Сяргей Пляскач - Пярэваратні ў пагонах і без стр 9.

Шрифт
Фон

І хоць адлегласць ад Круглага да галоўных аўтатрас Мінск Магілёў (М4) і Мінск Масква (М1) практычна аднолькавая, усё ж круглянцы аддаюць перавагу апошняй: і якасць пакрыцця, і хуткасны рэжым на ёй непараўнальна лепшыя.

Калі выехалі з мястэчка ў кірунку Талачына, Андрэй адразу ж пагнаў свайго старога «кадэта» значна хутчэй за дазволеныя дзевяноста кіламетраў на гадзіну: з такім пасажырам да канца роднага раёна штраф за перавышэнне дакладна не пагражае.

Юры, аднак, не стрываў:

 Навошта так ляціш? Паспеем

 Аштрафуеш?

 Баюся, каб твая калымага не рассыпалася на хаду!

Андрэй змаўчаў, але хуткасць не знізіў. Старэйшы ж брат зразумеў, што дарэмна абазваў Андрэеву машыну калымагаю, бо выглядае, быццам ён, яшчэ не набыўшы, ужо выхваляецца сваім новым аўто. Да таго ж наўрад ці Андрэй нават у аддаленай перспектыве зможа памяняць свайго «опеля» на што-небудзь навейшае: сціпламу майстру аграсэрвіса ніхто хабар не дае, нягледзячы на залатыя рукі і светлую галаву. Юры Уладзіміравіч раптам падумаў, што трэба будзе як-небудзь дапамагчы брату купіць навейшую машыну. Але пакуль неабходна разабрацца са сваёю.

Інспектар не заўважыў, як праскочылі мяжу раёна і вобласці і як братава калымага з неверагоднай для яе хуткасцю паімчала з крутога схілу ўніз да моста праз невялічкую рачулку

Перад самым мостам дарога даволі істотна выгіналася і забірала ўлева. Андрэй звыкла выціснуў счапленне, выключыў хуткасць і націснуў на тормаз, але педаль бязвольна правалілася і ўперлася ў падлогу Час спыніўся Кіроўца адчуў, як на ілбе выступіў ледзяны пот, а па спіне прабеглі мурашкі. Абсалютна машынальна ён ухапіўся за рычаг справа і пацягнуў ручны тормаз: аўтамабіль рэзка тарганула, штосьці пранізліва завішчала, і машыну бокам панесла на бела-чорны металічны адбойнік, як называюць кіроўцы прыдарожную агароджу, якая ўсталёўваецца ў небяспечных месцах. Да сакрушальнага сутыкнення з перашкодаю Андрэй нейкім чынам паспеў разгледзець на ўзбочыне за агароджаю крыж са стракатым вянком з пластмасавых кветак на ім, сінюю пляму ў аконным праёме на другім паверсе старога млына, пачуў поўны жаху вокліч брата, зазірнуў яму ў вочы і зразумеў, што бачыць Юру ў апошні раз

V

За набыццё спіртных напояў для непаўналетніх Віцька не пасадзілі нават на содні, не тое што ў турму, як спадзявалася Ірка. Далі толькі штраф, які цяпер мусіла па частках выплачваць са свайго сціплага заробку даяркі мама: а як жа ж, свой мужык, які ні ёсць, а свой! Мужык тым часам працягваў піць і псаваць жыццё ўсім у доме, а на працу зусім перастаў хадзіць.

Вучоба скончылася. Нават пасведчанне аб базавай адукацыі Ірка атрымала. Але спакою на душы не было: яшчэ больш за два месяцы давядзецца жыць пад адным дахам з Віцьком. Да таго ж Коханава не замежжа: напэўна нехта з аднакласнікаў туды ж на вучобу накіруецца, абавязкова панагаворыць пра яе немаведама чаго пры нагодзе астатнім А з чым выправіцца ў людзі Ірка? Тыя ж базарныя ды сэкандскія шмоткі

Яна шчыра верыла, што калі б зявілася ў вучылішчы ў дарагім адзенні, з прыстойным мабільным тэлефонам і хоць з якім-небудзь прыдатным парфумным водарам, яе жыццё змянілася б незваротна. Не тое каб Ірцы прынцыпова важна было спадабацца новым знаёмым яна ўжо даўно прызвычаілася абыходзіцца сяброўствам толькі з сабою,  але ёй як мінімум не хацелася з першага дня выглядаць на новым месцы белай варонаю. Да таго ж у жаданых пераменах Ірцы найперш мроілася іх незваротнасць Незваротнасць у родны Друцк і ненавісны бацькоўскі дом.

Мала было Ірцы ранейшых папрокаў Віцька ды маці за тое, што не дапамагае па гаспадарцы, а толькі бадзяецца цэлымі днямі немаведама дзе, валочыцца, як валацуга бяздомны, дык нехта з добрых людзей для поўнага шчасця сказаў ім, што некалькі разоў бачыў Ірку на трасе. А гэта ў вачах вяскоўцаў адназначна сведчыла: дзеўка загуляла! Цяпер Віцёк інакш, як шлюндраю, падчарку не называў. А калі быў асабліва не ў гуморы, дык і зусім зваў курваю Хто ж гэта стрывае, калі ўвесь час толькі і чуваць:

 Куды пайшла, курва?! Чаго сядзіш, курва! Прыгледзь за братам, шлюндра

У пятніцу ўвечары Ірка сто разоў пашкадавала, што вярнулася зарана дадому: ледзь прытомны ад «Талачынскага» Віцёк, перш чым канчаткова адключыцца, некалькі гадзін апошнімі словамі бэсціў гаротную дзяўчыну. Ёй нават здалося, што толькі яе зяўленне ў доме і надало яму моцы, адцягнула непазбежны сыход у беспрытомнасць. Таму яна звечара, як спрактыкаваны вандроўнік, каб не сапсаваць яшчэ і суботнюю раніцу, паклала ў стары заплечнік, з якім некалькі гадоў хадзіла ў школу, цёплы сіні швэдар, кавалак крамнай каўбасы, што ляжаў на стале ў кухні, лусту хлеба, схадзіла ў гародчык і адарвала некалькі зялёных пёраў цыбулі. Дзяўчына вырашыла знікнуць з дому на золку, адразу за маці, якая цяпер уздымалася штодня а чацвёртай гадзіне.

Як ні дзіўна, на вуліцы ў такую рань аказалася аж занадта шмат людзей: з падворкаў якраз выганялі кароў. Ірцы давялося хуценька перабрацца за дамы і павольна сунуцца па няўезджанай роснай дарожцы ўздоўж гародаў.

Калі сонная дзяўчынка толькі ўскараскалася на другі паверх млына і заняла звыклую пазіцыю на сваім назіральным пункце ля вакна, з усходняга боку пачуўся гук аўтамабіля.

Ваша оценка очень важна

0
Шрифт
Фон

Помогите Вашим друзьям узнать о библиотеке

Скачать книгу

Если нет возможности читать онлайн, скачайте книгу файлом для электронной книжки и читайте офлайн.

fb2.zip txt txt.zip rtf.zip a4.pdf a6.pdf mobi.prc epub ios.epub fb3