Анатоль Паўлавіч Кудравец - Зязюля пракукуе заўтра (зборнік) стр 15.

Шрифт
Фон

Смех смехам, а мяне агортваў усё большы неспакой. Ніякай канкрэтнай прычыны для гэтага нібыта і не было, але гэта Віктарава прамата, гэта яго шчырасць Каму яны патрэбны? Хто іх ацэніць? Хіба што ўсё той жа міліцэйскі капітан?

На памяці ў мяне быў свой прыклад. Мы рыхтаваліся да экзамену па дыялектычным матэрыялізме, калі на Цэнтральнай плошчы горада скінулі манумент Сталіну. Аграмаднай цёмнай зданню ён узвышаўся пасярод квадратнай голай прасторы, ужо сваёй адзінотай і пастаянствам абяцаючы нешта страшнае. Расказвалі, што было ўсё гэта так: закінулі стальную пятлю пад бараду, тузанулі танкавым цягачом і вусатая бронзавая галава пакацілася па бруку, высякаючы іскры.

Сабраліся мы на кансультацыю, хаця якая кансультацыя, калі радыё кляйміць «культ» і «бацьку народаў» галаву адкручваюць.

Прыйшоў выкладчык, стомлена сеў за стол. Нехта спытаў у яго: «Культ гэта ёсць. А ці не можа ўсё гэта паўтарыцца? Ну, не сёння, не заўтра, хай пазней трошкі. Ці не можа ўсё паўтарыцца?» Выкладчык чалавек быў станоўчы. Прынамсі, мы так лічылі. Ён не баяўся вострых пытанняў і не азіраўся палахліва на няшчыльна зачыненыя дзверы аўдыторыі, калі адказваў на іх. Гаварыў, што думаў і як думаў. А тут павёў цяжкім позіркам па нашых тварах і глухім голасам, выціскаючы кожную літару, сказаў: «Разумныя вы хлопцы чытаеце разумныя кнігі слухаеце разумных людзей а нічога не разумееце».

Сказаў і выйшаў з аўдыторыі. А назаўтра на экзамене ўсім уляпіў па тры балы. Слухаў адказ, браў у рукі заліковую кніжку, ставіў траяк і ківаў наступнаму: «Давай». І гэтак усім, хто быў на кансультацыі. Чацвёра на кансультацыі адсутнічалі ім паставіў па пяцёрцы. І смешна, і прыкра. Быў чалавек і не стала чалавека.

 Віця, ты жартуеш з агнём,  паспрабаваў я перасцерагчы Віктара.

Ён засмяяўся ўсё тым жа нязменным сваім конскім смехам:

 Гы-гы-гы! Жарты! Хата згарэла, галавешкі так залілі вадой, што і чад не прабіваецца, а гаспадар усё з вядром носіцца агню баіцца.

 Віця, ты жартуеш з агнём,  паспрабаваў я перасцерагчы Віктара.

Ён засмяяўся ўсё тым жа нязменным сваім конскім смехам:

 Гы-гы-гы! Жарты! Хата згарэла, галавешкі так залілі вадой, што і чад не прабіваецца, а гаспадар усё з вядром носіцца агню баіцца.

Віктар ці не разумеў, пра што гаварыў я, ці не хацеў разумець. Працягваў далей:

 Дык вось, капітан мой быў чалавек сурёзны, сваім словам даражыў. Першым разам прамахнуўся, а другім усёткі запраторыў мяне ў Пячэрск. «У вас будет время обо всем хорошенько подумать». І праўда, чаго толькі не перадумаеш за паўгода, якіх страхаў не наглядзішся. Але няма большага страху, чым уколы. Не самі ўколы, а што з іх можа быць. Тут ужо я прасіўся. «Мне ж яшчэ жыць трэба, дзяцей вучыць. А можа, і свае будуць, гадаваць трэба». І скажу, не сільнічалі. Падзяржалі і выпусцілі. І нават даведку далі, што нармальны, з дзецьмі магу працаваць. Магу. А дырэктар не дапускае.

 Нават так?

 Ну. «Навошта школе ненармальныя?» Я яму даведку, а ён сваё: «Усе ведаюць, што Віктар Міхайлавіч быў у Пячэрску. А Пячэрск гарадок для ненармальных. Значыць Дыягназ сёння не пацвердзіўся, заўтра пацвердзіцца». Вось так. Сам з былых палітрукоў. Турнулі з арміі дырэктара школы далі. Не справіўся з салдатамі справіцца з дзецьмі. «Заўтра пацвердзіцца». Жартаўнік з сабачай слязой. Пазірае на цябе, і не ведаеш: ці то папрасіць што, ці ўкусіць хоча. «Эх ты,  падумаў я,  жартаваць дык жартаваць! Пажартую ж і я». Сядзім у яго кабінеце. Ён сказаў, я маўчу, гляджу на яго. Ацёчны жаўтлявы твар, зеленаватыя налітыя падушкі пад вачыма Піў і пе Жаўтаватыя бялкі. Пытаюся: «Вы ў доктара даўно былі, ныркі правяралі?» «Даўно, а што?» «У вас хворыя ныркі. Асабліва левая».  «Праўда, бывае пабольвае з левага боку».  «Глуха так, быццам хто ўчора стукнуў? Пасля вострыя ўкольчыкі, як іголкай».  «Адкуль вы гэта ведаеце?» Ага, насцярожыўся, значыць, зацікавіла.

Значыць, баліць. Пачакай, пачакай  «Не, гэта не пясок і не камяні. Там боль раптоўны, рэзаны. Яго цяжка цярпець, але з ім-то яшчэ можна ваяваць. А гэта гэта страшней. Гэта можа быць самае страшнае» «Што?.. Самае страшнае?!» Бачу, як яго самазадаволеная ацёчная морда мяняе шкуру, з жоўтай робіцца беленькая. Маўчыць, лыпае вачыма. І верыць не хочацца, і не верыць нельга. «Праверце ныркі, бо можа быць позна»,  кажу яму і выходжу. Задаў ты мне задачку я думаю, задаў і я табе задачку ты думай. Назаўтра ранічкай прыбягае жонка, «дагістарычная іскупаемая». «Віктар Міхайлавіч, скажыце, што гэта няпраўда!» У вачах і слёзы, і страх. «Скажыце!» Я маўчу. Ды і што я магу сказаць?!

 Як што? Што пажартаваў, што ўсё гэта выдумаў.

 Я нічога не выдумляў. Ён і праўда хворы, і хворы цяжка.

 Адкуль ты ведаеш?

 Адкуль?  Віктар загадкава ўсміхнуўся, пацягнуўшы губамі, нібы сутарга іх павяла.

Я першы раз бачыў такія яго вочы спакойныя, роўныя, пранізліва-халодныя. Нашы позіркі сустрэліся, і я адчуў усярэдзіне ледзяны дрыжачы холад. Нешта такое я адчуваў аднойчы, яшчэ мальцом, калі першы раз зазірнуў цераз зруб у глыбокую студню, самую глыбокую ў нашым сяле. Зазірнуў і далёка на дне, на чорным люстры вады ўбачыў свой твар. Твар не твар нешта цёмнае, загадкавае, бліскучае, так і хацелася наблізіцца да яго, прыгледзецца, і я ўжо перавесіўся напалову, цягнучы галаву ўніз, і калі б не нечая дужая рука І вось цяпер на мяне зноў пазіраў той малец з калодзежа халоднымі Віктаравымі вачыма.

Ваша оценка очень важна

0
Шрифт
Фон

Помогите Вашим друзьям узнать о библиотеке

Скачать книгу

Если нет возможности читать онлайн, скачайте книгу файлом для электронной книжки и читайте офлайн.

fb2.zip txt txt.zip rtf.zip a4.pdf a6.pdf mobi.prc epub ios.epub fb3