Такую оперу хацеў бы паслухаць і я. Я пазіраў на Віктара, чуў яго гарачыя словы, і мне здавалася, што такая опера ўжо ёсць, што неўзабаве яе можна будзе паслухаць Далей мае думкі пайшлі пра тое, чаму жывыя Куляшоў і Танк не могуць асіліць гэтую работу, а мёртвы Туранкоў мог бы? Чаму?..
Мы падыходзілі да інтэрната, калі прыціхлы на нейкі час Віктар раптам засмяяўся. Счакаў трохі і зноў: «Гы-гы-гы!»
Што такое?
Успомніў адну гісторыю. Лічы з той жа оперы. Два першыя курсы замежнага інстытута я быў на завочным. Здаваць экзамены здаваў, але зразумеў, што замежную мову так не вывучыш. Чытаць будзеш, а гаварыць не будзеш. Патрэбна актыўная практыка, жывы кантакт. Словам, перавёўся на стацыянар. Не надта любяць такое рабіць, але зрабілі. І трапіў я ў групу выдатнікаў. Сем чалавек, я восьмы. Гладзенькія, чысценькія, усе са спецшкол, пасля залатых атэстатаў. На практычных сякуць, як зайцы капусту. А я пык-мык, фатэр-мутэр і заціх. Хачу любіць, а не ўмею. Трэба даганяць, выраўнівацца. Трэба шукаць. І перш за ўсё словы. А дзе іх браць? У пісьменнікаў. Дапусцім, у Томаса Мана.

Так проста У Томаса Мана?
Не проста Узяць якую-небудзь казачку Там і ста слоў не набярэцца. А тут энцыклапедыя. Узяўся за «Будэнброкаў» і пераклаў.
Ты так весела гаворыш: «Узяўся і пераклаў».
Пераклаў Канечне, для сябе, для вучобы Надта цяжка даваўся першы раздзел. Трэба было ўлезці ў яго стыхію, адчуць стыль, потым слова, гульня з ім. Скрыпач са скрыпкай гэта віртуоз, а скрыпач са словам гэта яшчэ глыбей. Дык вось, «Будэнброкі». Іх мне хапіла на ўвесь інстытут. На вусным я мог даць асечку, а на пісьмовым усе мае хлопчыкі беглі да мяне. Наіўныя дурні, яны ведалі толькі адно зубрыць, зубрыць, зубрыць. Пытаюся аднойчы: «Хто з вас быў на Паўлінцы?» Ніхто. Бяру білеты пайшлі. Потым оперны. Потым нехта прыехаў на гастролі. Спадабалася. Спадабалася гэта добра. Пайшлі грошы зарабляць. На таварную станцыю прыходзяць вагоны з памідорамі, кавунамі ці іншым тэрміновым грузам. Звоняць: «Хлопцы, выручайце!» «Хлопцы, падём!» Ноч пакідалі па трыццаць-сорак рублёў у кішэні. Жывём! І ведаеш, я з іх людзей зрабіў. Кажу: «Вы ж не бачыце, што робіцца на свеце. Паўтыкалі насы ў канспекты, у слоўнікі і ўсё. Азірніцеся кругом, разуйце вочы». Праз год гэта была самая баявая група ў інстытуце. А яшчэ праз паўгода яе разагналі як ненадзейную Гы-гы-гы!
У інтэрнаце за чаем я спытаў у Віктара:
Дзе Ніна?
Віктар доўга маўчаў. Чай быў гарачы, і ён патрошкі адхлёбваў са шклянкі, пазіраючы ў яе. Потым падняў вочы на мяне. Цяжка сказаць, якія гэта былі вочы. Задуменныя? Не. Абыякавыя? Не. Так, вочы спакойнага чалавека.
Яна прыязджала да мяне летась.
У школу?
Ну. Пабывала ў Селішчы, у маці, памагла ёй грады зрабіць, узяла мой адрас і заявілася. Памаўчаў, даліў чаю. Адхлёбваў, пазіраў у празрыстую бурштынавую глыбіню шклянкі. Пражыла тыдзень у мяне і паехала.
І ўсё?
Не. Сказала, што збіраецца замуж.
А ты?
Сабралася дык ідзі.
Можа, ты дарма так з ёй?
Калі чалавек так сказаў, значыць, у яго ўжо было гатовае рашэнне.
Калі б было гатовае рашэнне, то навошта б яна шукала цябе?
Шукала.
Трэба і яе зразумець: дзяўчыне хочацца сямі, нейкага ладу, пастаянства.
А дзе яно, гэта пастаянства? У мяне яго няма. І ці будзе калі? Мой сусед у Селішчы любіць паўтараць: «Маленькі сабачка заўсёды шчанюк». Так і я: гаў-гаў-гаў.
Я зразумеў: ён зноў збіваў гаворку на несурёзнае. Ляглі спаць. Студэнты, як і салдаты, засынаюць імгненна і спяць моцна.
Калі я прачнуўся, Віктара ў пакоі не было. На маёй тумбачцы ляжаў загорнуты ў газету, перавязаны тоўстым шпагатам пакунак. Я добра ведаў, што ў ім, але цяпер у мяне не было часу для сурёзнага чытання, і я засунуў яго на антрэсолі у суседства са старымі канспектамі, кантрольнымі работамі і падручнікамі. Туды ж я паклаў і два тоўстыя слоўнікі: хіндзі-рускі і арабска-рускі. Толькі адзін Віктар ведаў, навошта яны былі яму.
Летнімі канікуламі ў інтэрнаце рабілі нейкі паспешлівы рамонт, вычысцілі ўсе куткі і закуткі. Разам з канспектамі і кантрольнымі прапаў і пакунак з трыма Віктаравымі агульнымі сшыткамі. Можа, назаўсёды, а можа, дзе-небудзь яшчэ знойдзецца. Бо слоўнікі знайшліся, захаваліся ў мяне і па сённяшні дзень.
З год Віктар не абяўляўся. Ад Буракоўскага я чуў, што ён працягваў адчайна ваяваць, каб вярнуць сваёй школе беларускую мову. Праўда, ваяваў ён цяпер з другім дырэктарам. Былы палітрук з «дагістарычнай іскупаемай» некуды зехаў.