,  заўсёды будуць. У мяне задачкі, у цябе задачкі

 Гэта праўда Пакуль жывыя. А мама пайшла на Курганок, да цёткі Хрысціны. Тая занядужала, пераказала, каб мама праведала. Мама звязала хатулёк і туды І зноў пра задачкі Пераходзь да нас

 Ты быццам дзіця. Ці забыўся, як я трапіў у паліцыю?.. Мне не было куды дзявацца.

 Не забыўся

 Калі б я не вырваў у яго наган і не аглушыў даўно б ужо косці парыў. Бач, яму кажушок мой прыйшоўся А што кажушок быў на маіх плячах, яго мала цікавіла. «Пайшлі за хлеў» Прыпёр да сцяны, наган да скроні і Не грукні Зося дзвярыма, не павярні ён галаву усё, мы б з табой ужо не сядзелі вось так. Зняўшы галаву, па валасах не плачуць

Ваша оценка очень важна

0
Шрифт
Фон

Помогите Вашим друзьям узнать о библиотеке

Скачать книгу

Если нет возможности читать онлайн, скачайте книгу файлом для электронной книжки и читайте офлайн.

fb2.zip txt txt.zip rtf.zip a4.pdf a6.pdf mobi.prc epub ios.epub fb3