Маё жыццё крута павярнулася ў бок практычнай журналістыкі. Мне прапанавалі месца ў газеце, і я з ахвотай пайшоў туды: жыць на скупую студэнцкую стыпендыю і выпадковыя заробкі было ўсё цяжэй. І вось аднойчы адчыняюцца дзверы закутка, дзе я сядзеў, і заходзіць Віктар. Худы, сухі, запалыя вочы, але ўсмешка ўсё тая ж зубы на продаж. Недарагі шэры касцюм, кашуля без гальштука іх ён не любіў ніколі, і ўсё нібы з чужых плячэй. Памяць мая адразу вярнула педвучылішча, той светлы дзень, калі Віктар выйграў на аблігацыю і частаваў мяне півам. Тады ён быў таксама ў шэрым касцюме, але які гэта быў касцюм і як ён пасаваў яму!
Маё жыццё крута павярнулася ў бок практычнай журналістыкі. Мне прапанавалі месца ў газеце, і я з ахвотай пайшоў туды: жыць на скупую студэнцкую стыпендыю і выпадковыя заробкі было ўсё цяжэй. І вось аднойчы адчыняюцца дзверы закутка, дзе я сядзеў, і заходзіць Віктар. Худы, сухі, запалыя вочы, але ўсмешка ўсё тая ж зубы на продаж. Недарагі шэры касцюм, кашуля без гальштука іх ён не любіў ніколі, і ўсё нібы з чужых плячэй. Памяць мая адразу вярнула педвучылішча, той светлы дзень, калі Віктар выйграў на аблігацыю і частаваў мяне півам. Тады ён быў таксама ў шэрым касцюме, але які гэта быў касцюм і як ён пасаваў яму!
Іч, рассеўся, як пан, загаварыў ён нязлосна, павёўшы вачыма па стале, за якім быў я. Нібы нязлосна, але падкалоў мяне.
Ага, пагадзіўся я. Стол сапраўды быў ёмкі, на дзве тумбы, і сядзець за ім мне падабалася.
Лепей бы пасобіў мне Ніну знайсці.
Я не ведаў, што і чаму «лепей», і хацеў ужо пачаць высвятляць, але Віктар сам апярэдзіў пытанні:
Звольнілася са сваёй школы і паехала. Куды паехала нікому не сказала. Спрабаваў дазнацца ў яе бацькоў не гавораць. Адно выведаў, што некуды ў Гродзенскую вобласць. Але ж вобласць гэта вобласць.
Яно так. У вобласці раёны, у раёнах сельсаветы, у сельсаветах школы. Але
А ў аблана ты не цікавіўся?
Дзе тое аблана. Табе ж прасцей, ты не які там, ты з газеты. Вазьмі трубку, пазвані ў міністэрства ці ў тое ж аблана і табе скажуць. Нейкая раздражнёнасць, нават грубасць чуліся ў яго голасе. Нібыта я нечым перад ім правінаваціўся.
Я пачаў званіць. Нічога путнага мае званкі не далі. Адно з Гродна вясёлы мужчынскі голас сказаў, каб я перазваніў праз дзянёк-другі. «Мы яе хоць з-пад зямлі дастанем, калі зямля гэта ў Гродзенскім акалотку».
Ні дзянёк, ні другі Віктар чакаць не мог, і я дакляраваў выслаць яму адрас, як толькі даведаюся.
Мой рабочы закутак мала што ўмяшчаў: акно, стол, стул. Яшчэ адзін стул стаяў напроці, ля дзвярэй. На ім цяпер і сядзеў Віктар. На гэтым стуле пераседзела шмат розных людзей, але толькі адзін з іх сказаў мне «пан». Сказаў жартам, і я разумеў, што гэта жарт, але разумеў і тое, што нейкая доля праўды стаяла за гэтым словам. Перада мною быў новы Віктар. «Гэты» Віктар быў падобны на чалавека, які ў адзежы зваліўся ў ваду і, не маючы ў што пераапрануцца, чакаў, калі адзежа высахне на ім. І ўпершыню за ўсе гады нашага знаёмства мне стала шкода яго. Я востра адчуў нейкую сваю віну перад ім, хаця я і не разумеў, у чым яна. Мне стала няўтульна за маім сталом.
Віктар маўчаў. Можна было падумаць, што ён не ведаў, куды пайсці і што рабіць. Хаця не.
Ён неяк дзіўна ўсміхнуўся, скрывіўшы твар, як збіраўся заплакаць:
Ведаеш, мне нядаўна сасніўся сон. Страшны сон. Нібыта я ў нейкім кафэ, і мы выпіваем, і прыслужвае нам сімпатычная, гадоў пад трыццаць кабета ў светлым. І раптам нехта адзін з нашай кампаніі ўстае і груба гаворыць ёй:
Пайшлі і прапусціш іх усіх, і паказвае на мужчын. Кабета не здзівілася яго словам, паглядзела на ўсіх спакойным балесным позіркам, і на мяне паглядзела, павярнулася і пайшла. Усталі і пайшлі за ёй усе, колькі іх там было, чалавекі чатыры ці пяць. Я застаўся сядзець за сталом.
Праз нейкі час напаўжывую акрываўленую кабету пранеслі цераз залу назад. За ёй ішлі тыя мужчыны, толькі цяпер яны былі ў белых сподніках, выпацканых кроўю. Дык вось гэта была мая жанчына. Віктар зноў усміхнуўся жаласнай усмешкай.
Я не ведаў, што сказаць. Сон сапраўды страшны, містычны: кроў на белым, белае і чырвонае Я спытаў:
Як ты сам жывеш?
Аніяк, адказаў ён злосна.
А школа?
Выгналі. Выгналі, і ўвесь марафон.
Я чакаў, што ён яшчэ скажа. І ён сказаў:
Пісаў і ў Мінск, і ў Маскву. Масква перапіхвае пісьмы ў Мінск, Мінск у Магілёў, а адтуль адно: усё правільна, усё мае быць так. Скончылася тым, што зноў на шэсць месяцаў загналі ў Пячэрск. Выпусцілі з белым білетам, з правам на пенсію, без права на працу.
Слухай, дык гэта ж
Ну, пацвердзіў ён.
Можа, я змагу чым-небудзь дапамагчы? Усё ж газета
Дапамажы знайсці Ніну.
Такім разгубленым я яго ніколі не бачыў.
У мяне твае слоўнікі
Хай паляжаць.
А сшыткі твае Я запнуўся. Мне цяжка было сказаць, што я не ведаю, дзе яны і ці жывыя наогул
Пасля адмахнуўся ён. Нібы здагадваўся, што я маю яму сказаць.
У закутку маім павісла гнятлівая цішыня. Віктар першы не вытрымаў яе: устаў рашучым рыўком і, не развітаўшыся, выйшаў.
У закутку маім павісла гнятлівая цішыня. Віктар першы не вытрымаў яе: устаў рашучым рыўком і, не развітаўшыся, выйшаў.