Сяргей Пляскач - Пярэваратні ў пагонах і без стр 10.

Шрифт
Фон

Няхай гэта будзе яна тая самая машына, якая назаўсёды зменіць

Ірка не паспела дадумаць, што іменна павінна змяніць назаўсёды тая машына, як угледзела, што на гару ля даволі грувасткай металічнай стэлы з надпісам «Магілёўская вобласць» выскачыла нейкая страшэнная старая калымага, якая несумненна нічога ў яе жыцці змяніць не магла: такіх старых аўтаў і ў Друцку хапае, і ездзяць на іх самыя сапраўдныя жабракі.

Паколькі Ірцы больш не было за чым назіраць, яна ўсё ж працягнула сачыць за імклівым спускам з гары чырвонага аўтамабіля з мінулага стагоддзя

Яна ўжо колькі месяцаў чакала нечага падобнага, але, як высветлілася, была абсалютна не гатовая ўбачыць тое, што адбылося ў наступныя некалькі імгненняў: аўтамабіль на самым пакручастым кавалку спуску з гары нечакана таргануўся, з гучным шоргатам жалеза па жалезе выцяўся правым бокам аб агароджу і тут жа адскочыў ад яе з лёгкасцю шарыка для пінг-понга да супрацьлеглага боку дарогі, крутануўся і перадам з проста неверагодным грукатам і звонам стукнуўся ў левы адбойнік, пераляцеў праз яго, некалькі разоў перакруціўся ў паветры і, прызямліўшыся на дах, прасунуўся на ім па інерцыі некалькі дзясяткаў метраў, знерухомеў на самым ускрайку невысокага абрыву ля ракі

Пасля аглушальнага грукату ды звону, нечалавечага крыку, які, здавалася, прагучаў з нетраў самой апраметнай, імгненна навіслая вакол цішыня здалася нейкай ненатуральнай, варожай і страшнай.

Ірка абсалютна несвядома, аўтаматычна, як робат, толькі таму, што сто разоў пракручвала ў галаве, што будзе рабіць, калі раптам здарыцца аварыя, саскочыла ўніз, ускараскалася на дарожны адхон і пабегла праз мост на супрацьлеглы бераг да пачварнай чырвонай металічнай купіны, якая ўсяго некалькі секундаў назад была аўтамабілем.

За мостам асфальт аж зіхацеў ад шчодра насеяных драбнюткіх кавалачкаў аўтамабільнага шкла, упоперак дарогі цягнуліся дзве чорныя паласы, а ў паветры выразна адчуваўся пах паленай гумы. Ірка пералезла праз адбойнік і толькі тады, калі падбегла да пакарабачанай машыны, апрытомнела.

Што рабіць цяпер?..

Думак пра тое, што людзям патрэбная дапамога, у Іркі не было: яна ўспрымала сітуацыю як паляўнічы, які нарэшце дагнаў сваю параненую здабычу. У рэшце рэшт гэта былі чужыя і незнаёмыя людзі, якіх Ірка ведаць не ведае Чаму яна павінная ім дапамагаць? Былі б гэта свае, тыя, каго яна любіць Але такіх тут не было і быць не магло: маці і брацік машыны не мелі, а астатніх людзей Ірка ненавідзела ад усяго сэрца, ну, у скрайнім выпадку, да некаторых ставілася больш-менш нейтральна.

Ірка прысела і зазірнула ўнутр салона.

Ногі вадзіцеля ў пацёртых чорных джынсах і белых красоўках віселі дагары, відаць, зачапіўшыся за руль, а цела і галаву захінала нейкая белая прасціна[3] з яскравымі чырвонымі плямамі.

Мабыць, кроў?

Наперадзе, побач з кіроўцам, там, дзе месца пасажыра, грувасцілася няпэўная куча скамечанага адзення. Ірка нават не адразу зразумела, што гэта другі чалавек: настолькі ненатуральна ўсё там было перакручана. Яна пацягнула за бліжэйшую сінюю анучыну. Аказалася гэта крысо джынсавай курткі. Ірка памацала ніжнюю кішэню нічога Верх курткі прыціскала штосьці цяжкае. Дзяўчына з усяе сілы тарганула за вызвалены край адзежыны, каб дабрацца да верхняй кішэні, але разам з астатняй часткай крыса аднекуль выцягнуўся і рукаў, з якога тырчала нерухомая вялікая мужчынская далонь з залатым пярсцёнкам на безыменным пальцы. На імгненне Ірка завагалася, быццам рука з пярсцёнкам ёй нагадала пра нешта, а потым, не адрываючы вачэй ад нежывой далоні, без ранейшай рашучасці ўсё ж пацягнулася да пульхнай верхняй кішэні джынсавай курткі Праз жорсткую тканіну дзяўчынка, як ні мацала, не змагла зразумець, што за прадмет хаваецца там. Па-ранейшаму гледзячы на далонь мужчыны, навобмацак яна адшпіліла гузік, адняла клапан і выхапіла з адтуліны невядомую рэч.

У першае імгненне, калі Ірка нарэшце зірнула на тое, што апынулася ў яе руцэ, яна ўбачыла скручаны ў трубачку каляндарык у выглядзе стадоларавай купюры.

Але ж навошта скручваць каляндарык у трубачку, перацягваць скрутак гумкаю Цэлы стос каляндарыкаў?..

Цэлы стос Цэлы стос

Яна не магла паверыць ні сваім вачам, ні сваім рукам

Цэлы стос Долараў

Так! Гэта долары! Сапраўдныя?! Ведама ж сапраўдныя!.. Навошта ж насіць з сабою несапраўдныя Але хто носіць з сабою такую кіпу сапраўдных

Аднекуль пачуўся нарастаючы гук ці то аўтамабільнага, ці то трактарнага рухавіка. Больш тут затрымлівацца было небяспечна.

Ірка нязграбна прыгнулася і пашыбавала да бліжэйшых хмызоў.

Толькі калі адышлася ад разбітай машыны не меней як за паўкіламетра, дзяўчынка прысела на росную траву, сцягнула гумку са скрутка і выпрастала паперкі. Яна некалькі разоў пагартала іх туды-сюды, як старонкі кнігі: ні на адной знаёмай таблічкі з роўненькімі слупкамі з лічбамі і назвамі месяцаў не знайшлося

Сапраўдныя!

Не меней чым паўгадзіны спатрэбілася Ірцы, каб пераканацца, што паперак у пачаку роўна сто пяцьдзясят, бо на пачатку, як яна іх ні перакладала, заўсёды выходзіла розная колькасць. Правільна ж памножыць пятнаццаць дзясяткаў купюр на іх намінал дзяўчынка так і не змагла: у яе атрымалася паўтары тысячы

Ваша оценка очень важна

0
Шрифт
Фон

Помогите Вашим друзьям узнать о библиотеке

Скачать книгу

Если нет возможности читать онлайн, скачайте книгу файлом для электронной книжки и читайте офлайн.

fb2.zip txt txt.zip rtf.zip a4.pdf a6.pdf mobi.prc epub ios.epub fb3