Калі будзеце ісці, пастарайцеся не выбівацца на цэнтральны дот. Той, што прыкрывае мост Сказаў груба, не паварочваючы галавы.
А то я буду рашаць, па якой дарозе ісці? Урэшце, якая розніца
А такая. У гэтым доце буду я Алесь нарэшце зірнуў у вочы брату, сціснуў яго за плячо, патрымаўся трохі пяцярнёй, павярнуўся і пайшоў. Рукі яго былі апушчаны ўніз, у бульбяную націну. Націна была высокая, у пояс, у ёй схаваўся і карабін.
Павел пазіраў услед брату. Той ішоў пругкім размашыстым крокам. Параўняўся з дубам, стаў ля яго, глянуў угору, на калоду. Пасля ўзмахнуў рукой, быццам нешта думаў і перадумаў, і ўвесь у цёмным фрэнчы, цёмнай пілотцы нырнуў у такія ж цёмныя кусты
Рашэнне браць Капланцы спела даўно, і на тое былі свае прычыны. Мост цераз раку, вадзяны млын, артылерыйскія майстэрні, доты з гарнізонам, батальён уласаўцаў. Кубло само па сабе зайздроснае. Чаму б і не разварушыць яго, як вос у гняздзе, не скалануць як трэба. Кубло ў трох кіламетрах ад шашы МінскМагілёў, у дзесяці кіламетрах ад Бярэзані, не паспеюць партызаны стрэліць ужо ляціць гарнізону падмога.
Майстэрні няхай сабе, доты таксама: накапалі зямлі і сядзіце, як мышы ў норах Дык не, не сядзіцца І тое: гарнізон на сотню чалавек плюс батальён уласаўцаў. Хто вы, што вы, чаго вы тут?.. А самае паганае кубло дзяржала партызанаў у Церабольскіх лясах. Не давала выхаду: ні табе шашы, ні прасторы, ні манеўра.
Спачатку разбілі бліжэйшы мацевіцкі гарнізон. І немцы, і паліцэйскія прывыклі, што партызаны наступаюць з лесу, і ўся абарона разгортвалася ў бок лесу. А тут партызаны пайшлі з поля кіламетры два адкрытай прасторы. Рызыка, і не малая. Засякуць раней пішы прапала. Але ж і ноч, цемень Падышлі на кіламетр ціха. Далей папаўзлі па-пластунску, насамі па зямлі. Нешта выдала, калі былі ўжо амаль у пяцідзесяці метрах. Тут не тое, што стук металу, дыханне суседа чуеш Стук сэрца чуеш, так яно малоціць у рэбры Пяцьдзясят метраў гэта ўжо нішто Столькі людзей «Ура-а-а!..», страляніна, узрывы гранат Хто з гарнізона ўцалеў, уцякалі ў лес туды, адкуль чакалі партызанаў.
То былі Мацевічы А сёння настала чарга Капланцаў
З лагера зняліся на досвітку: дарога няблізкая, і прайсці яе трэба цёмначы. Пасля затаіцца ў лесе, пераждаць спёку, падрыхтавацца да рашучага рыўка. Рывок шэсць кіламетраў. Падыйсці трэба звечара, каб наляцець на гарнізон у поўнач. Поўнач лепшая пара для атакі: адны толькі заснулі, другім хочацца спаць.
Ішлі дзвюма калонамі. Атрад Супруна ішоў праз Ліпніцу на Барок, каб адсячы Капланцы ад Бярэзані і, калі што, перастрэць бярэзанскіх паліцэйскіх. Атрад Зайца на Любушаны. Сталі ў лесе, у трох кіламетрах ад сяла.
Лес гладкаствольны сасоннік з рэдкай прымешкай бярозы, дзе-нідзе яліна. Яны любяць дружыць сасна, елка, бяроза. Дзе не хапае ігліцы, там ліст дабавіць сваё прыхавае, прыхарошыць.
З дарогі не адразу і ўгледзіш, што ў бары разлёгся цэлы батальён людзі, коні, дзве саракапяткі, двухколкі са снарадамі, два мінамёты. Усё гэта схавана за стваламі дрэў, за купінамі-пагоркамі, за свечкамі ядлоўцу, кустамі крушыны. Нічога незвычайнага не ўгледзеў і дзядзька, што ехаў на падводзе, спусціўшы ногі з перадка пад хвост каню. Таргануўся ўсім целам, збіраючыся ўстаць, нацягнуў лейцы, калі раптам з-за прыдарожных соснаў выйшлі двое з вінтоўкамі.
Тр-р-р! прагаварыў каню глухім голасам, хоць гэта «тр-р-р!» было лішняе. Конь сам стаў. Дзядзька быў з Любушан, ехаў па жэрдзе. Калі зразумеў, што сустрэўся з партызанамі, павесялеў.
Падаждуць твае жэрдкі, дзядзька, пакуль мы тут растасуемся, сказалі хлопцы, беручы каня за аброць.
Жэрдкі падаждуць, а як жонка? Яна можа ў паніку кінуцца. Паехаў мужык па жэрдзе і прапаў.
Да вечара яшчэ далёка, дыпламатычна сказалі хлопцы, адводзячы каня ўбок, далей ад дарогі.
І толькі цяпер, адехаўшы метраў сто па імху і карэнні, дзядзька ўбачыў, што і пад адным, і пад другім, і пад трэцім дрэвам не свежыя купіны нараслі, а прыхаваліся людзі, мужыкі, шмат мужыкоў. Хто сядзіць перакусвае ці забаўляецца з вінтоўкай, зазіраючы ў ствол, хто ляжыць, схаваўшыся ў цень.
Першае пра што спыталі ў дзядзькі, ці ёсць хто ў сяле.
Нікога няма, хлопчыкі. Можа, з тыдзень ужо, як ніхто носа не паказваў, ні немцы, ні тыя, у чорнай форме, ні нашы, паліцэйскія.
Што значыць «нашы»?
Ну, а як іх? Усе ж свае, знаёмыя
Дзядзька сказаў тое, што далажыла і разведка. Значыць, можна было чакаць вечара.
Дзядзька рассупоніў каня, падкінуў таму пад морду травы, на якой нядаўна сядзеў, прылёг і сам пад сасной, насунуўшы кепку на вочы. Чакаць, дык ужо з нейкай карысцю Сяло было двароў на сто ці болей, разбудаванае ў адну лінію. Ляжала яно ў полі, што падступала з бакоў, паказваючы вачам шырокую раўніну зямлі, па далёкіх краях якой, нібы штрыховы пушок аблямоўкі, ішла тонка азначаная палоска. Толькі залезшы на вышыню, на вільчык хаты, а яшчэ лепей на верх адной з ліп, што дзялілі сяло на дзве долі, можна было пераканацца, што «аблямоўка» гэта не што іншае, як адсунуты пад небакрай лес. Мяжа яго, як зашпіленая папруга, нідзе не разрывалася.
Яшчэ з вышыні можна было ўбачыць, што ў абодвух сваіх канцах сяло крута ламалася на два калены, утвараючы нешта зігзагападобнае. Гэтакі двайны крук, канцы якога пазіралі ў процілеглыя бакі і хаваліся ў лесе. Ці то сяло з лесу выйшла, ці то лес захацеў сяло заняць.